Лімузэн
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Лімузэн (па-француску: Limousin) — рэгіён на паўднёвым захадзе Францыі. Мяжуе на поўначы з Цэнтрам, на захадзе — з Пуату-Шарант і Аквітаніяй, на поўдні — з Поўдзень-Пірэнэямі, на ўсходзе — з Авэрнем. Плошча 16 942 км². Насельніцтва па стане на 2008 год складала 740 743 чалавекі. У склад рэгіёну ўваходзяць 3 дэпартамэнты: Карэз, Кроз і Верхняя Віена. Адміністрацыйны цэнтар і найбуйнейшы горад — Лімож (140 138 жыхароў).
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць]
Лімузэн — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
|
||||||||