Лімфатычная сыстэма

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Лімфатычная сыстэма чалавека

Лімфатычная сыстэма (лац.: systema lymphaticum) — частка судзіннай сыстэмы сысуноў, дапаўняе сэрцава-судзінную сыстэму. Яна адыгрывае важную ролю ў абмене рэчываў і ачышчэньні вузаў і тканак арганізму. У адрозьненьне ад крывяноснай сыстэмы лімфатычная не зьяўляецца закрытай і ня мае цэнтральнай помпы. Лімфа, якая цыркулюе ў ёй, рухаецца павольна і пад невялікім ціскам.

У структуру лімфатычнай сыстэмы ўваходзяць:

  • лімфатычныя капіляры
  • лімфатычныя судзіны
  • лімфатычныя вузлы
  • лімфатычныя галамені і пратокі