Лімэрык (паэзія)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
«Кніга бязглузьдзіцы» Эдварда Ліра, 1875

Лімэрык — пяцірадковік трохстопнага анапэста з рыфмоўкай аабба; трэці і чацьвёрты радкі, як правіла, маюць па дзьве стапы анапэста. У першым радку абавязкова рыфмуецца населены пункт: горад, мястэчка, зьяўляецца іх жыхар — загадкавы, дзіўнаваты, недарэчны. Лімэрык — караценькая гісторыя пра ягоную нейкую прыгоду. Узьнік лімэрык у Ірляндыі, атрымаў назву ад аднайменнага гораду. Шырока вядомы стаў у ХIХ ст. дзякуючы творчасьць Эдварда Ліра, яго «Кніга нонсэнсу» стала клясыкай жанру. Звычайна лімэрыкі пішуцца з выкарыстаньнем калямбураў, нэалягізмаў, паэтыкі прымітывізму. Першыя беларускія лімэрыкі надрукаваў А. Хадановіч (некалькі цыклаў лімэрыкаў пад агульнай назвай «Землякі, альбо Беларускія лімэрыкі», 2000—2001).[1]

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Лімэрык (паэзія)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў