Лілонгвэ
| Лілонгвэ | |
| Першыя згадкі: | ХІХ стагодзьдзе |
| Акруга: | Лілонгвэ |
| Насельніцтва: | 597 619 |
| Геаграфічныя каардынаты: | 13°59′ пд. ш. 33°47′ у. д. / 13.983° пд. ш. 33.783° у. д.Каардынаты: 13°59′ пд. ш. 33°47′ у. д. / 13.983° пд. ш. 33.783° у. д. |
|
Лілонгвэ на мапе Малаві
Лілонгвэ
|
|
Лілонгвэ (па-ангельску: Lilongwe) — сталіца і адзін з самых вялікіх гарадоў Малаві. Разьмешчаны на паўднёвым захадзе краіны на захад ад ракі Малаві, недалёка ад мяжы з Мазамбікам і Замбіяй. Насельніцтва складае каля 600 тыс. чалавек.
Гісторыя [рэдагаваць]
Лілонгвэ пачаў разьвіцьцё з маленькай вёскі на беразе ракі Лілонгвэ, хутка пераўтварыўшыся ў брытанскі каляніяльны адміністрацыйны цэнтар на пачатак ХХ стагодзьдзя. Дзякуючы выгаднаму разьмяшчэньню на асноўных гандлёвых шляхах у Паўночную Радэзію (цяпер Замбію), Лілонгвэ стаў другім па велічыні горадам Малаві. У 1974 годзе ў Лілонгвэ была перанесеная сталіца краіны з гораду Зомба (чацьверты па велічыні горад Малаві). Аднак, нягледзячы на афіцыйны статус сталіцы краіны і хуткі рост з 1974 году, асноўная частка прамысловасьці і камэрцыі краіны сканцэнтравана ў самым вялікім горадзе Малаві — Блантайры.
У нашыя дні, Лілонгвэ застаецца палітычным і адміністрацыйным цэнтрам Малаві, а Блантайр — эканамічным.
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Лілонгвэ — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў