Ліль (футбольны клюб)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Сьцяг Францыі Ліль
Lille OSC.png
Поўная назва Lille Olympique Sporting Club Lille Metropole
Мянушкі догі
Заснаваны 1944
Горад Ліль, Францыя
Стадыён П’ер-Маруа
Умяшчальнасьць: 50 186
Галоўны трэнэр Рэнэ Жырар
Чэмпіянат Ліга 1
 · 2013—2014 3 месца
Афіцыйны сайт

Ліль (па-француску: Lille) — францускі футбольны клюб з гораду Ліль. Заснаваны ў 1944 годзе ў выніку зьліцьця двух клюбаў «Алімпік Ліль» і «СК Фіў». Трохразовы чэмпіён Францыі (1946, 1954, 2011), шасьціразовы ўладальнік Кубка Францыі. Поўны назоў клюбу — Lille Olympique Sporting Club Lille Metropole.

«Ліль» і «Рэд Стар» зьяўляюцца адзінымі францускімі клюбамі, якія запар тройчы перамагалі ў розыгрышу Кубка Францыі. Клюб зьяўляецца дзейным уладальнікам Кубка Францыі й чэмпіёнам краіны[1]. Самым пасьпяховым пэрыядам «Лілю» былі дзесяцігодзьдзі з 19461956 гады, калі камандаў кіравалі Джордж Бэры й Андрэ Шаўва[2].

«Ліль» мае даўняе суперніцтва з суседзямі клюбам «Лянс», дэрбі паміж гэтымі двума клюбамі завецца Дэрбі-дзю-Нор. «Ліль» належыць Мішэлю Сэйду, францускаму бізнэсоўцу й кінапрадусару. Сэйду першапачаткова набытыў акцыі клюбу ў студзені 2002 году, а пасьля набыў і кантрольны пакет праз два гады.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

«Ліль» быў створаны 23 верасьня 1944 году ў выніку зьліцьця прафэсійных клюбаў «Алімпік Ліль» і «Фіў». Працэс перамоваў пачаўся ў 1939 годзе, але пасьля няўдалай спробы дамовіцца аб зьліцьці, «Алімпік» аб’яднаўся зь мясцовым клюбам «Iris Club Lillois». Аднак, з-за Другой сусьветнай вайны й адмены прафэсійнага футбола падчас дзеяньня рэжыму Вішы ў Францыі, клюб правёў большую частку гэтага пэрыяду у аматарскіх лігах. У 1944 годзе клюб «Фіў», нарэшце, пагадзіўся на зьліцьцё. Тым ня менш, частка чальцоў аб’яднаньня, які прадстаўлялі інтарэсы клюба «Iris Club Lillois» адмовіліся ад зьліцьця, бо ў выніку аб’яднаньне азначала, што клюбу прыйдзецца стаць прафэсіянальным. Рознагалосьсі паміж «Алімпікам» і «Iris Club» прывялі да расколу клюбаў. У выніку, арыгінальны «Алімпік Ліль» аб’яднаўся з клюбам «Фіў». Клюб быў першапачаткова быў названы «Stade Lillois» і гуляў пад гэтай назвай у двух таварыскіх матчах перад сэзонам 1944—1945 гадоў. 10 лістапада 1944 году, пасьля пасяджэньня дырэктараў, клюб зьмяніў сваю назву на клюб «Алімпік Ліль Спортынг Клюб» (франц. Lille Olympique Sporting Club). Такім чынам клюб захаваў назву першапачатковага клюбу «Алімпік», а таксама абрэвіятуру SC, якая мелася ў клюба «Фіў». Пасьля гэтага былі прыняты хатнія чырвона-белыя колеры, як колеры «Алімпіку», і гасьцявы камплект сіняга колеру, як колеры клюба «Фіў». Былы прэзыдэнт Люі Эно быў прызначаны першым прэзыдэнтам клюба.

Пасьля вайны вярнуўся ў «Ліль» і прафэсійны футбол, клюб быўў адразу ўключаны ў Дывізіён 1. Эно запраў у клюб ангельца Джорджа Бэры, які ўзначаліў каманду, а таксама былі запрошаны некаторыя былыя гульцы абедзьвюх клюбаў «Фіў» і «Алімпіку», як то Жазэф Жадрэжак, Марсо Самэрлінк, Жуль Біго, Франсуа Бурбот, Жан Барат і Жан Ляшантр. Выдатная гульня гэтых футбалістаў прывяла «Ліль» да выхаду каманды ў фінал Кубка Францыі ў 1945 годзе. У фінале «Лілю» супрацьстяў больш дасьведчаны супернік сталічны клюб «Расінг», у выніку «Ліль» саступіў зь лікам 0:3. У першым сэзоне чэмпіянату Францыі пасьля вайны «Ліль» зьдзівіў многіх, здолеўшы ня толькі перамагчы ў лізе, але й у Кубку Францыі.

Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Склад[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Па стане на 31 студзеня 2014 году

Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1 Сьцяг Нігерыі Бр Вінсэнт Эньеама 1982
2 Сьцяг Францыі Аб Сэбаст’ен Карш’я 1990
4 Сьцяг Францыі ПА Фляран Бальмон 1980
5 Сьцяг Сэнэгалу ПА Ідрыса Гана Гуе 1989
6 Сьцяг Францыі ПА Жанатан Дэляпляс 1986
7 Сьцяг Коста Рыкі Нап Джон Хайра Руіс 1994
8 Сьцяг Кот-д’Івуару Нап Салямон Калю 1985
10 Сьцяг Францыі ПА Марвэн Мартэн 1988
11 Сьцяг Каба-Вэрдэ Нап Раян Мэндэш 1990
12 Сьцяг Францыі ПА Суаілё Мэйтэ 1994
13 Сьцяг Кот-д’Івуару Аб Адама Сумааро 1992
14 Сьцяг Даніі Аб Сымон К’ер 1989
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
15 Сьцяг Францыі Аб Джыбрыль Сыдыбэ 1992
16 Сьцяг Францыі Бр Стыў Эляна 1980
18 Сьцяг Францыі Аб Франк Бэр’я 1983
20 Сьцяг Францыі Нап Рані Радэльен 1989
21 Сьцяг Францыі Аб Жульё Жанвіе 1992
22 Сьцяг Чэхіі Аб Давід Розэгнал 1980
23 Сьцяг Сэнэгалу Аб Пап Суарэ 1990
24 Сьцяг Францыі ПА Рыё Мавуба (капітан) 1984
25 Сьцяг Чарнагорыі Аб Марка Баша 1982
26 Сьцяг Францыі Нап Налян Ру 1988
27 Сьцяг Бэльгіі Нап Дывок Арыжы 1995
30 Сьцяг Рэспублікі Конга Бр Барэль Муко 1979

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Ліль (футбольны клюб)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў