Лінія Фоша

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Лінія Фоша (цёмным зялёным колерам) і іншыя варыянты польска-летувіскай мяжы

Лі́нія Фо́ша — дэмаркацыйная лінія паміж польскімі й летувіскімі войскамі, вызначаная Найвышэйшым саветам Антанты 26 ліпеня 1919 году ў сувязі з патрэбай дэмаркацыі дзьвюх нацый пасьля адступленьня нямецкага акупанта.

Прапазыцыя была кампрамісам паміж ранейшай прапановай Антанты й польскімі жаданьнямі. Лінія пачыналася пры прускай мяжы ля мястэчка Віштынец і бегла ў кірунку паўднёва-ўсходнім да Нёману, адтуль ў кірунку паўночна-ўсходнім ля Аранаў і Дубінкаў. Пры Польшчы заставаліся: Сувалкі, Краснапаль, Сэйны, Бэржнікі, Араны, Трокі, Вільня.

Летувісы не прызналі лініі й захапілі частку Сувальшчыны да ракі Чорная Ганча, што стала прычынай паўстаньня палякаў.

Лінія Фоша часткова супадае з лініяй Кэрзана, якая стала падставай для бягучай мяжы Польшчы й Летувы.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Kronika powstań polskich 1794—1944, Wydawnictwo Kronika, Warszawa, ss. 355, 357. ISBN 83-86079-02-9.