Лівэрпул (футбольны клюб)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Сьцяг Ангельшчыны Лівэрпул
Liverpool FC.png
Поўная назва Liverpool Football Club
Мянушкі Чырвоныя
Заснаваны 3 чэрвеня 1892
Горад Лівэрпул, Ангельшчына
Стадыён Энфілд
Умяшчальнасьць: 45 522
Прэзыдэнт Том Ўэрнэр
Галоўны трэнэр Брэндан Роджэрс
Чэмпіянат Прэм'ер-Ліга
 · 2011—2012 8 месца
Хатнія колеры
Выязныя колеры

Футбольны клюб «Лівэрпу́л» (па-ангельску: Liverpool Football Club) — ангельскі футбольны клюб, які базуецца ў Лівэрпулі, графства Ланкашыр. «Лівэрпул» зьяўляецца самым пасьпяховым ангельскім футбольным клюбам — гэта адзіны ангельскі клюб, які дамагаўся перамогі ў Лізе чэмпіёнаў 5 разоў. Акрамя таго мэрсісайдцы 18 разоў выйгравалі чэмпіянат Ангельшчыны (больш, чым любы іншы клюб), таксама ім належыць ангельскі рэкорд па колькасьці выйграных унутраных і эўрапейскіх тытулаў. Хатні стадыён «Лівэрпуля» — «Энфілд», які зьмяшчае 45 276 чалавек, разьмешчаны ў трох мілях ад цэнтру Лівэрпулю.

Заснаваны 15 сакавіка 1892 году Джонам Хоўлдынгам, уладальнікам стадыёну «Энфілд». Хоўлдынг вырашыў стварыць уласную каманду пасьля таго, як папярэдні арандатар арэны, «Эвэртан», пакінуў яе праз спрэчку наконт арэнднай платы. Назва мусіла застацца ранейшай, «Эвэртан», аднак футбольная асацыяцыя адмовілася прызнаць новую каманду ў якасьці «Эвэртану». У выніку каманда была названая ў гонар гораду — «Лівэрпул». Ужо праз два гады клюб састаяў у ангельскай футбольнай лізе.

Зь імем клюбу зьвязаныя дзьве найвялікшыя трагедыі ў эўрапейскім футболе: на стадыёне «Эйзэль» 29 траўня 1985 году (загінула 39 гледачоў) і на стадыёне «Хілсбара» 15 красавіка 1989 году (загінула 96 чалавек, 766 атрымалі траўмы). Пасьля «Эйзэлю» ангельскім клюбам забаранілі ўдзел у эўрапейскіх турнірах на пяць гадоў, а «Лівэрпулю» на шэсьць.

Гімнам клюбу з 1960-х гадоў зьяўляецца песьня «You'll Never Walk Alone», назву якой можна ўбачыць на гербе клюбу і на Варотах Шэнклі, якія вядуць на стадыён «Энфілд».

Зьмест

Трафэі [рэдагаваць]

¹ Больш, чым любы іншы ангельскі клюб

Клюбная статыстыка [рэдагаваць]

  • Першы свой афіцыйны матч «Лівэрпул» правёў у Ланкашырскай лізе супраць клюбу «Гаер Ўолтан». «Чырвоныя» перамаглі 8:0. У іхнем складзе не было ніводнага ангельскага гульца, у асноўным гулялі шатляндцы.
  • Дэбют у Кубку Ангельшчыне: верасень 1892 году 4:0 супраць «Нантвучу».
  • Дэбют у ангельскай лізе: 2 верасьня 1893 году 2:0 супраць «Мідлсбра» (другая ангельская ліга).
  • Першы трафэй: у сэзоне 1893/94 «Лівэрпул» стаў чэмпіёнам другой лігі.
  • 5 верасьня 1896 году «Лівэрпул» сустракаўся з «Блэкбэрн Ровэрз». «Ровэрз» перамаглі 1:0, але шэсьць галоў падчас матчу былі адмененыя.
  • У сьнежні 1909 году «Ньюкасл» выйграваў на «Энфілдзе» зь лікам 2:5, але «чырвоныя» здолелі вырваць перамогу 6:5.
  • У 1910 годзе «Лівэрпул» выйграў свой першы матч на стадыёне «Олд Трафард», абгуляўшы «Манчэстэр Юнайтэд» зь лікам 4:3.
  • Рэкорд па колькасьці хет-трыкаў прыналежыць Гордану Годжсану, які за пэрыяд паміж 11 верасьня 1926 і 2 лютага 1935 гады зрабіў 17 хет-трыкаў.
  • Найбуйнейшая параза: 0:8 ад «Гадэрсфілду» ў 1935 годзе і 1:9 ад «Бірмінггэм Сіці» 11 сьнежня 1954 году ў другой футбольнай лізе.
  • Тры запар хет-трыкі: Джэк Балмэр 1946/47 (больш хет-трыкаў ён не рабіў).
  • Роджэр Гант забіў больш за ўсё галоў за адзін сэзон — у сэзоне 1961/62 ён адзначыўся 41 раз.
  • Першы эўрапейскі матч: 17 жніўня 1964 году ў Кубку эўрапейскіх чэмпіёнаў «Лівэрпул» выйграў ісьляндзкі «Рэйк’явік» зь лікам 5:0.
  • У сэзоне 1965/66 «Лівэрпул» выйграў чэмпіянат Ангельшчыны, выкарыстаўшы толькі 14 гульцоў за ўвесь сэзон.
  • Найбуйнейшая перамога: 11:0 супраць «Стрэмсгадсэта» 17 верасьня 1974 году. Дзевяць зь дзесяці палявых гульцоў адзначыліся забітымі галамі.
  • Яну Рашу прыналежыць рэкорд «Лівэрпулу» па забітых галах ва ўсіх турнірах за адзін сэзон — у сэзоне 1983/84 ён забіў 47 галоў.
  • Найбуйнейшая перамога ў чэмпіянаце: 9:0 супраць «Крыстал Пэлас» 12 верасьня 1989.
  • Чатыры гульца забівалі 5 галоў у адным матчы:
  • Самы хуткі хет-трык: Робі Фаўлеру ў матчы супраць «Арсэналу» ў сэзоне 1994/95 спатрэбілася ўсяго 4 хвіліны і 32 сэкунды, каб забіць 3 галы
  • Самы далёкі гол «Лівэрпуля» забіў Шабі Алёнса, запусьціўшы мяч у вароты «Лутану» з 65 ярдаў 7 студзеня 2006 году ў матчы Кубка Ангельшчыны
  • «Лівэрпул» — першая каманда, якая прайшла ўсе тры раўнды кваліфікацыі, і што дайшла да плэй-оф Лігі Чэмпіёнаў (2005/06)

Актуальны склад [рэдагаваць]

Па стане на 30 студзеня 2013 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1 Сьцяг Аўстраліі Бр Брэд Джонз 1982
2 Сьцяг Ангельшчыны Аб Глен Джонсан 1984
3 Сьцяг Гішпаніі Аб Хасэ Энрыке 1986
5 Сьцяг Даніі Аб Даніель Агер 1984
7 Сьцяг Уругваю Нап Люіс Суарэс 1987
8 Сьцяг Ангельшчыны ПА Стывэн Джэрард (капітан) 1980
10 Сьцяг Бразыліі ПА Філіпэ Каўтыньнё 1992
11 Сьцяг Марока ПА Усама Асаідзі 1988
14 Сьцяг Ангельшчыны ПА Джордан Гэндэрсан 1990
15 Сьцяг Ангельшчыны Нап Дэніел Старыдж 1989
16 Сьцяг Уругваю Аб Сэбастыян Каатэс 1990
19 Сьцяг Ангельшчыны ПА Ст’юарт Даўнінг 1984
21 Сьцяг Бразыліі ПА Лукас Лейва 1987
23 Сьцяг Ангельшчыны Аб Джэймі Карагер 1978
24 Сьцяг Ўэйлзу ПА Джо Ален 1990
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
25 Сьцяг Гішпаніі Бр Хасэ Рэйна 1982
29 Сьцяг Італіі Нап Фабіё Барыні 1991
30 Сьцяг Гішпаніі ПА Суса 1993
31 Сьцяг Ангельшчыны ПА Рагэем Стэрлінг 1994
33 Сьцяг Ангельшчыны ПА Джонджа Шэлві 1992
34 Сьцяг Ангельшчыны Аб Мартын Келі 1990
35 Сьцяг Ангельшчыны ПА Конар Каадзі 1993
36 Сьцяг Нямеччыны Нап Самэд Ешыль 1994
37 Сьцяг Славаччыны Аб Марцін Шкртэл 1984
38 Сьцяг Ангельшчыны Аб Ён Флэнанган 1993
42 Сьцяг Вугоршчыны Бр Пэтэр Гулачы 1990
44 Сьцяг Ангельшчыны ПА Джордан Айб 1995
47 Сьцяг Ангельшчыны Аб Андрэ Ўісдам 1993
48 Сьцяг Ангельшчыны Нап Джэром Сынклэр 1996
50 Сьцяг Ангельшчыны Нап Эдам Морган 1994

Вядомыя гульцы [рэдагаваць]

Трэнэры [рэдагаваць]

Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]

Commons-logo.svg  Лівэрпул (футбольны клюб)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў