Лідзкі замак
Каардынаты: 53°53′13.83″ пн. ш. 25°18′10.08″ у. д. / 53.887175° пн. ш. 25.3028° у. д.
Лідзкі замак — абарончае збудаваньне ў Лідзе, узьведзенае ў 1330-я гады з каменю і цэглы на загад вялікага князя Гедыміна. Знаходзіўся ў валоданьні вялікіх князёў літоўскіх.
Па сьмерці Гедыміна Ліда зрабілася сталіцаю княства, якім паводле чаргі валодалі Альгерд, яго сын Ягайла і Вітаўт. У той час Лідзкі замак уяўляў сабою моцнае умацаваньне. Шматразова яго штурмавалі крыжакі. Толькі адна з тых атак у 1384 годзе завяршылася посьпехам крыжакоў. У 1422 годзе у замку гасьціў кароль Ягайла пасьля вянчаньня ў Наваградку з княжной Соф’яй Гальшанскай.
Замкавыя муры былі адрэстаўраваныя ў міжваенны час, што дазволіла захаваць іх у добрым стане да сёньняшняга дня. Замак мае форму чатырохкутніка памерамі 93,5 × 83,45 × 80 × 84 м абкружаную мурам вышынёю да 15 м, і шырынёю 2 — 1,5 м зь дзьвюма вонкавымі чатырохкутнымі вежамі. Ад 1982 году вяліся аднаўленчыя працы па наданьні збудаваньню першатворнага выгляду. Сьпярша аднавілі вежу і драўляную абаронную галерэю, што цягнецца уздоўж кароны муроў са стрэльніцамі, пазьней — другую вежу і астатнія дзялянкі муроў.
Галерэя[рэдагаваць]
- Даўнія графічныя выявы Лідзкага замка
-
Юзэф Пешка, пач. XIX ст.
-
Невядомы мастак, 1-я пал. XIX ст.
-
В. Дмахоўскі, 1-я пал. XIX ст.
-
В. Гразноў, 1-я пал. XIX ст.
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць]
Лідзкі замак — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў