Ліга народаў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Ліга народаў
Удзельнікі Лігі Народаў

Удзельнікі ЛН

     Удзельнікі

     Уладаньні ўдзельнікаў

     Мандаты

Абрэвіятура ЛН
Наступнік Арганізацыя аб'яднаных народаў
Дата ўтварэньня 10 студзеня 1920 (94 гады таму)
Дата спыненьня існаваньня 20 красавіка 1946 (68 гадоў таму)
Тып міжурадавая
Юрыдычны статус міжнародная арганізацыя
Штабкватэра Жэнэва, Швайцарыя
Афіцыйныя мовы ангельская, гішпанская, француская
Генэральны сакратар Шон Лэстэр
Кіроўны орган Сход
Колькасьць супрацоўнікаў 400

Ліга народаў, таксама Ліга нацыяў (ЛН, па-ангельску: League of Nations) — міжнародная арганізацыя, якая мела мэтай разьвіцьцё супрацоўніцтва паміж народамі і гарантыю міру і бясьпекі. Асноўныя органы Лігі Нацыяў знаходзіліся ў Жэнэве.

Дзейнічала ў 19191939 гадах. Статут Лігі Нацыяў, выпрацаваны адмысловай камісіяй, створанай на Парыскай мірнай канфэрэнцыі (19191920), і ўключаны ў Вэрсальскую мірную дамову (1919) і іншыя мірныя дамовы, якія завяршылі Першую сусьветную вайну (19141918), быў першапачаткова падпісаны 44 дзяржавамі, у тым ліку 31 дзяржавай, што прымалі ўдзел у вайне на баку Антанты або якія далучыліся да яе (Вялікабрытаніяй, Францыяй, ЗША, Італіяй, Японіяй, Канадай, Аўстраліяй, Паўднёва-Афрыканскім Саюзам, Новай Зэляндыяй, Індыяй, Кітаем, Бэльгіяй, Балівіяй, Бразыліяй, Кубай, Эквадорам, Грэцыяй, Гаіці, Хіджазам, Гандурасам, Лібэрыяй, Нікарагуа, Панамай, Пэру, Польшчай, Партугаліяй, Румыніяй, Югаславіяй, Сыямам, Чэхаславакіяй, Уругваем), і 13 дзяржавамі, што прытрымваліся нэўтралітэту падчас вайны (Аргентынай, Чылі, Калюмбіяй, Даніяй, Нарвэгіяй, Гішпаніяй, Парагваем, Нідэрляндамі, Іранам, Сальвадорам, Швэцыяй, Швайцарыяй, Вэнэсуэлай). ЗША не ратыфікавалі статут Лігі Нацыяў і не ўвайшлі ў лік яе чальцоў, хоць ініцыятарам яе стварэньня выступіў прэзыдэнт ЗША Вудра Вільсан.

У 1934 годзе СССР прыняў прапанову 30 дзяржаваў — чальцоў Лігі народаў аб уступе ў гэтую арганізацыю. У сьнежні 1939 году, пасьля пачатку савецка-фінскай вайны (19391940), Рада Лігі выключыла зь Лігі народаў СССР. Таксама выйшлі зь Лігі народаў Бразылія (1928), Японія, Нямеччына, Парагвай (1935), Чылі (1938) і іншыя; у 1937 выключаная Італія.

Фармальна распушчаная ў 1946 годзе, перадаўшы свае паўнамоцтвы ААН.

Установы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Сход. Складаўся з прадстаўнікоў усіх чальцоў Лігі. Пасяджэньні праходзілі штогод у верасьні.
  • Рада. Першапачаткова складалася з 4 сталых чальцоў-прадстаўнікоў Вялікабрытаніі, Францыі, Італіі і Японіі і 4 нясталых чальцоў. Пасьля склад і лік чальцоў Рады мяняліся.
  • Сакратарыят на чале з генэральным сакратаром.

Усё рашэньні Сходу і Рады, за выключэньнем рашэньняў па працэдурных пытаньнях, павінны былі прымацца аднагалосна. Пры Лізе народаў на правах аўтаномных арганізацыяў былі створаныя Сталая палата міжнароднага правасудзьдзя, Міжнародная арганізацыя працы і іншыя арганізацыі.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Ліга народаўсховішча мультымэдыйных матэрыялаў