Лілангені
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
| Лілангені | |
|---|---|
| Краіна: | Свазілэнд |
| Падзел: | цэнт |
| Код ISO-4217: | SZL |
| Скарачэньне: | L ці E |
| Абменны курс: (30 студзеня 2008 (Беларускі рубель)) |
0,0034 |
Лілангені (па-ангельску: lilangeni, код ISO 4217: SZL) – афіцыйная валюта Свазілэнду. Валюта дзеліцца на 100 цэнтаў. Лілангені была ўведзена ў 1974 годзе з прывязаным да Паўднёваафрыканскага ранда курсе (1:1), паводле дамовы аб агульным грашовым абарачэньні. Паралельна з лілангені, у краіне ўжываецца і ранд. Кантроль за лілангені ажыцьцяўляе Цэнтральны банк Свазілэнда (на свазі: Umntsholi Wemaswati).
Звычайна, у штодзённым жыцьці лілангені скарачаюць да L ці E.
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
Лілангені — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў

