Лідыя Ярмошына

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Лідыя Ярмошына
Кіраўнік ЦВК РБ
6 сьнежня 1996 — цяперашні час
Прэзыдэнт: Аляксандар Лукашэнка
Прэм’ер-міністар: Сяргей Сідорскі
Папярэднік: Аляксандар Абрамовіч
Асабістыя зьвесткі:
Нарадзілася: 29 студзеня 1953 (60 гадоў)
Слуцак, Менская вобласьць, БССР
Нацыянальнасьць: беларуска
Дзеці: сын
Адукацыя: юрыдычны факультэт Калінінградзкага ўнівэрсытэту (1975)

Лідыя Міхайлаўна Ярмошына — беларуская дзяржаўная дзяячка, кіраўнік Цэнтральнай камісіі Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзеньні рэспубліканскіх рэфэрэндумаў6 сьнежня 1996).

Зьмест

Біяграфія [рэдагаваць]

Нарадзілася 29 студзеня 1953 году ў горадзе Слуцак Менскай вобласьці ў сям’і вайскоўца. Скончыла юрыдычны факультэт Калінінградзкага дзяржаўнага ўнівэрсытэту (РСФСР, 1975). Працавала юрконсультам гандлёвых і прамысловых прадпрыемстваў Калінінграду і Бабруйску, памагатым пракурора Кастрычніцкага раёну Калінінграду. З 1988 году — юрконсульт, а затым загадчыца юрыдычным аддзелам Бабруйскага гарвыканкаму. Чалец (19921996), кіраўнік (з 1996 г.) Цэнтральнай камісіі Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзеньні рэспубліканскіх рэфэрэндумаў. 21 сьнежня 2001 году ўказам прэзыдэнта №774 была прызначаная Кіраўніком Цэнтральнай камісіі Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзеньні рэспубліканскіх рэфэрэндумаў[1]. 7 красавіка 2003 году ўказам прэзыдэнта прысвоена ганаровае званьне «Заслужаны юрыст Рэспублікі Беларусь»[2].

Замужам, мае сына.

Крытыка [рэдагаваць]

Па падазрэньнях ва ўдзеле ў фальсыфікацыях прэзыдэнцкіх выбараў Лідыі Ярмошынай быў забаронены ўезд у ЗША і краіны Эўразьвязу.

13 кастрычніка 2008 году міністры замежных справаў краін Эўразьвязу на паседжаньні ў Люксэмбургу прыпынілі на паўгода дзеяньне забароны на ўезд у краіны зьвяза прэзыдэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі і «некаторых яго набліжаных». Санкцыі супраць старшыні Цэнтравыбаркаму Лідыі Ярмошынай засталіся ў сіле.

Крыніцы [рэдагаваць]

Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]