Лімбург-на-Ляне
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Лімбург-на-Ляне (па-нямецку: Limburg an der Lahn) - горад на захадзе Нямеччыны, ў зямлі Гэсэн. 33 423 жыхары (на 31 сьнежня 2009). Упершыню ўзгадваецца ў 910 годзе, аднак першая фартэцыя на гэтым месцы была пабудавана яшчэ ў 760 годзе, а першае кельцкае паселішча існавала яшчэ ў VI стагодзьдзі.
Выдатныя мясьціны [рэдагаваць]
Лімбург вядомы перш за ўсё, сваім саборам, будаўніцтва якога пачалося, верагодна, паміж 1175 і 1200 гг. Сабор увабраў у сябе элементы позьнераманскага й нэагатычнага стыляў. Іншымі выдатнымі мясьцінамі гораду зьяўляюцца замак XIII стагодзьдзя й Стары горад, у якім захавалася шмат сярэдневечных фахвэркавых дамоў.
Лімбург-на-Ляне — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў