Ліворна (футбольны клюб)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Ліворна
AS Livorno Calcio.png
Поўная назва Associazione Sportiva Livorno Calcio
Заснаваны 1915
Горад Ліворна, Італія
Стадыён Арманда Піккі
Умяшчальнасьць: 19 238
Галоўны трэнэр Кармінэ Гаўт’еры
Чэмпіянат Сэрыя Б
 · 2013—2014 Сэрыя A,
Red Arrow Down.svg 20 месца
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Афіцыйны сайт

Ліво́рна (па-італьянску: Associazione Sportiva Livorno Calcio) — італьянскі футбольны клюб з аднайменнага гораду, які месьціцца ў вобласьці Таскана цэнтральнай Італіі.

На сёньня клюб выступае ў другім італьянскім футбольным дывізіёне Сэрыі Б. Найвышэйшым дасягненьне ў чэмпіянаце краіны для клюбу зьяўляецца 2 месца ў далёкім сэзоне 1942—1943 гадоў, у якім ліворнаўцы толькі на адзін пункт саступілі чэмпіёнам, клюбу «Тарына».

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клюб быў заснаваны пад назвай спартовы зьвяз «Ліворна» (італ. Unione Sportiva Livorno) у 1915 годзе, аднак дэбютаваць у афіцыйных спаборніцтвах каманда здолела толькі ў 1919 годзе, пасьля іхнага аднаўленьня па сканчэньня Першай сусьветнай вайны. Дэбют апынуўся на зьдзіўленьне ўдалым — у сэзоне 1919—1920 гадоў «Ліворна» пераадолеў кваліфікацыйны рэгіянальны турнір у Таскане, паўфінальны турнір сярод камандаў Паўднёвай Італіі, адолеў ў паўднёваітальянскім фінале рымскую каманду «Фартытуда» й выйшаў да агульнанацыянальнага фіналу. Толькі ў гэтым фінальным матчы каманда саступіла «Інтэрнацыянале», які й стаў чэмпіёнам краіны.

Пазьней «Ліворна» стаў адным з удзельнікаў першага розыгрышу Сэрыі A пасьля зьмяненьня ў 1929 годзе сыстэмы італьянскіх лігаў. Ужо ў наступным сэзоне 1930—1931 гадоў каманда ўпершыню выбыла з вышэйшага дывізіёну ў Сэрыю B. На працягу наступнага дзесяцігодзьдзя «Ліворна» увесь час пераходзіла паміж сэрыямі A і B, не затрымліваючыся ні ў адной зь іх больш чым на 2 сэзоны.

Апошнія гады перад спыненьнем футбольных спаборніцтваў у Італіі ў 1943 годзе й першыя сэзоны пасьля аднаўленьня чэмпіянату па завяршэньні Другой сусьветнай вайны каманда спаборнічала ў мацнейшай Сэрыі A, аднак ужо ў канцы 1940-х гадох у турнірных выніках «Ліворна» стаў назірацца спад. Спачатку, у сэзоне 1948—1949 гадоў клюб заняў апошні радок турнірнай табліцы й выбыў у Сэрыю B, а яшчэ праз тры сэзоны апынуўся ў трэцяй у герархіі футбольных лігаў Сэрыі C. Менавіта ў гэтым дывізіёне італьянскага першынства каманда правяла амаль усе 1950-я й пачатак 1960-х гадоў.

У 1964 годзе каманда зь Ліворна вярнулася да другой па сіле Сэрыі B, у якой змагалася да 1972 году. Пасьля ў каманды пачаўся зацяжны крызіс, які працягваўся каля 30 гадоў — каманда зноўку выступала ў Сэрыі C, а пасьля рэарганізацыі футбольных лігаў — у Сэрыі C1 і Сэрыі C2. У 1991 годзе клюб абвесьціў аб банкруцтве й спыніў сваё існаваньне, аднак ужо ў тым жа годзе ён быў адноўлены пад сучаснай назвай і пачаў выступы ў рэгіянальнай лізе Тасканы. У 1993 годзе клюб пераадолеў шлях рэгіянальнымі лігамі ў нацыянальную Сэрыю C2, якая ёсьць чацьвёртым узроўнем у герархіі футбольных лігаў, а яшчэ празь пяць гадоў атрымаў правы выступу ў Сэрыі C1.

Па-сапраўднаму адраджэньне «Ліворна» пачалося ў пачатку 2000-х гадох, калі каманда спачатку выйшла ў Сэрыю B, а ў сэзоне 2004—2005 гадоў упершыню за 50 гадоў стартаваў у турніры найвэшэйшага дывізіёна. У тым сэзоне каманда фінішавала на 8 месцы, яшчэ праз год — на шостым, атрымаўшы такім чынам правы выступаў у розыгрышы Кубка УЭФА.

Склад[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Па стане на 27 жніўня 2014 году

Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1 Сьцяг Італіі Бр Люка Мацоні 1984
2 Сьцяг Італіі Аб Антоніё Мэоля 1990
3 Сьцяг Нямеччыны Аб Джузэпэ Джэміці 1981
4 Сьцяг Італіі Аб Алясандра Бэрнардыні 1987
5 Сьцяг Бразыліі Аб Эмэрсан 1980
7 Сьцяг Італіі ПА Люка Бэлінгеры 1983
8 Сьцяг Італіі ПА Марка Маскаці
9 Сьцяг Уругваю ПА Хуан Сурака 1987
10 Сьцяг Італіі ПА Андрэа Лючы (капітан) 1985
11 Сьцяг Італіі Аб Алясандра Лямбруджы 1987
14 Сьцяг Калюмбіі ПА Хоні Маскера 1991
16 Сьцяг Баўгарыі Нап Андрэй Галабінаў 1988
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
17 Сьцяг Італіі Аб Фэдэрыка Чэкерыні 1992
18 Сьцяг Бразыліі Нап Жэфэрсан 1988
19 Сьцяг Ірану ПА Джамі Рафаці (ар. Джэноа) 1994
20 Сьцяг Славеніі ПА Энэй Еленіч 1992
23 Сьцяг Бразыліі Аб Майкон да Сылва 1993
24 Сьцяг Італіі Нап Даніеле Вантаджата 1984
26 Сьцяг Італіі Нап Люка Сылігардзі 1988
27 Сьцяг Італіі ПА Марка Б’яджанці 1984
28 Сьцяг Харватыі ПА Дамьян Джокавіч (ар. Балёньня) 1990
31 Сьцяг Італіі Нап Аніельлё Куталё (ар. Пэскара) 1983
36 Сьцяг Італіі Бр Акільле Козэр 1982

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]