Лідзія Вадкерці-Гаварнікава

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Лідзія Вадкерці-Гаварнікава
Lýdia Vadkerti-Gavorníková
Асабістыя зьвесткі
Нарадзілася 30 сакавіка 1932
Сьцяг Чэхіі Модра
Памерла 22 траўня 1999
Сьцяг Славаччыны Браціслава
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці паэтка, перакладніца
Мова славацкая

Лідзія Вадкерці-Гаварнікава (па-славацку: Lýdia Vadkerti-Gavorníková; 30 сакавіка 1932, Модра, Чэхаславаччына — 22 траўня 1999, Браціслава, Славаччына) — славацкая паэтка і перакладніца.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нарадзілася ў Модры ў сям’і сталяра. Першую адукацыю атрымала ў Копчанах, у 1951 годзе скончыла пэдагагічную гімназію ў Браціславе, дзе ў 19511962 гг. працавала настаўніцай. З 1962 году пасьля няшчаснага выпадку жыла на пэнсію па інваліднасьці, цалкам прысьвяціўшы сябе творчасьці. З 1978 году працавала рэдактарам, а пазьней — намесьніцай галоўнага рэдактара ў часопісе «Агляд сусьветнай літаратуры».

Творчасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Лідзія Вадкерці-Гаварнікава — аўтарка васьмі паэтычных зборнікаў. Свае першыя творы пачала друкаваць яшчэ ў школьным часопісе «Іскра». У 1965 годзе яе вершы публікаваліся ў часопісах «Славацкія погляды» (славац. Slovenské pohľady) і «Маладая творчасць» (славац. Mladá tvorba). Годам пазьней выйшла яе першая кніга «Паграмніцы» (славац. Pohromnice). Акрамя вершаскладаньня таксама займалася перакладамі зь нямецкай, расейскай і францускай моваў. У перакладзе Л. Вадкерці-Гаварнікавай на славацкую мову выйшла некалькі кніг францускіх паэтаў.

Крытыка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паводле крытыка Станіслава Шматлака, для Вадкерці-Гаварнікавай напісаньне вершаў — гэта не прыгожая гульня, не нагода выказацца, але найперш пошук шляху для выказваньня сутнасьці ўласнага лёсу[1].

Творы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паэзія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пераклады[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]