Лінія Мажыно

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Maginot line 1.jpg

Лінія Мажыно (па-француску: la Ligne Maginot) — сыстэма францускіх умацаваньняў, на мяжы зь Нямеччынаю ад Бэльфора да Лянгіёну. Была пабудавана ў 19291934 гадах (затым удасканальвалася аж да 1940 году). Даўжыня каля 400 км. Названа ў гонар вайсковага міністра Андрэ Мажыно.

У яе склад уваходзілі 39 доўгачасовых абарончых умацаваньняў, 70 бункераў, 500 артылерыйскіх і пяхотных блёкаў, 500 казэматаў, а таксама бліндажы і наглядальныя пункты.

Мэты стварэньня[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Лінія Мажыно была пабудавана для выкананьня некалькіх мэтаў:

  • Для таго, каб пазьбегнуць раптоўнага нападу і даць сыгнал да пачатку абаронных мерапрыемстваў.
  • Каб абараніць Эльзас і Лятарынгію (гэтыя правінцыі былі вернутыя Францыі ў 1919) і іх прамысловы патэнцыял.
  • Каб быць скарыстанае ў якасьці асновы для контрнаступу.
  • Для таго, каб стрымаць наступ праціўніка датуль, пакуль асноўная частка войска магла б быць падведзена да Лініі.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Maginot Linie Karte.jpg
Француская кампанія
бранявы купал тыпу ГФМ у маскіроўцы на адным з блёкаў умацаванае групы «Хакенбэрг» Лініі Мажыно
Manoeuvre tourelle.gif

Французы меркавалі, што немцы будуць дзейнічаць гэтак жа, як і ў 1914 году — паспрабуюць вырабіць абыход францускіх войскаў праз Бэльгію з паўночнага ўсходу. Таму іх плян абароны меркаваў адлюстраваньне нямецкага нападу на рацэ Дзіль і пасіўную абарону на ўмацаванай лініі Мажыно.

На будаўніцтва лініі Мажыно было выдаткавана каля 3 млрд франкаў (1 млрд даляраў у коштах тых гадоў). Агульная колькасьць войскаў на лініі дасягала 300 тыс. чалавек. У падземных шматузроўневых фартах былі абсталяваны жылыя памяшканьні для асабовага складу, электрастанцыі, магутныя вентыляцыйныя ўсталёўкі, вузкакалейныя чыгункі, тэлефонныя станцыі, шпіталі, пакоі адпачынку, недасягальныя для снарадаў і бомбаў. У верхніх наземных паверхах разьмяшчаліся забясьпечаныя ліфтамі гарматныя казэматы. Яны ўяўлялі сабою ўкапаныя ў зямлю бетонныя «скрынкі» з таўшчынёю мураў і столі 3,5—4 мэтру. Наверх выступала бранявежа-турэль. Перад першаю лініяю абароны былі выкапаны супрацьтанкавыя равы і выстаўлены загароды з супрацьтанкавых вожыкаў. За першаю лініяю абароны разьмяшчалася сетка апорных кропкаў — бэтонных пляцоўкаў для пяхоты, артылерыі, пражэктараў і т. п. У гэтых пунктах на глыбіні каля 50 мэтраў пад зямлёю знаходзіліся склады баепрыпасаў і рыштункі, забясьпечаныя ліфтамі. Яшчэ далей месцаваліся пазыцыі дальнабойных буйнакалібарных гарматаў на чыгуначным ходу. Была таксама мадэрнізавана старая абарончая лінія, якая складаецца з фартоў Бэльфор, Эпіналь, Вэрдэн і інш. Глыбіня абароны Лініі Мажыно складала 90—100 км. Францускія ваенныя стратэґі лічылі лінію Мажыно непрыступнай. Пасьля ўводу нямецкіх войскаў у Польшчу ў 1939 годзе Францыя і Вялікабрытанія вырашылі, што хутка дапамагчы Польшчы яны ўжо нічым ня змогуць і замест гэтага пачалі плянаваньне доўгатэрміновай вайны.[1] Напачатку верасьня Францыя нерашуча зрушыла свае войскі ў Саарскую вобласьць, але 4 кастрычніка, пасьля паразы Польшчы, ізноў адвяла іх за лінію Мажыно (так званая Дзіўная вайна). У 1940 годзе нямецкія войскі імкліва абыйшлі яе з поўначы праз Ардэннскія горы. Пасьля капітуляцыі Францыі гарнізон лініі Мажыно здаўся.

14 чэрвеня 1940 году 1-я і 7-я пяхотныя войскі групы войскаў “Ц” ґенэрал-палкоўніка Вільгельма фон Леба (19 ліпеня 1940 г. выраблены ў ґенэрал-фэльдмаршалы) атакавалі лінію Мажыно і прадралі яе. Абарончыя збудаваньні лініі Мажыно былі прадзёртыя за некалькі гадзінаў у выніку наступу пяхоты без танкавае падтрымкі. Нямецкая пяхота наставала пад магутным прычыненьнем авіяцыі і артылерыі, якая шырока ўжывала дымавыя снарады. Неўзабаве выявілася, што шматлікія з францускіх дотаў не вытрымліваюць прамых трапленьняў снарадаў і бомбаў; акрамя таго, вялікая колькасьць збудаваньняў не была прыстасавана для кругавой абароны, і іх лёгка можна было атакаваць з тылу і флянгу з дапамогаю гранатаў і агнямётаў. Шматлікія гісторыкі лічаць, што ва ўмовах сучаснай вайны такія высокавыдатковыя ўмацаваныя збудаваньні носяць уразьлівы характар і не забясьпечваюць эфэктыўнай абароны. Аднак справядлівасьці дзеля варта адзначыць, што па большай частцы лінія Мажыно, як яна была задумана стваральнікамі ў 1920-х гадах, выканала сваю асноўную задачу, якая складалася ў абмежаваньні маштабу нападаў на пазыцыі, абароненыя лініяю. Галоўная і якасна выбудаваная частка лініі была пабудавана да 1936 году, калі Бэльгія адмовілася ад хаўрусьніцкага пакту з Францыяю, абвясьціўшы нэўтралітэт, што вымусіла апошнюю сьпешна дабудоўваць лінію ўздоўж бэльгійскай мяжы да Атлянтычнага акіяну. Гэта новая частка лініі была пабудавана ў пасьпеху і так не была даведзена да ранейшага ўзроўню абароны. Таму, калі гаворыцца пра прарыў лініі Мажыно, тое маецца на ўвазе прарыў новых участкаў лініі, пабудаваных у багністай мясцовасьці, дзе будаўніцтва падземных збудаваньняў было вельмі абцяжарана. Параза Францыі ў 1940 годзе не была вынікам недахопаў цэнтральнай часткі лініі, якая, нягледзячы на шматлікія спробы войска, была прадзёртая толькі ў двух месцах, што адбылося ўжо пасьля падзеньня Парыжу і адступы большай часткі войска, а адбылося ў выніку шматлікіх стратэґічных пралікаў кіраўніцтва Францускае рэспублікі, так ня здолеўшыму скарыстацца тымі перавагамі, якія ствараліся існаваньнем гэтае магутнае абароннае лініі. Пасьля вайны частка збудаваньняў лініі Мажыно перададзена пад склады вайсковай маёмасьці. (Сваеасаблівай відэаэкскурсіяй па лініі Мажыно можа служыць сучасны францускі баявік «Барвовыя рэкі 2» , у гал. ролі Жан Рэно).

EntreeMunitionsKobenbusch.jpg

Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Julian T. Jackson «The Fall of France: The Nazi Invasion of 1940», Oxford, Oxford University Press ISBN 0-19-280300-X

Спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Відэа[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Лінія Мажыносховішча мультымэдыйных матэрыялаў