Ліс Мікіта (мультсэрыял)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Ліс Мікіта (па-ўкраінску: Лис Микита) — першы ўкраінскі шматсэрыйны мультыплікацыйны сэрыял зьняты пасьля атрыманьня Ўкраінай незалежнасьці. Сэрыял зьняты па матывах сатырычнай казкі Івана Франка паэмы «Ліс Мікіта». Ён выраблены на замову Ўсеўкраінскага грамадзтва «Асвета» (Просвіта) на кінастудыі «Фрэскі» (Фрески) з 2005 па 2007 год. Бюджэт карціны склаў 10 млн грн (па іншых зьвестак 6 млн грн). Вядуцца перамовы аб трансляцыі сэрыялу на ўкраінскім тэлебачаньні.

Сюжэт[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У сэрыяле распавядаецца аб прыгодах хітрага і разумнага Ліса Мікіты. Аб тым, што ён чыніць іншым зьвярам і як выблытваецца з разнастайных сытуацыяў.

Пэрсанажы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Ліс Мікіта (Ліс Микита)
  • Мядзьведзь Бурмыло (Медвідь Бурмило)
  • Казёл Базыль (Цап Базилій)
  • Лісіца (Лисиця)
  • Леў
  • Кот Мурлыка (Кіт Мурлика)
  • Воўк Нясыты (Вовк Неситий)
  • Заяц (Заєць)
  • Певень (Півень)
  • Авечка (Вівця)
  • Малпа Фрузя

Эпізоды[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сэрыял складаецца з 26 сэрыяў па 15 хвілінаў кожная:

  • 1 серыя «Воўк Нясыты»
  • 2 серыя «Гектар Шчанюк»
  • 3 серыя «Певень»
  • 4 серыя «Мядзьведзь»
  • 5 серыя «Калода»
  • 6 серыя «Кот Мурлыка»
  • 7 серыя «Спижарня»
  • 8 серыя «Трыбунал»
  • 9 серыя «Прысуд»
  • 10 серыя «Куратнік»
  • 11 серыя «Бурмылів»
  • 12 серыя «Іронія лёсу»
  • 13 серыя «Ваўчыная бяда»
  • 14 серыя «Авечы патрыёт»
  • 15 серыя «Партняжка»
  • 16 серыя «Заяц»
  • 17 серыя «Ліст Паную»
  • 18 серыя «Казёл Базыль»
  • 19 серыя «Кляча»
  • 20 серыя «Голас зь неба»
  • 21 серыя «Дзячок»
  • 22 серыя «Малпа Фрузя»
  • 23 серыя «Рыбалка»
  • 24 серыя «Студня»
  • 25 серыя «Паядынак»
  • 26 серыя «Канцлер яго вялікасьці»

Цікавыя факты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Калі зьверы пачынаюць злаваць на цара зьвяроў Льва гучыць песьня ўкраінскай групы «Гринджолы» «Разом нас багато» — гімн Аранжавай рэвалюцыі.
  • Падчас таго, як Мядзьведзь Вярзіла і Ліс Мікіта ідуць красьці мёд у сяло раздаецца песьня «Нас акіянам нясе, у ім мы зможам усё…» (Нас океаном несе, у ньому ми зможемо все…) групы «Океан Ельзи».
  • У мультсэрыяле пэрсанажы выкарыстаюць бойковскій гоман украінскай мовы, які дарэчы ёсьць у творы Івана Франка «Ліс Мікіта».
  • У мультсэрыяле ёсьць песьні такіх гуртоў, як «Океан Ельзи», «Браты Гадюкины», «ABBA» і «Гринджолы».
  • У мультфільме выкарыстоўваюцца нацыянальныя і сатырычныя рысы вопраткі. Напрыклад, Ліс Мікіта, Сонца ў гуцульскай камізэльцы або Месяц у начным каўпачку.
  • Мультсэрыял плянаваўся на 260 хвілінаў, а вырабілі 405 хвілінаў.
  • У стварэньні музычнага фону фільма прымаў удзел украінскі кампазытар Міраслаў Скорык.
  • Для стварэньня гэтага мультсэрыялу было скарыстана 450 тысяч малюнкаў.
  • Стварэньнем мультсэрыялу займалася 70 аніматараў.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Відэа[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Артыкулы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]