Лікёр

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Лікёры

Лікёр (ад франц. liqueur; па-лацінску: liquor — «вадкасьць») — духмяны, салодкі алькагольны напой з утрыманьнем цукру да 100 г/л са сьпіртаваных фруктовых і ягадных сокаў, настояў духмяных траў з дадаткам каранёў, вострых прыправаў і г. д. Утрыманьне алькаголю варыюецца ад 15% да 40%.[1] Лікёры існуюць з часоў фараонаў, а пачатак іх камэрцыйнай вытворчасьці адносіцца да Сярэднявечча, калі алхімікі, лекары і манахі шукалі эліксір жыцьця. Гэта прывяло да стварэньня вялікай колькасьці шырока вядомых лікёраў, якія носяць імёны рэлігійных ордэнаў, якімі гэтыя напоі былі ўпершыню атрыманыя.

Лікёры ўжываюцца як у неразбаўленым выглядзе, так і ў складзе мноства зьмешаных напояў, а таксама для прыгатаваньня разнастайных страваў. Лікёры дзеляцца на моцныя, дэсэртныя і крэмы.

Лікёра можна піць зь любымі сокамі або без. Таксама іх падаюць у канцы абеду з гарбатай ці кавай.[2]

Прыклады лікёра[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Das WikipediA Lexikon in einem Band. MOHN Media. Mohndruck GmbH. Gütersloch.2008 ISBN 978-3-577-09102-2
  2. ^ На Захадзе ў асяродзьдзі буржуазіі існуе прымаўка: «лікёр-квікёр», г.зн. «паскаральнік»