Лінц
| Лінц | |||||
| Linz | |||||
|
|||||
| Першыя згадкі: | 799 | ||||
| Мэр: | Франц Добуш | ||||
| Плошча: | 96,048 км² | ||||
| Насельніцтва • колькасьць: • шчыльнасьць: |
188 968 1967 |
||||
| Часавы пас: • летні час: |
UTC+1 UTC+2 |
||||
| Тэлефонны код: | 0732 | ||||
| Паштовы індэкс: | 4010, 402x, 4030, 404x | ||||
| Геаграфічныя каардынаты: | 48°18′ пн. ш. 14°17′ у. д. / 48.3° пн. ш. 14.283° у. д.Каардынаты: 48°18′ пн. ш. 14°17′ у. д. / 48.3° пн. ш. 14.283° у. д. | ||||
|
Лінц на мапе Аўстрыі
Лінц
|
|||||
| www.linz.at | |||||
Лінц (па-нямецку: Linz) — горад у паўночна-ўсходняй Аўстрыі. Праз горад цячэ рака Дунай. Лінц зьяўляецца адміністрацыйным цэнтрам фэдэральнай зямлі Верхняя Аўстрыя. Горад быў заснаваны старажытнымі рымлянамі пад назвай Лэнцыя (Lentia). У нашы дні Лінц зьяўляецца значным прамысловым, культурным, транспартным і турыстычным цэнтрам Аўстрыі. Колькасьць насельніцтва налічвае каля 188 тыс. чалавек (зьяўляецца трэцім па велічыні горадам краіны). У Лінцы знаходзяцца 4 унівэрсытэты, 5 тэатраў, музэі, помнікі архітэктуры XIII—XIX стагодзьдзяў.
Зьмест |
Клімат[рэдагаваць]
Клімат Лінцу ўмерана-кантынэнтальны, пераходны да кантынэнтальнага. Зіма адносна цёплая, самы халодны месяц — студзень. Лета — цёплае, самымі сьпякотнымі месяцамі зьяўляюцца ліпень і жнівень. Сярэдняя колькасьць ападкаў вагаецца ад 600 мм да 2000 мм штогод.
Гісторыя[рэдагаваць]
Горад быў заснаваны рымлянамі на месцы старажытнага кельцкага паселішча ў якасьці абароннага пункту на сваёй паўночнай мяжы ў 15 годзе да н. э. Пад назвай Лінц горад упершыню ўзгадваецца ў 799 годзе, у сувязі з будаўніцтвам царквы Сьвятога Мартына, якая захавалася да нашых дзён.
У Сярэднявеччы горад уваходзіў у склад Сьвяшчэннай Рымскай імпэрыі. Праз горад праходзілі гандлёвыя шляхі па Дунаі і з Польшчы і Чэхіі ў Паўднёвую Эўропу. У XV стагодзьдзі імпэратар Фрыдрых ІІІ перанёс сюды сваю сталіцу, а ў 1490 годзе абвясьціў Лінц сталіцай сваёй імпэрыі, але праз тры гады гэты статус быў страчаны. У 1497 годзе быў пабудаваны мост праз Дунай. З 1785 года Лінц стаў цэнтрам япіскапства.
У канцы ХІХ — пачатку ХХ стагодзьдзя горад пераўтварыўся ў буйны прамысловы цэнтар, у якім асаблівае разьвіцьцё атрымала вытворчасьць сталі і хімічная прамысловасьць.
У Лінцы сваё дзяцінства правёў Адольф Гітлер. У гады Другой сусьветнай вайны недалёка ад Лінцу нацысты пабудавалі канцэнтрацыйны лягер Маўтгаўзэн які быў вызвалены ў 1945 годзе войскамі ЗША.
Спорт[рэдагаваць]
У горадзе базуецца футбольны клюб ЛАСК.
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць]
Лінц — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў