Лігурыйскае мора
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Лігурыйскае мора — паўночная частка Міжземнага мора, зьмешчаная паміж берагамі Францыі, Італіі і выспамі Корсыка і Эльба.
Плошча 15 тыс. км². Сярэдняя глыбіня 1200 м, максымальная — 2546 м. Тэмпэратура вады улетку 23,5 °C, узімку — 13 °C. Салёнасьць каля 38 ‰. Прылівы паўсодневыя, да 0,3 м.
Буйныя порты і ВМБ: Генуя, Ліворна, Спэцыя (усе — Італія), Ніцца (Францыя).
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Лігурыйскае мора — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў