Лімпапо (правінцыя)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.

Перайсьці да: навігацыя, пошук
Лімпапо
Limpopo
'
[[Выява:|200px|Герб правінцыі]]
Адміністрацыйны цэнтар Полакване
Плошча
123 900 км2
Насельніцтва
5 373 637 чал. (2001)
Мовы Паўночны сота

Вэнда
Цонга

Прэм'ер-міністр Сэла Малато (АНК)
Правінцыя на карце ПАР
Сайт урада правінцыі

Лімпа́по — адна з правінцый Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі. Існуе з 1994 году, калі была вылучаная з Трансвааля пад назвай Паўночны Трансвааль. З 1995 да 2003 гады звалася проста Паўночная правінцыя, затым атрымала цяперашную назву. Правінцыя знаходзіцца на поўначы ПАР, мяжуе з Паўночна-Заходняй правінцыяй, правінцыямі Гаўтэнг і Мпумаланга, а таксама з Бацванай, Зімбабвэ і Мазамбікам. Па тэрыторыі Лімпапо праходзіць аўтамабільная траса N1, адна з самых ажыўленых у Афрыцы, празь яе таксама праходзяць дарогі з глыбіні кантынэнта да важных партоў у Дурбане, Рычардс-Бэй, Мапуту.

Цэнтар правінцыі — горад Полакване (раней зваўся Пітэрсбург). Правінцыя падзеленая на шэсьць муніцыпальных акруг: Бахлабэла, Ватэрбэрг, Вхэмбэ, Мопані, Сэкукхуна і акруга Казярога.

[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі

 Лімпапо (правінцыя)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў


Асабістыя прылады