Літва старажытная

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Межы старажытнай Літвы па Ермаловічу
Першая пісьмовая згадка Літвы ў летапісе — «Litua» (на лацінскай мове), 1009 год

Літва — гістарычны рэґіён, што аб’ядноўвае захад Беларусі і паўднёвы ўсход Летувы. Па традыцыйнай вэрсіі тапонім «Літва» належыць да тэрыторыяў Гарадзеншчыны і Віленшчыны.

Першы раз Літва ўзгадваецца ў Квэдлінбурзкай хроніцы пад 1009 годам у сувязі з забойствам літоўскімі паганцамі Бруна Квэрфурцкага.

Гэтак жа сама — «літва», звалася балцкае племя, што жыло ў гэтым рэґіёне ў часы раньняга сярэднявечча.

У Іпацьеўскім летапісе пад 1238 годам узгадваецца «Литва Минъдога». З далейшым пашырэньнем уладаньняў Міндоўга, Войшалка і іх наступнікаў — вялікіх князёў літоўскіх на Нальшаны, Дзяволтву, Упіту, межы Літоўскай зямлі — вялікакняскага дамэну — пашырыліся і на гэтыя землі, то бок панятак «Літва» ахапіў усю Аўкштоту, за якой гэта значэньне стала замацавалася. Часам у Літоўскую зямлю ўключаюць і землі Панямоньня. У XIV-XVI стст. сучасьнікі адносілі да гэтага рэгіёну тэрыторыі на захад ад Заходняе Бярэзіны і на ўсход ад ракі Нявежыс. Пэўны час Літва выступала як адно з гістарычных найменьняў ўсяе сучаснае Беларусі разам зь Вільняй (гл. Вялікае Княства Літоўскае).

Паводле вэрсіі М.Ермаловіча старажытная Літва знаходзілася прыкладна на стыку сучасных Берасьцейскае, Гарадзенскае і Менскае абласьцёў Беларусі, але пасьля яе назва разам з уладай вялікіх князёў літоўскіх распаўсюдзілася на іншыя тэрыторыі балтаў у выключна палітычным сэнсе.

Сёньня назва «Літва» болей асацыюецца зь Летувіскаю рэспублікай (Летувою).

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]