Ліцьвіны

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі вас цікавяць іншыя сэнсы, глядзіце таксама Ліцьвіны (неадназначнасьць), Літоўцы (неадназначнасьць).

Ліцьвіны (літвіны, літва) — гістарычная саманазва беларусаў у Вялікім Княстве Літоўскім, якая выкарыстоўвалася побач з русінамі.

У якасьці назвы беларусаў шырака ўжывалася яшчэ на працягу 19 стагодзьдзя ды захоўваецца ў частковым ужытку ў якасьці саманазвы вясковага жыхарства і цяпер[1].

Гістарычная Літва і Ліцьвіны[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дзяржава Вялікае Княства Літоўскае, Рускае і Жамойцкае, паводле ейнага праўнага ўкладу, было дзяржаваю ліцьвінаў, русінаў (украінцаў)[Крыніца?] і жамойтаў (летувісаў). У 9-м артыкуле трэцяга разьдзелу Статуту Вялікага Княства Літоўскага рэдакцыі 1566 году адзначаецца, што тытульнымі нацыямі Вялікага Княства ёсьць адно ліцьвіны й русіны, у той час як жамойты адносяцца да ліку «обчых, чужаземцаў і загранічнікаў» у Літве.

Въ томъ панстве Великомъ Князстве Литовскомъ и во всихъ земляхъ ему прислухаючыхъ достойностей духовныхъ и свецкихъ городовъ дворовъ и кгрунтовъ староствъ въ держаньи и пожываньи и вечностей жадных чужоземцомъ и заграничникомъ ани суседомъ таго панства давати не имаемъ; але то все мы и потомки наши Великіе Князи Литовскіе давати будуть повинни только Литве а Руси, родичомъ старожитнымъ и врожонцамъ Великаго Князства Литовского (…) А хотя бы хто обчого народу за свое заслуги въ той речы посполитой пришолъ ку оселости зъ ласки и данины нашое, албо которымъ иншимъ правомъ; тогды таковые толко оселости оное ужывати мають будучы обывателемъ обецнымъ Великаго Князства и служачы службу земскую томужъ панству. Але на достоенства и всякій врядъ духовный и свецкій не маеть быти обиранъ, ани отъ насъ Господаря ставленъ, толко здавна продковъ своихъ уроженецъ Великого Князства Литовского Литвинъ и Русинъ.|Роздел Третій, артыкулъ 9: Ижъ достоенствъ врядовъ въ дедицтво чужоземцомъ давано быти не маеть.

Адно ў 1588 г. жамойты, пасьля шматразовых соймавых пэтыцыяў і судовых скаргаў, былі прызнаныя, нароўні зь літвінамі і русінамі, «родичами старожытными і врожонцами» Вялікага Княства і былі далучаныя да ліку народаў ВКЛ, што было адлюстравана ў Статуце ВКЛ 1588 году (у папярэднім Статуце 1566 году жамойты не далучаны да «родзічаў старажытных і ўражонцаў» ВКЛ). Але ў той жа час жамойты дамагліся ад вялікага князя, каб на жамойцкія землі не прызначалі кіраўнікоў зь ліку літвінаў:

Прозьба: За тым теж просили есте е.(го) к.(оролевское) м.(илости), абы вряды в земли Жомойтской не были даваны ани Литве, ани Руси, ани оселым, одно Жомойти, которые з отцов и з родичов своих суть тамошние обыватели оселые, и то за причыною старосты, тивунов и шляхты. Одказ: То господар е.(го) м.(илость), хочет опатровати по тому, яко за отца его милости славное памяти, и вже за шчастливого панованья его к.(оролевское) м.(илости) бывало.[2]

— З соймавай пэтыцыі Жамойцкае зямлі, разгледжанай на Віленскім сойме 1554 году, адказ на якую даваў вялікі князь Жыгімонт Аўгуст

Да мінулага стагодзьдзя найменьні «Літва» і «ліцьвін» ужываліся як саманазва беларусаў[Крыніца?]. У расейскіх кніжках зь першае паловы 19 стагодзьдзя «Літвою» называлася Беларусь, а «ліцьвінамі» — беларусы[Крыніца?]. Гэтаксама менавалі беларусаў і суседзі[Крыніца?]. Украінцы менавалі беларусаў ліцьвінамі да сярэдзіны 19 ст. З вуснаў украінца пра беларуса можна было пачуць: «Хіба лихо озме литвина, щоб він не дзекнув» (аб «дзекаючым» вымаўленьні беларусаў). А на Беласточчыне ўжо за нашых часоў запісана пра беларуса: «Як сыр не закуска, так ліцьвін — не чалавек!» або «Ліцьвін — то чортаў сын!»[3].

Мовазнаўца Антон Палявы паведамляў у сваіх чытаньнях для маскоўскай дыялекталягічнай камісіі ў 1925 годзе (пра ліцьвінаў Навазыбкаўскага павету Чарнігаўшчыны):

Гэтыя песьні яшчэ больш пераконваюць у тым, што мова навазыбкаўскіх ліцьвінаў ёсьць мовай беларускай, а гэткім чынам, і самі ліцьвіны — таксама ёсьць беларусамі[4].

У пагранічных зь Беларусьсю раёнах Расеі такая назва існавала да сярэдзіны 20 ст[5][6]. Жыхары Курскай і Арлоўскай вобласьцей Расеі называлі беларусаў «ліцьвінамі» ажно да Другой сусьветнае вайны[3].

Прозьвішча «Ліцьвін» і вытворныя ад яго (Ліцьвін, Ліцьвінаў, Ліцьвіненка, Ліцьвінка, Ліцьвіновіч, Ліцьвінчук) вельмі пашыраныя сярод беларусаў.

Ліцьвіны ў гістарычных крыніцах[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У гістарычных крыніцах спачатным найменьнем жыхароў Вялікага Княства ёсьць найменьне «Ліцьвін» («Літвін»), якое сустракаецца ўва ўсіх сярэднявечных крыніцах (Литвин, Litwini, Lithwani, Lethowini)[7], дзе гэтак менавалі спачатку жыхароў летапіснае Літвы, а потым жыхароў гістарычных земляў Вялікага Княства Літоўскага.

Да стварэньня Вялікага Княства Літоўскага[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Упершыню назва «litowini» згадваецца ў 1221 годзе ў лацінамоўнай кроніцы Генрыка Латыскага [8]. «Літвінамі» («Litwini», «Lithwani») лацінскія і нямецкія кронікі першае паловы 13 ст. мянуюць жыхароў летапіснае Літвы, якая існавала на землях Вількаміру, Трокаў, Горадні, Слоніму і Менску[9].

У рускіх крыніцах найменьне «літвін» упершыню фігуруе ў 1267 годзе, дзе згадваецца баярын Лука Літвін, які служыў пры двары князя Даўмонта[10].

Найпершымі зарээстраванымі «літвінамі» ў гісторыі (1180 г.) таксама могуць лічыцца полацкія князья зь Менску, Заслаўя, Лагойску і Браславу: Усяслаў Мікуліч, Андрэй Валодшыч, Ізяслаў і Васілька. Галіцка-валынскі летапіс 1180 году называе гэтых князёў «літвою»[11].

У Вялікім Княстве Літоўскім[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ад часоў стварэньня Вялікага Княства Літоўскага (1240-я гг.) крыніцы мянуюць «літвінамі» жыхароў гістарычных земляў Вялікага Княства Літоўскага (без Жамойці і Украіны), беларусаў[Крыніца?].

Хаця сучасныя летувісы (саманазва — летувяй) цьвердзяць, што ўжо за часоў стварэньня Вялікага Княства Літоўскага яны называліся «летувяй», але ж сярод лістоў першага вялікага князя літоўскага Міндоўга ведама (лацінская) грамата, дзе ён мянуе свой народ на лаціне «Litvvinos», а сябе тытулуе «rex Litwinorum»[12] («вялікі князь Літвінаў»).

У 1257 годзе паводле загаду папскай курыі на ўсходзе Польшчы было створана новае біскупства — ў Лукаве. У буле на заснаваньне гэтага біскупства сказана, што яно створана «in confinio Letwanorum»[13] — «на граніцы зь Літвінамі / зь Літвою». Лукаў месьціцца на 70 км на захад ад Берасьця.

Кроніка Дусбурга[14] (напісана да 1326 году):

«У год ад Нараджэння Хрыста 1295, за шэсьць тыдняў да Тройцы, пяць братоў [крыжакоў] і 150 чалавек з Самбіі ды Натангіі выправіліся на замак Горадню і, калі наблізіліся, пажадалі яны, пакінуўшы коні, сыйсьці долу па Нёмане; разбурыўшы там на беразе адну вёску Літвіноў (Lethowinorum), забіўшы і паланіўшы шмат людзей, яны выправіліся далей»[15].

«Ліцьвінамі» ці «літоўскімі князямі» менавалі крыніцы Давыда Гарадзенскага (1299—1326 гг.), князёў Міхайлу Сьвіслацкага ды Якшу (удзельнікаў пасольства вялікага князя Альгерда да Арды) пад 1349 г.

Бізантыйскі імпэратар Іван V Палеалёг

Ліцьвінамі былі знакамітыя віленскія пакутнікі з 1347 году — Кумец, Круглец і Няжыла, чые імёны славянскія. Кумец, Круглец і Няжыла былі дваранамі пры двару вялікага князя літоўскага Альгерда ў Вільні (паводле некаторых зьвестак, Круглец быў лоўчым, Кумец — канюшым, а Няжыла займаў пасаду пасьцельнічага ў вялікага князя). Летапісы кажуць: «Кроуглецъ, Коумецъ, Нежило родомъ Литвы…», «…литовския ж им имена Кроуглецъ, Коумецъ, Нежило»[16].

«Ліцьвінамі» ў сьведчаньнях сучасьнікаў (у маскоўскіх дакумэнтах) у 1378 годзе называлі канстантынопальскага патрыярха Філафея і бізантыйскага імпэратара Івана V[17]. Імаверна, гэта было вынікам прыхільнае палітыкі канстантынопальскага патрыярха і бізантыйскага імпэратара што да Літвы, і асабліва да справы пашырэньня праваслаўнай Літоўскай мітраполіі па просьбе вялікага князя літоўскага Альгерда.

Рускі летапіс пералічае «літоўскіх» князёў, якія загінулі ў бітве на Ворскле 12 жніўня 1399 году[18]:

«А се имена убитыхъ князей Литовскихъ: князь великий Андрей Олгердовичь Полотцкий, князь велики Дмитрей Олгердовичь Брянский, ... князь Иванъ Дмитриевичь Киндырь, князь Андрей Дмитреевичъ, ... князь Иванъ Евлашковичъ, ... князь Левъ Кориадовичь, князь Михайло Васильевич, да братъ его князь Семенъ Васильевичь, князь Михайло Подберезский, да братъ его Александръ, князь Федоръ Патрикеевичь Рыльский, князь Андрей Дрютский, князь Монтъ Толунтовичь, князь Иванъ Юрьевичь Бельский...»

Я. Длугаш, пра падзеі 1390 году: «Рухомы чулай спагадай да абцяжаранай Айчыны, зямлі Літвіноў, якая цярпела ад міжусобнай вайны, ... кароль польскі Валадыслаў (Ягайла), каб дапамагчы ёй, набраў войска ... і вывеў яго насупраць замкаў Берасьця, Камянца і Горадні, занятых залогамі Вітаўта, які зь іх чыніў напады на літоўскія вобласьці, і заняў замак Берасьце»[4].

Віленскі біскуп Якуб Пліхта, партрэт XVII ст.

У 1416 годзе, згодна з аповядам літоўскага (беларускамоўнага) летапісу[19], адзін з баяраў вялікага князя літоўскага Вітаўта — Андрэй Літвін — на перамовах, калі Вітаўт важыўся даканаць міру зь непрыяцелем, крыкнуў вялікаму князю: «Не мири, Витолте, не мири», адмаўляючы вялікага князя ад некарыснага міру. Дзеля гэтага Вітаўт даў Андрэю Літвіну прозьвішча «Няміра», адкуль і пайшоў вядомы пасьля ў Вялікім Княстве Літоўскім баярскі род Неміровічаў.

Ліцьвіном па паходжаньні быў і другі віленскі біскуп Якуб Янавіч Пліхта (памёр 2 лютага 1407 году) (першы віленскі біскуп Андрэй Васіла быў палякам). Дакумэнты сьведчаць, што ён паходзіў «зь Літвы, зь ейнага народу і мовы» («Johannis dicti Plychta … viro vicarium Lythuanie, eiusdemque nacionis et lingue»[20]). Паводле дакумэнтаў, усе віленскія біскупы на працягу 15 стагодзьдзя (апрача двух палякаў) былі літвінамі: Мікола Дзяжковіч, сын Дзерслава, з Салечнікаў (1453–1467) (Nicolaus Derslai de Soleczniky; Nicolaus Dzierzgowicz dictus, natione Lituanus), Ян Ласовіч зь Вільні (1468–1481) (Johannes Lossowicz civilis Vilnensis Lithuanus), Андрэй Пятровіч Гасковіч зь Вільні (1481–1491) (Andreas Petri Goschovicz de Vilna) ды Альберт Табар зь Мерачы (Albertus Tabor de Merecz, Lythwanus) (1492–1507)[21].

Перамогу ліцьвінаў у Грунвальцкай бітве 15 ліпеня 1410 году ўслаўляе літоўская прыдворная баляда (у арыгінале — у польскай мове) з 1578 году «Пра слаўную вайну і слаўную бітву Ягайлы і Вітаўта з прускімі крыжакамі»[22]:

  • Так літвіны сьмела з крыкамі нясуцца
  • А пад імі коні бакамі б’юцца
  • Сьмела зь літвай Вітаўт рэй вядзе-трымае
  • І натхняе крыкам, шэрагі раўняе
  • Твар да твару сеча йдзе, немцы нас змагаюць
  • А ж літва з татарамі з лукаў іх накрываюць
  • Нашы моцна, сьмела гуф нямецкі білі
  • Як ваўкі пад кустам, кнехты галасілі.
Ліцьвіны (праваруч) на Грунвальцкім полі 15 ліпеня 1410 году

Ад Літвы ў Грунвальцкай біцьве бралі ўдзел дзьве Віленскія, дзьве Троцкія, Наваградзкая, Гарадзенская, Берасьцейская, Менска-Заслаўская, Полацкая, Віцебская, Быхаўская, Ваўкавыская, Драгічынская, Друцкая, Кобрынская, Крэўская, Крычаўская, Лідзкая, Лукомльская, Мельніцкая, Магілёўская, Мсьціслаўская, Нясьвіская, Аршанская, Ашмянская, Пінская, Слонімская ды Слуцкая харугвы[23]. Разам, з 40 літоўскіх харугваў, 25 былі з гарадоў і мястэчкаў сучаснае Беларусі.

Іншая народная баляда пад назвай «Літвін» услаўляе перамогі літвінаў у шмат якіх бітвах[22].

«Гэй, ліцьвіны! Бог нам раіць!» — баявы заклік войска князёў Радзівілаў.

Князь Іван Баба (па паходжаньні з князёў Друцкіх) пасьля 1432 году паступіў на службу да Маскоўскага вялікага князя, дзе «изpядив свой полк с копьи по-литовски»[24][5], то бо ўзброіў свой поўк паводле літоўскага (беларускага) вайсковага звычаю.

На працягу 15 стагодзьдзя шмат літвіноў езьдзілі навучацца ў Кракаўскі ўнівэрсытэт. Акты рэктарскага суду Кракаўскага ўнівэрсытэту мянуюць «літвінамі» ўсіх студэнтаў з гістарычных земляў Вялікага княства Літоўскага — то бо зь Беларусі (без Жамойці і Ўкраіны). У Кракаўскім унівэрсытэце вучыліся на ксяндзоў літвіны: Марцін Грыгораў, Мікалай Міхайлаў — зь Вільні (1413 г.), Пётар Паўлаў, Грыгор Літвін з Трокаў (1419 г.), Багдан Рыгораў, Марк Мікалаеў — зь Вільні (1420 г.), Мацей Марціновіч, Ян Янавіч — зь Вільні (1422 г.), Якуб Літвін Мікалаевіч — з Ашмян (1426 г.), Станіслаў Мікалаеў з Трок (1430 г.) і іншыя. Ва ўласнай кніжцы будучага ксяндза літвіна Адама Якубовіча зь Вільні (Adam Jakubowicz de Wilno, Lithuanus), які студыяваў у Кракаве ў 1488—1489 гг., стаіць запіс яго рукою: «Книга Адамова Якубовича с Котры с Литвы з волос(т)и городенское Зброшкова брата, ему ж накладался на науку до Кракова болей десять лет, из детинства ест при школе виленскои ласкаве ховался, небошчик князь Иондрий, негды каноник и кустош костола виленского святого Станислава»[25]. Па актах 14691536 гг. вядомыя літвіны Сянько Гарынскі, князь Андрэй Сьвірскі, Мацей Літвін, Ян зь Сьвержані, Юры, Ванька й іншыя. Яны паходзілі зь Вільні, Дарагічына, Мельніку, Бельску, Сьвержані і іншых гарадоў Вялікага княства Літоўскага. Перад студэнцкай бурсай трымалі карчму літвіны: Мікола Літвін і яго жонка Агнэшка Літвінава, якія час ад часу пазычалі грошы літоўскім студэнтам. У актах за гэты час праходзіць толькі адзін студэнт з Жамойці, і ён не запісаны як літвін. Як адзначае, Алег Латышонак, усе беларусы выступаюць у актах як «літвіны» (Lithuanus)[26].

«Ліцьвіном» запісаўся ў Кракаўскім унівэрсытэце ў 1505 годзе сусьветна вядомы выбітны асьветнік і першадрукар Францыск Скарына, ураджэнец Полацку.

Да «ліцьвінаў» залічаў сябе і выбітны асьветнік і філёзаф, дзеяч Рэфармацыі, аўтар перакладу на беларускую мову Катэхізісу і фундатар у 1560 годзе Нясьвіскае друкарні Сымон Будны[27]. Ён жа ў перадмове да свайго «Катэхізму» заклікаў князёў Радзівілаў любіць («розміловать і оным ся бавіть») родную «словенскую» мову — мову народу, у якім Радзівілы ад даўных часоў князююць («переднейше преложеньства несуть»).

Польскія пісьменьнікі 15—16 стагодзьдзяў пісалі: «Люд літоўскі, рускі і маскоўскі — гэта адна і тая ж Русь, адно і тое ж племя»[28].

Напрыклад, беларуская народная песьня, якая ўслаўляла буйную перамогу гетмана Астроскага над маскавітамі пад Воршай у 1514 годзе, сьведчыць: «Слава Воршы ўжо ня горша сярод мест літоўскіх». Згодна зь летапісам з ХVІІ стагодзьдзя адзін з гарадоў-цьвержаў, заснаваных Іванам ІV (Жахлівым) на акупаванай Полаччыне, быў «от литовских городов от Лепля пол — 30 верст, от Лукомля 20 верст». Апавядаючы пра рэйд невялікага варожага аддзела на Смаленшчыну ў 1565 годзе, маскоўскі летапіс адзначае, што гэта былі «литовские люди», а затым удакладніў: «мстиславцы и кричевцы».

У прыказах Маскоўскай дзяржавы 15—17 стагодзьдзяў «літвінамі» называлі беларусаў. Напрыклад, у маскоўскім дакумэнце 17 стагодзьдзя: «Приехал ис Полотцка ко Пскову торговой литвин Спиридонка; родом он литвин, белорусец Мстиславского повету»[5].

Пасьля часоў Вялікага Княства Літоўскага[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Правадыр паўстаньня 1794 году Тадэвуш Касьцюшка (урадженец Берасьцейшчыны) казаў: «Хіба я не ліцьвін, Ваш зямляк, Вамі абраны? Каму павінен дзякаваць (за рэкамэндацыю Берасьцейскага сойміка), калі ня Вам? Каго павінен абараняць, калі ня Вас і сябе самога?». У лісьце да расейскага імпэратара Аляксандра І за два гады да сьмерці ён пісаў: «Нарадзіўся я ліцьвінам...».

Славуты паэта Адам Міцкевіч, які нарадзіўся і вырас на Наваградчыне і ў самім Навагрудку, у сваёй знакамітай паэме пісаў пра родны край: «О Літва, айчына мая!...»

Заснавальнік новае беларускае драматургіі і адзін з стваральнікаў сучаснае літаратурнае беларускае мовы Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч (18081884) (якому чыста нельга закідаць нястачу беларускага патрыятызму), хоць і нарадзіўся і правёў цэлае жыцьцё на Бабруйшчыне і Меншчыне, лічыў, што ён вырас «сярод ліцьвінаў»[29]. «Літвою» ён лічыў Менск, у якім тады жыў.

Беларускага паэта Ўладзіслава Сыракомлю сучасьнікі называлі «лірнікам літоўскім», а другі вядомы беларускі пісьменьнік Арцём Вярыга-Дарэўскі, які нарадзіўся на Лепельшчыне й жыў у Віцебску, пісаў у сваім творы: «Літва — родная зямелька». Ягоны верш «Ліцьвінам, што запісаліся ў мой „Альбом“, на разьвітаньне» (1858 г.) адрасаваны маладым беларускім літаратарам. У ім аўтар усклікаў: «Чый гэта голас? Гэты словы нашы, браценькі-літоўцы».

Назву літвіны ў дачыненьні да сучасных беларусаў шырока ўжывала і інтэлігенцыя. Ігнат Дамейка ў сваёй кнізе «Мае падарожжы», апісваючы інтэрнацыянальны склад паўстанцкіх аддзелаў, практычна ў кожным выпадку ўказвае нацыянальную прыналежнасьць таго ці іншага афіцэра або жаўнера. Ён дакладна выдзяляе каронных (г. зн. палякаў), жамойтаў (сучасных летувісаў) і «нашых ліцьвінаў» (сучасных беларусаў). Пры гэтым Дамейка не праводзіць ніякую нацыянальную мяжу паміж літоўскай (беларускай) шляхтай і сялянамі. Для яго яны ўсе — «нашы ліцьвіны». У дыплёме ганаровага доктара мэдыцыны, выдадзенага Ігнату Дамейку ў Кракаўскім Ягелонскім унівэрсытэце ў 1887 годзе пазначана «... слаўнаму мужу Ігнату Дамейку, ліцьвіну...».[30].

У 1861 годзе, пачуўшы пра хваляваньні на радзіме Зыгмунд Мінейка вяртаецца зь Пецярбургу дамоў, каб распачаць антыцарскую агітацыю сярод сялянаў. Як сьведчыць у кнізе «Імёны свабоды» Ўладзімер Арлоў, у жніўні 1861-га агент III аддзяленьня даносіў начальству, што «кадет Сигизмунд Минейко ходит переодет крестьянином и разносит сочиненную неким Марцинкевичем на народном языке „Гутарку старога дзеда“, где в стихах представлены судьбы Литвы и все притеснения приписаны российскому правительству».[31] Знакамітая пісьменьніца Эліза Ажэшка неаднаразова падпісвалася як Gabriela Litwinka (па-беларуску: Габрыэла Ліцьвінка) ці проста Li…ka (скарочаная форма: ліцьвінка). «Продкі мае выйшлі зь літоўскіх балотаў», — пісаў пра Піншчыну Фёдар Дастаеўскі.

Беларускі герой-рэвалюцыянэр Кастусь Каліноўскі, які заўсёды зьвяртаўся да народу вылучна ў беларускай мове, менаваў свой родны край (ён нарадзіўся на Берасьцейшчыне) «Літвою». Створаны ім падчас паўстаньня часовы ўрадовы камітэт ён назваў «Літоўскі ўрад».

Ліцьвіны і літоўская мова[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першы ў гісторыі занатаваны выпадак запісу ў «літоўскай» мове[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гэта адбылося ў 1351 годзе. Князь Кейстут (брат вялікага князя літоўскага Альгерда) рушыў у Вугоршчыну ў выправу зь літоўскім войскам (а гэта былі вайсковыя аддзелы з Трокаў, Горадні, Драгічына і Берасьця). Вугорскі кароль Людвік (Лаёш) Вялікі і князь Кейстут ўчынілі мір, і на знак замірэньня Кейстут загадаў зарэзаць быка, тлумачачы, што як гэты бык зарэзаны, гэтак і закалотам канец. Мірная дамова выглядала наступным чынам: пасьля забіцьця быка Кейстут павярнуўся да свайго войска і, як піша сучасная тым падзеям вугорская кроніка, гучна пракрычаў па-літоўску (па словах кронікі: lithwanice): «Рагаціна — розні нашы. Госпад з намі!» (у запісе вугорскай кронікі — rogachina roznenachy gospanany), што тут жа пераказалі прысутныя побач літвіны (Lithwani) (ваяры Кейстутавага войска з Трокаў, Горадні, Драгічына і Берасьця). З тэкстам гэтай прамовы супадае і ейны пераклад на лаціну, тут жа пададзены кронікай, дзе «Госпад з намі» Кейстута перакладзены «Deus ad nos», «рагаціна» — cornutum, а «розні нашы» — «iuramentum per nos»[32]. Слушны пераклад гэтай беларускай фразы на лаціну пацьвярджае, што словы Кейстута, прамоўленыя «па-літоўску» (lithwanice) — гэта нішто іншае, як прыклад тагачаснае беларускае мовы. Гэткім чынам, «літоўская» мова Вялікага Княства Літоўскага і саміх вялікіх князёў 14 стагодзьдзя — гэта беларуская мова. З тым, што дадзеная прамова ёсьць узорам старое беларускае мовы, пагаджаецца большасьць дасьледчыкаў: А. Мяжынскі, А. Брукнэр, С. Роўэл, А. Золтан і іншыя[33].

Літоўская (беларуская мова) ў Вялікім Княстве Літоўскім[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Беларускай мовай (старой беларускай, у працэсе фармаваньня ў 13—15 стагодзьдзях) ад самага стварэньня Вялікага Княства Літоўскага пісаліся ўсе ўрадовыя дакумэнты і лісты вялікіх князёў, улучна зь вядомымі сядні граматамі князёў Гердзеня (стрыечнага брата першага вялікага князя літоўскага Міндоўга) з 1264 году, Любарта з 1322 году, Альгерда з 1347 году, Яўнуты і Кейстута з 1352 году і іншыя[34]). Трэба зацеміць, што напачатку свайго існаваньня Вялікае княства Літоўскае зазнала вялізны ўплыў украінскае культуры, таму згаданыя пісьмовыя помнікі можна з амаль ня меншым посьпехам лічыць помнікамі стараўкраінскае мовы. У той жа час аніякіх зьвестак (аніводнага слоўца) той мовы, якая зараз завецца «летувіскай», за ўсе пяць стагодзьдзяў Вялікага Княства Літоўскага ў ягонай урадовай дзейнасьці няма. Няма таксама і зьвестак, што гэтая мова мела назву «літоўскай» за часоў Сярэднявечча.

Гутарковая беларуская мова ў Вялікім Княстве Літоўскім называлася «літоўскай» мовай. Сам вялікі князь літоўскі Ягайла ў сваёй лацінскай грамаце з 20 лютага 1387 году сьведчыў, што звычай перасьледваньня ворагаў у мове літоўскага народу завецца «пагоня» (pogonia)[35] (таксама назва гербу Вялікага Княства Літоўскага). Між іншым, самі польскія гісторыкі сьведчылі, што Ягайла нават у Кракаве заўжды гаварыў адно «па-руску» (то бо старой беларускай мовай), і іншых моваў ня ведаў[36]. За часоў Сярэднявечча не існавала назвы — «беларуская мова». Беларуская кніжная мова тады называлася часьцей за ўсё «рускай» мовай, а гутарковая беларуская мова была вядома як «літоўская мова».

Віленскі біскуп Андрэй Васіла (памёр 14 лістапада 1398 году ў Вільні) у сваім лацінскім тэстамэньце падаў колькі назоваў дароў у беларускай мове (напрыклад, «лысы срэбеч» — lyssy szrzebyecz) і напісаў, што такую назву яны маюць у народнай (vulgariter) мове літвіноў[37].

Вялікі князь Вітаўт у грамаце для віленскай катэдры з 1423 г. пісаў, што «лукно шасціпяднае» (lukno szescipedne) — гэта «простанародны» (vulgariter) назоў меры мёду[38].

Князь Жыгімонт Кейстутавіч у сваёй лацінскай грамаце з 1411 году менаваў «народнай мовай» літвіноў (vulgariter dicitur) тую мову, у якой мера воску па-народнаму называлася «пуд воску» (pud vosku)[38].

Славянскай менаваў літоўскую мову ў 1430-х гг. рымскі папеж, пісьменьнік і гуманісты Энэй Сыльвій Пікаляміні: «Літва месьціцца на ўсход ад Польшчы. Мова народу — славянская»[39].

Такім чынам, усе прыклады беларускай мовы, якую можна ўбачыць ува ўсіх лістох вялікіх князёў літоўскіх, улучна зь лістамі Гердзеня з 1264 г., Любарта 1322 г., Кейстута з 1341 г., Альгерда з 1347 г. і ўва ўсіх дакумэнтах Вялікага Княства Літоўскага — гэта літоўская мова Вялікага Княства Літоўскага, старая беларуская мова.

«Літоўскай» мовай менавалі беларускую мову літвіноў і замежнікі, у тым ліку заходнеэўрапейскія навукоўцы і маскоўскія афіцыйныя крыніцы. Ананімны ордэнскі клірык, які выканаў блізу 1440 году ў Гданьску дзеля Яна Длугаша пераклад Прускай хронікі Пятра з Дусбургу і кронікі Віганда з Марбургу, паведаміў, што мову памаранаў (паморскіх палякаў) «аднолькава разумеюць палякі, русіны і ліцьвіны»[40]. Гэткія эўрапейскія навукоўцы, як Гэртман Шэдэль у «Сусьветнай хроніцы» (1493 г.), дырэктар Нюрнбэрскае гімназіі Ян Коклес Норык у «Дэкастыхоне» (1511 г.)[41], Ян Багемскі ў працы «Звычаі ўсіх народаў» (1538 г.)[42] і аўстрыйскі дыплямат Жыгімонт Гэрбэрштэйн у «Гісторыі Масковіі» (1549 г.) пісалі пра Літву, як пра славянскі народ. Усе яны залічалі літоўскую мову да славянскіх моваў.

Летувіскія дасьледнікі цьвердзяць, што Казімер Ягелончык валодаў летувіскаю моваю[43]. Але летувіскія дасьледнікі, прачытаўшы месца ў Длугаша аб тым, што літоўскія баяры ў 1440 г. «вучылі Казімера сваім звычаям і мове», не парупіліся паглядзець імёны тых літоўскіх баяраў, што сустракалі Казімера і займаліся яго выхаваньнем, якія пайменна пералічаны ў Длугаша старонкаю раней. Гэта літоўскія баяры: Алелька Валадзімеравіч, Юры Сямёнавіч, Васіль Пуцята, Івашка Гаштаўт, Пётр Мантыгердавіч, Сенька Гедыгольдавіч і іншыя[44]. Безумоўна, усе гэтыя вяльможы маглі размаўляць міжсобку і вучыць вялікага князя Казімера адно беларускай мове, якая тады называлася «літоўскаю».

У дамове, дадзенай 1401 года 18 студзеня ў Вільні, згодна з каторай князі, баяры прысягаюць захоўваць дамову паміж Вітаўтам і Ягайлам, маюцца прыклады імён літоўскіх князёў і баяраў, якія заключалі дамову, — гэта Алізар Вэсілёніс (Olyzar Wessilonis), Румбольд Валімунтоніс (Rwmwold Wolymuntonis), Раман Мілейконіс (Roman Mileiconis), Валачко Таўцігіноніс (Wolochko Tawtiginonis), Ганс Манцігердоніс (Hannus Montigerdonis), Давойн Вісігірдоніс (Dowoyn Wysigirdonis), Войніс (Woynis), Ежыс Шаліўровіч (Yeszhis Scheliwrowicz), Стрыгівіл Барэйконіс (Strigiwil Boreyconis), Мілюс(Milus) [45]

Асабісты сакратар Казіміра Ягелёньчыка знакаміты італьянскі гуманіст Філіп Калімах у сваім сачыненьні, прысьвечаным жыцьцю Кардынала Зьбігнева Алясьніцкага, дае цікавыя ведамкі пра звычаі і мову ліцьвіноў «… пакланяліся (Ліцьвіны) лясам, камяням, аддалённым мейсцам, азёрам і розным пачварам, асабліва вужу, які на іх мове завецца зьмяя (Gyvote)».[46]. У беларускай мове такога слова няма, але затое ў літоўскай мове gyvate перакладаецца як «зьмяя».

Гэрбэрштэйн (15171526 гг.)[47]:

  • «…бізона ліцьвіны ў сваёй мове называюць „зубр“ (Suber)»;
  • «…той зьвер, якога ліцьвіны ў сваёй мове называюць „лось“ (Loss), по-нямецку завецца Ellend („лось“ — нямецк.)»;
  • «Гаспадар прызначае туды [ў Жамойць] ўрадоўцу [зь Літвы], якога ў сваёй мове яны [ліцьвіны] называюць „староста“ (Starosta)».

Літоўская (беларуская) мова была, поруч з лацінай, моваю літоўскага касьцёлу ад Крэўскае вуніі 1385 году і аж да канца 18 стагодзьдзя, і на ёй выдаваліся каталіцкія трэбнікі і ў 18 стагодзьдзі, у тым ліку і ў езуіцкай друкарні ў Вільні[48]. Адно ў 17 стагодзьдзі беларускія трэбнікі ў касьцёлах Літвы пачалі пакрысе замяняцца на польскія. У рыма-каталіцкай вучэльні пры віленскай катэдры сьв. Станіслава, створанай у 1454 годзе, ад сама заснаваньня і да 17 стагодзьдзя навукі выкладаліся ў лаціне і ў беларускай мове[48].

Вялікія князі літоўскія рупіліся, каб у касьцёлах Літвы спраўлялі набажэнства не ў лаціне, але ў літоўскай (беларускай) мове. Напрыклад, у верасьні 1501 г. вялікі князь літоўскі Аляксандар загадаў віленскаму каталіцкаму біскупу Альбэрту Табару прызначаць у парафіяльныя касцёлы Віленскае япархіі сьвятароў, якія абавязкава маглі б казаць да народу у «літоўскай мове». У грамаце было пералічана 28 такіх парафіяльных цэнтраў, дзе патрэбна было казаць да народу ў «літоўскай мове» (Lythuanici idiomatis); між іх: Вільня, Рудаміна, Беліца, Ліда, Пабойск, Быстрыца, Сьвянцяны, Мерач, Слонім, Краснае Сяло, Валожын, Маладэчна, Радашкавічы, Койданава (30 км на поўдзень ад Менску); і яшчэ на Падляшшы — Трысьцянка, Далістаў і Гонязь[49].

У той жа час, сьвятары ў Жамойці казалі да народу ў «жамойцкай» мове: гэтак, сваёй фундацыйнай граматай для касьцёлу ў ТаўрогахЖамойці, над ракой Юрай) з 21 сакавіка 1507 г., пан Барташ Табаровіч (брат віленскага біскупа Табара) загадваў прызначыць у касьцёл у Таўрогах сьвятароў, якія б ведалі «жамойцкую мову» і казалі б у «мове жамойтаў» (presbyterum vernaculae samogitarum linguae …. samogitarum lingua docere)[50].

Вэнэцыянскі дыплямат М. Фаскарына ў 1557 годзе таксама пісаў, што «маскавіты размаўляюць і пішуць славянскай мовай, таксама як дальматы, чэхі, палякі ды ліцьвіны»[51].

Літоўскі асьветнік Ляўрэнці Зізані выдаў у 1626 годзе на замову патрыярха праваслаўны «Катэхізіс», у якім гэтак патлумачыў назву кнігі: «по-литовску это оглашение, русским же языком нарицается беседословие».

У Актах Маскоўскага гаспадарства (запіс з 1618 году): «… выехали из деревни человек с пятнадцать, а на них магерки литовския, и почали им говорить по-литовски: не утекайте-де!».

Напрыканцы 17 ст. наймя беларуская (а ня польская) мова заставалася моваю дыпляматычнага ліставаньня між Масквой і Варшавай [6]. Напрыклад, калі ў сярэдзіне 17 ст. каронныя дыпляматы паспрабавалі перайсьці на польскую мову ў ліставаньні з Масквою, то маскоўскія дыпляматы абурыліся і запатрабавалі пісаць як раней, «письмом литовским».

Яшчэ напрыканцы 18 ст., ужо за расейскага панаваньня, беларуская мова працягвала называцца «літоўскай». Гэтак, нават адданы цэсарыцы Кацярыне ІІ праваслаўны ўладыка В.Садкоўскі пагражаў беларускім сьвятарам на слуцкім епархіяльным зборы: «Я вас скорэню, знішчу, штоб і языка не было вашого проклятого літовского і вас саміх; я вас у зсылкі парассылаю альбо ў салдаты пааддаю, а сваіх з-за кардону пановажу!»[3].

Беларускай мовай ў Вялікім Княстве Літоўскім пісаліся ўсе ўрадовыя лісты, пастановы соймаў, мескіх управаў, судоў і трыбуналаў, міжнародныя дамовы, лісты вялікіх князёў, баяраў і біскупаў, прыдворныя панегірычныя творы, летапісы і Мэтрыка. Дзеля прыкладу, архіў актавага матэр’ялу адно гарадоў і мястэчкаў Віленскае, Гарадзенскае, Ковенскае і Менскае губэрняў з 15—17 стагодзьдзяў складае сямнаццаць тысячаў сямсот шэсьцьдзясят сем актавых тамоў, зь якіх чыстая бальшыня — у беларускай мове[52].

Адкуль узяліся «беларусы» і «Белая Русь»?[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Белая Русь

Варта сказаць аб гісторыі самой назвы «беларусы» і «Белая Русь». Назоў «Белая Русь» добра вядомы ў крыніцах і нават ва ўрадовых дакумэнтах з 14-18 стагодзьдзяў. «Белай Русьсю» тады заўжды называліся землі Цьвершчыны, Пскоўшчыны і Маскоўшчыны. Яшчэ напрыканцы 12 стагодзьдзя назоў «Белая Русь» тарнаваўся да Растова-Суздальскіх земляў (Залесьсе), у выніку чаго князь Андрэй Богалюбскі (11111174) выступаў як «князь Белай Русі»[53].

«Белая Русь» даволі часта выступае ў заходнеэўрапейскіх крыніцах 14 стагодзьдзя, а гэта ў хроніках Фрыдрыха Кройцпэха, Ганса Траўнэра й Пётры Зухэнвірта, прысьвечаных паходам крыжакоў-мечаносцаў. «Белая Русь» усіх гэтых крыніцаў — гэта Пскоўшчына і Ноўгарадчына. Гэтая ж тэрыторыя Пскоўшчыны пазначалася як «Белая Русь» і на мапах першай паловы ХVІ стагодзьдзя Робэрта Торна (1527), Гергарда Мэркатара (1538) і Якуба Гастольда (1548)[53].

Калі-некалі, на працягу 14-18 стагодзьдзяў, назоў „Белая Русь“ выступаў і ў шырокім сэнсе — дзеля азначэньня земляў, дзе традыцыйна моцна трымалася праваслаўе, пазначаючы ў гэтым сэнсе землі цэлае Заходняе Расеі, цэлае Ўкраіны і часткі Беларусі: гэтак, у данясеньні ў Рым папскага нунцыя ў Польшчы, якое датуецца 26 траўнем 1569 году, Кіеў называўся «сталіцай Белай Русі» [54]. Аляксандар Гваніні ў сваёй «Хроніцы Эўрапейскай Сарматыі» пісаў, што «Белая Русь знаходзіцца каля Кіева, Мазыра, Амсьціслава, Віцебску, Воршы, Полацку, Смаленску ды ў Северскай зямлі, якія здаўна належалі Вялікаму Княству Літоўскаму». У 1632 годзе, па рэлігійных прычынах, біскуп Мсьціслаўскае япархіі Язэп Бабрыковіч менаваў сябе «біскупам беларускім», маючы наўвеце сваю прыхільнасьць да праваслаўя. Але ж і гетман Багдан Хмяльніцкі (15951697), таксама вядомы сваёй прыхільнасьцю да праваслаўя (дзякуючы чаму левабярэжная Ўкраіна ў 1654 г. была далучана да Маскоўшчыны) выступаў як «гетман Белай Русі». Паводле азначэньня ягонага пісара Івана Выгоўскага, гэтая «Белая Русь» тады прасьцягалася «от Смоленска к Киеву, и к Чернигову, и к Белой Церкве, и к Старому Констентинову», гэткім чынам, улучаючы ў сябе Заходнюю Расею, Цэнтральную Ўкраіну ды ўразаючыся нават у Падольле[55].

Горадам «Белай Русі» названы Полацак напрыканцы 14 стагодзьдзя ў польскай хроніцы Янкі з Чарнкова. У «Звычаях усіх народаў» Яна Багемскага выданьня 1538 году, разам з Маскоўшчынай «Белай Русьсю» яшчэ называліся Пскоўшчына й Ноўгарадчына. Гэта адпавядае згаданым азначэньням «Белай Русі» на мапах Робэрта Торна (1527) й Гергарда Мэркатара (1538).

Назоў «Белая Русь» зусім не сустракаецца ані ў дзяржаўных актах Вялікага Княства, ані ў літоўскіх летапісах, улучна з Быхаўцавай і Баркулабаўскай хронікамі (аўтар апошняй, дарэчы, — ураджэнец Магілёўшчыны). Нават вядомы прыхільнік маскоўскіх цароў манах зь Берасьцейшчыны Апанас Філіповіч, які шмат вандраваў па Вялікім Княстве Літоўскім і пабываў у Маскоўшчыне, у сваім «Дыярыюшы», пісаным у 1640-х гадох, пад «Белай Русьсю» яшчэ разумеў Маскоўшчыну.

Прыкладам, на картах ХV стагодзьдзя Фра-Маўро (1459), Кардынала з Кузы (1460) ды іншых аўтараў пад назовам «Белай Русі» выступала Маскоўшчына. Якіх-колечы памылак тут не магло быць, бо й манах Сымон Суздальскі, які асабіста быў на Флярэнтыйскім збору ў 1439 годзе ды апісаў гэты збор, у гэтым сваім нарысе Маскоўшчыну называе «Белай Русьсю». Дарэчы, маскоўскі вялікі князь Іван ІІІ ў сваёй грамаце 1469 году да папы Паўла ІІ тую ж Маскоўшчыну называе «Белай Русьсю» («Moscovia sive Alba Russia»), а ў пасольстве 1472 году да таго ж Рыму ён таксама выступае як «князь Белай Русі» («послы государя Белой Руси»). «Белай Русьсю» Маскоўшчына была названая і ў лісьце да папежа Клемэнта VІІ маскоўскага вялікага князя Васіля ІІІ (1505—1533). Дарэчы, вэнэцыянскі дыплямат Амброджо Кантарыні, які ў канцы 1476 — на пачатку 1477 г. наведаў Маскву, у сваіх успамінах таксама называе Івана ІІІ «князем Вялікай Белай Русі» («signor della Gran Rossia Bianca»)[56].

Напрыклад, польскі біскуп Ян Ласкі ў сваёй справаздачы на Лятэранскім зборы 1514 году «белых русінаў» атаесамляў з «маскавітамі». Пасланьнік Вэнэцыі Марка Фаскарына ў 1557 годзе таксама згадваў пра «Верхнюю Белую Русь», што «належыць Маскоўшчыне». Яшчэ адзін вэнэцыянскі пасланьнік у Маскву Франко Т’еполё ў 1560 годзе ў такой жа справаздачы пісаў, што «Белая Русь» становіць валоданьні маскоўскіх князёў і «цяпер завецца Масковіяй» ды мяжуецца з «Чырвонай Русьсю» па рацэ Дняпры. Нарэшце, і Мацей Стрыйкоўскі ў сваёй хроніцы выразна атаесамляе «Белую Русь» з Маскоўшчынай.

А. Латышонак у сваёй грунтоўнай працы, прысьвечанай назьве «беларусы» быў вымушаны прызнаць: «Па дзіўнай іроніі лёсу, як „беларусакі“, так і „беларусцы“ ў рускіх тэкстах [Рэчы Паспалітае] сустракаюцца толькі ў адзінкавых выпадках. У той жа час найменьне „беларусцы“ шырока прыжылося ў маскоўскім пісьменстве»[57].

Гэткім чынам, назоў «Белая Русь» за ўвесь час свайго існаваньня (12—19 стагодзьдзі) ужываўся ці то дзеля азначэньня спачатных земляў, адкуль ён пайшоў — а гэта Цьвершчына, Пскоўшчына і Маскоўшчына, ці то ўвогуле без аніякае тэрытарыяльнае прывязкі, дзеля азначэньня традыцыйна праваслаўных земляў — і ў гэтым сэнсе мог тарнавацца як да любых земляў Расеі, гэтак і да цэлае Ўкраіны ці часткі Беларусі. Назоў «Белая Русь» і «беларусы» за ўвесь час свайго існаваньня (12—19 стагодзьдзі) ніколі не тарнаваўся канкрэтна ці вылучна да земляў сучаснае Беларусі.

Цікавая зьвестка: у 1611 годзе падчас так менаванага «смутного времени» (а гэта значыць папросту захопу Масквы польскімі і літоўскімі войскамі) маскоўскае баярства часова прызнала ўладу польскага караля над Масквою, і польскаму каралевічу Ўладыславу прысягнулі 10 000 масквічоў. Было пастаноўлена, што Масква ўвойдзе ў склад Рэчы Паспалітай, і стане сталіцаю апрычонага ўдзелу РП пад назвай «Белая Русь». З гэтай нагоды тады была складзена адмысловая мапа, пад назвай «Масква, сталіца ўсяе Белай Русі»[7].

Перайменаваньне ліцьвінаў у «беларусаў» у Расейскай імпэрыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Упершыню назва «беларусы» ў дачыненьні да ліцьвінаў скарыстана ў пачатку 17 стагодзьдзя падчас войнаў Расеі з Рэччу Паспалітай, у запісах маскоўскіх вайсковых пісараў, дзеля азначэньня праваслаўнага вызнаньня тых палонных ліцьвінаў і ўкраінцаў, якія былі праваслаўнымі (у адрозьненьне ад ліцьвінаў-каталікоў), напрыклад: «литвин белорусец Ошмянского повету», «литовка беларуска Мстиславского повету», «литвин белоруские веры» [5] («руская, беларуская вера» = праваслаўе) і г. д. Словам «беларусец» маскоўскія пісары, дарэчы, пазначалі яшчэ й казакоў ды нават латышоў[58].

Дарэчы, літоўскія шляхціцы (нават з Магілёўшчыны ды Гомельшчыны) сябе «беларусцамі» ніколі не называлі. «Беларусцамі» ў маскоўскім пісьменстве праходзілі адно сяляне альбо гарадзкія нізы. Палонныя беларускія шляхціцы называлі сябе вылучна літвінамі (вядома, аднак, называньне «беларускай веры» (то бо праваслаўя), напр.: «литвин Корнейко Круковской, уроженец Оршанского повету, шляхтич белоруские веры»). Сваю зямлю палонныя літоўскія (беларускія) шляхціцы таксама называлі Літвою. А.Латышонак прыйшоў да высновы: «Сьвядомае ужываньне назвы „беларусец“ непісьменнымі сялянамі і прадстаўнікамі гарадскога плебсу ў сытуацыі, калі гэтае найменьне невядома шляхце, я лічу немагчымым. Выснова з гэтага можа быць толькі адна: слова „беларусец“ ва ўсіх выпадках уклалі ў вусны прышэльцаў маскоўскія чыноўнікі»[58].

Пасьля далучэньня Вялікага Княства Літоўскага да Расейскай імпэрыі царскія ўлады пачынаюць замяняць назву «ліцьвіны» на назву «беларусы», а ў 1839 г. назва «Літва» забаронена царскімі ўладамі разам з назвай «літвіны» і Статутам Вялікага княства 1588 г. (па якім да гэтага часу справаваліся ліцьвіны прыяднаных тэрыторыяў).

Царскія ўлады доўга гадалі, як назваць ліцьвінаў па-новаму: прапаноўваліся варыянты «славянскія літоўцы», «літоўца-русы», нарэшце спыніліся на варыянце «беларусы» (напрыклад, для русінаў сучаснае Ўкраіны прапаноўваліся варыянты «чырвона-русы», «карпата-русы», спыніліся на варыянце «маларусы»).

Менскі ігумен Антоній у 1846 г. пачынае сваю кніжку пра гісторыю Тураўскай япархіі наступнымі словамі:

«Какъ ни беденъ видъ теперешняго Турова, но все-таки память о Турове, какъ колыбели православия въ Литве, священна для всякого руссо-литвина»[59].

Адмену назвы «ліцьвіны» на «беларусы» на працягу сярэдзіны 19 стагодзьдзя можна прасачыць па расейскіх кніжках, напрыклад, па перавыданьнях расейскага этнографа Івана Сахарава.

У першым выданьні 1836 г. Сахараў аб сучаснай Беларусі паўсюль піша: «ліцьвіны», «славянская Літва», «славянскія літоўцы Віленшчыны, Меншчыны, Берасьцейшчыны і Гарадзеншчыны», «літоўскія славяне». У выданьні 1849 г. ужо замест тэрміна «ліцьвіны» («литвины») стаіць выпраўлены «літоўца-русы» («литовцо-руссы»). А ў перавыданьні 1885 г. ужо амаль усюды замест «літоўца-русы» стаіць «беларусы» («белоруссы»).

У выданьні 1836 году І. Сахараў піша пра сьвята Дзяды: «Літоўцы выходзяць у аўторак на магілы сваіх бацькоў ... палуднаваць і памінаць іх за спачын ... Пасьля гэтага прывітаюць бацькоў: „Святые родзіцелі, ходзіце к нам хлеба-солі кушаць!“ — І садзяцца на магілах памінаць іх. Па канчатку памінак кажуць: „Моі родзіцелі, выбачайце, не дзівіцесь, чым хата богата, тым і рада“»[60].

У той жа час жыхарства Жамойці (большай часткі сучаснай Летувы) «літвінамі» (альбо «літоўцамі») сябе не называла нават у 19 стагодзьдзі. У навуковым выданьні «Акты, издаваемые Виленскою археографическою коммиссиею», выдадзеным у 1899 г. (то бо ў сама канцы 19 стагодзьдзя), у перадмове чытаем агляд аўтарам Ковенскае губерніі (Ковенская губернія займала тады ўсю тэрыторыю сучаснае Летувы на поўнач ад Коўні): «Ковенская губернія ўся амаль заселена карэннымі літоўцамі, якія край свой называюць Жмудзь, а сябе жмогусамі»[61].

Энцыкляпэдыя «Этнаграфія Беларусі» (Мн., 1989) тлумачыць:

Ліцьвіны — назва жыхароў Вялікага Княства Літоўскага, пераважна заходніх беларусаў і ўсходніх летувісаў у 14-18 ст. Упершыню сустракаецца ў польскіх гіст. крыніцах (хроніках і аналах) 14 ст. У літоўскіх летапісах і інш. дакумэнтах 14-16 ст. назва «ліцьвіны» зьвязвалася ў этнагенэтычным аспэкце зь легендарнымі рымскімі перасяленцамі на чале з князем Палемонам, а тэрытарыяльна — з землямі першапачатковай лякалізацыі тапоніма Літва — на захад ад Менску ў міжрэччы Нёмана і Віліі дзе існавала зьмешанае балта-славянскае насельніцтва. У 16-18 ст. назва «ліцьвіны» набыла гучаньне палітоніма — дзяржаўна-палітычнага вызначэньня ўсяго насельніцтва Вялікага Княства Літоўскага, Рускага і Жэмайцкага...

Цытаты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

« Паводле старажытнага звычаю, вайсковая выправа ёсць абавязкам кожнага мужчыны, які можа несьці зброю. Дзеля такой мэты, дзеля выгнаньня ворагаў з нашай Літоўскай зямлі, ладзіцца паспалітае рушэньне, якое па-народнаму завецца «пагоня» (pogonia). »

—З прывілею вялікага князя літоўскага Ягайлы, 20.2.1387.


« Літва месьціцца на ўсход ад Польшчы. Мова народу — славянская. (Lituania et ipsa late patents regio Polonis ad orientem connexa est… Sermo gentis Sclavonicus est). »

Энэй Сыльвій Пікаляміні, 1430-я гг.


« Кажам заўжды «літоўскі, літвін» — але тое адно замест «беларускі, беларус», бо ў 1510 годзе ніхто яшчэ «Літву этнічную» і ня сьніў, яшчэ Рэй у 1562 г. літвіном менаваў беларуса, а ў Маскве і ў 17 стагодзьдзі «літоўскі» — тое самае што беларускі. »

—Аляксандар Брукнэр[62].


« З літоўскай мовай мы ўсе добра знаёмы, а як гавораць, быццам яна падобная на лацінскую. Мне так не здаецца, як у гэтых словах убачыш „Superatus hodie astus demonis, cum ipse sit cum suis demonibus ambiciosus“ [i цытата на літоўскай мове ] „Isgaleta Jauesti Kitristas velino / Kuri saua sutrine Lampse velina“ . »

—Марцін Бельскі "Хроніка ўсяго сьвету" 1564 [63].


« …не обчым яким языком, але своим власным права списаные маем. »

Літоўскі Статут, 1588 г.


« Петель: Чэски і Руски когут. Валынски певень. Литовски петух. »

—Слоўнік Памвы Бярынды, 1627 г.


« У афіцыйных дакумэнтах 16-18 стагодзьдзяў, апроч «Літвы», для ўсяе тэрыторыі Беларусі другога найменьня наагул не існавала, і ўвесь народ называлі Літвою. У нашай жа гістарычнай літаратуры да цяперашнага часу ігнаруюць гэтае найменьне народу, якое ён насіў больш чым 500 гадоў. »

Я. Юхо, гісторык права, доктар навук[53].

Сучаснасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ужываньне найменьня «літвін» беларусамі ў цяперашні час[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У частковым ужытку найменьне «літвін» працягвае існаваць як саманазва вясковага жыхарства і ў цяперашні час. У 1990 годзе часопіс «Савецкая этнаграфія» падаваў зьвесткі: «Як мікраэтнонім, найменне „літвіны“ існавала і працягвае існаваць сярод некаторых мясцовых групаў беларускага і асіміляванага балцкага жыхарства заходніх раёнаў Беларусі і Ўсходняй Летувы»[64].

У працы 1985 году, у якой адлюстраваны рэаліі 1980-х гадоў, І. Чаквін пісаў: «У гісторыка-этнаграфічнай вобласьці беларуска-ўкраінскага Палесься арэал распаўсюджваньня назвы палешукі не складае суцэльнага масіву. Асноўнай этнанімічнай формай, якая часьцей за ўсё чаргуецца на Палесьсі з назвай палешукі зьяўляецца этнікон ліцьвіны. Паводле зьвестак Л. Асоўскага (на 30-я гады ХХ ст.) назва ліцьвіны была лакалізавана ў Заходнім Палесьсі ў вярхоўях Ясельды і ў раёне Ружан, Косава, Івацэвіч. З гэтай вобласьці, мяркуючы па прыведзенай ім карце, арэал назвы ліцьвіны распаўсюджваўся на поўдзень да Лунінца. На Прыпяцкім правабярэжжы гэты арэал ішоў ад Давыд-Гарадка на Столін і далей у двух напрамках — на Ракітнае і на Кастопаль. (…) Арэальнае існаваньне на Палесьсі формы ліцьвіны таксама носіць контурны малюнак, калі адпаведная этнанімічная самасьвядомасьць найбольш выразна выступае ў паўзьмежных зонах кантакціраваньня непасрэдна з палешукамі, а ўнутры гэтых зон аслаблена і часткова дыферэнцыравана. Так, у радзе палескіх абласьцей, дзе распаўсюджана назва ліцьвіны, яна часта дапаўняецца азначэньнямі, якія падкрэсьліваюць асобныя асаблівасьці гаворак — ліцьвіны-хацюны (паміж Століным і Ракітным, а таксама паміж Косавам і Лунінцом), літвакі-калыбанюкі (паміж Століным і Кастопалем), іх антрапалягічныя рысы і спэцыфіку месца існаваньня — ліцьвіны-чарнякі (Пружанскі раён), парэчукі (Пагарыньне) і г. д.»[1].

А. Пракапчук, аўтар часопісу «Самиздат», у 2009 г. пісаў:

Літвою гэты край называўся амаль тысячу гадоў, усутыч да 19 стагодзьдзя, а назва народу — «літвіны» захоўвалася і пасьля Другой сусьветнай вайны, што я нават памятаю па сваіх летніх вакацыях у вёсцы Цытва[8] (Менская вобласьць), дзе зацята працягвалі менаваць сябе «літвінамі» аднавяскоўцы маёй бабулі Эміліі.[65]

Грамадзкая дзейнасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

20 траўня 2000 году група беларускіх грамадзян (у асноўным гісторыкі, паэты, пісьменьнікі, музыкі) правялі зьезд, на якім быў падпісаны акт узнаўленьня нацыі ліцьвінаў.

За мяжой[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Падчас правядзеньня перапісу насельніцтва Расеі 2002 году, тыя хто сябе называў ліцьвінам былі разьмеркаваныя наступным чынам: аўкштоты, жамойты, летувнік(і), летувяй, а таксама тыя ліцьвіны і літвякі/літвакі, якія спажываюць летувіскую мову былі аднесеныя да летувісаў; засталыя ліцьвіны і літвякі/літвакі былі аднесеныя да беларусаў[66].

Міленіюм Літвы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

22 студзеня 2009 году ў Беларусі створаны грамадзкі аргкамітэт імпрэзы 1000-годзьдзі назвы Літва пад старшынствам доктара гістарычных навук прафэсара Анатоля Грыцкевіча. У аргкамітэт «Міленіюм Літвы» ўвайшлі пісьменьніца Вольга Іпатава, доктар гістарычных навук Алесь Краўцэвіч, доктар мэдыцынскіх навук Алесь Астроўскі, доктар біялягічных навук Аляксей Мікуліч, археоляг Эдвард Зайкоўскі, мастак і грамадзкі дзяяч Аляксей Марачкін, сьвятар Леанід Акаловіч і дасьледнік Зьдзіслаў Сіцько.

У звароце аргкамітэта паведамляецца, што першае згадваньне назвы Літва (Lituae) у пісьмовых крыніцах — нямецкіх Квэдлінбурскіх аналах — адносіцца да 1009 году. Аўтары звароту адзначаюць, што назва Літва адносіцца да старажытнай тэрыторыі Беларусі, а цяперашнія беларусы да пачатку XX стагодзьдзя называлі сябе ліцьвінамі.

«Тэрміны Беларусь і беларусы навязаныя нам расейскай адміністрацыяй у сярэдзіне XIX стагодзьдзі. Беларусь зьяўляецца галоўнай пераемніцай Вялікага Княства Літоўскага. Нашы землі складалі вялікую частку ВКЛ. Менавіта на нашых землях і паўстала вялікая дзяржава ВКЛ, аб’ядналая ў XV стагодзьдзі асобныя княствы-землі, у тым ліку Наваградзкае, Полацкае, Смаленскае, Турава-Пінскае і Гарадзенскае», — гаворыцца ў звароце.[67]

Тэорыі паходжаньня назвы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Межы старажытнай Літвы паводле М. Ермаловіча

Згодна з гіпотэзай беларускага пісьменьніка Паўлы Урбана (падтрыманай Алесем Жлуткам, Зьдзіславам Сіцько і іншымі беларускімі навукоўцамі і пісьменьнікамі), назва «ліцьвіны» паходзіць ад назвы зьвязу плямёнаў палабскіх славянаў люцічаў (Лютва), якія пасьля разгрому іх немцамі за другой паловы 12 стагодзьдзя эмігравалі ў двух кірунках — у Чэхію і вярхоўі рэк Вяльлі і Нёману. Гэта пацьвярджаюць усе сучасныя чэскія дасьледчыкі, бо большасьць чэскіх гарадоў (Літвінаў, Літамежыца і г.д) да XIII стагодзьдзя называліся Лютвінаў, Лютамежыца і г. д. (усяго больш за 120 гарадоў, мястэчкаў і вёсак у Чэхіі). Гэтак жа і на тэрыторыі сучаснай Заходняй Беларусі і Віленскага краю люцічы маглі заснаваць свае селішчы (Літва, Літоўцы і інш., больш за 55 пунктаў).[68]

Пісьменьнік Мікола Ермаловіч адзначаў, што вёсак з назвамі «Літва» багата між Наваградкам і Менскам. Грунтуючыся на гэтым факце, а таксама на дадзеных летапісаў наконта разьмешчаньня летапіснае Літвы ў 11—13 стагодзьдзях, ён лічыў, што летапісная Літва была зямлёй балцкага племені «літва», што месьцілася між Наваградкам і Менскам, і потым падпала славянізацыі.

Далейшае чытво[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы і заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б Чаквін І. У. Гістарычная этнаніміка Палесся // Весці Акадэміі навук Беларускай ССР. — Серыя грамадскіх навук. 1985. № 4. С. 79—80.
  2. ^ АЗР. Т. 3, 1848. С. 50—66.
  3. ^ а б в С. Дубавец, Г. Сагановіч. Старажытная Літва і сучасная Летува // З гісторыяй на «ВЫ». Выпуск 2. Менск, 1994.
  4. ^ Я. Станкевіч. Язык і языкаведа. — Вільня: Інстытут беларусістыкі, 2007. С. 854.
  5. ^ а б в Насевіч В. Л. Літвіны // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. С. 206—208
  6. ^ Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі. У 5 т. / Рэд. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.Т. 3: К — Н. Карчма — Найгрыш. — Мн.: БелЭн, 1986. С. 287.
  7. ^ Гл. АЗР, т. 1; ПСРЛ. т. 7; Vetera Monumenta Poloniae et Lithuaniae t. I, Monumenta Poloniae Vaticana t. III; Chronicon terrae Prussiae і інш.
  8. ^ Генрих Латвийский. Хроника Ливонии. Введение, перевод и комментарии С.А.Аннинского. 2-е издание. Издательство Академии Наук СССР, Москва - Ленинград, 1938 год. (рас.)
  9. ^ А. Краўцэвіч. Стварэнне Вялікага княства Літоўскага. Беласток, 2008. с.97-101.
  10. ^ ПСРЛ, т. 25. М.-Л., 1949. - с. 146.
  11. ^ «С ними же бяхуть (...) и Литва: Всеслав Микуличь изъ Логажеска, Андреи Володшичь, и сыновець его Изяслав, и Василко Бряцьславичь». — Крыніца: ПСРЛ. Т. 2. Ст. 620).
  12. ^ «Mindovve, Dei gracia rex Litwinorum». — Крыніцы: Liv-, Esth-, und Curlandisches Urkundenbuch nebst Regesten / Hrsg. von F.G von Bunge. [Abt. 1 ] Reval, Riga. Bd. I. 1853. sp. 462, nr. 363; А. Жлутка. Міндаў, кароль Летовіі. — Мн., 2001. С. 43.
  13. ^ Prussische Urkundenbuch. T. 1. H. 2. Konigsberg, 1909. № 4.
  14. ^ Петр из Дусбурга. Хроника земли Прусской. — М.: Ладомир, 1997.
  15. ^ Петр из Дусбурга. Хроника земли Прусской. — М.: Ладомир, 1997. Гл. 260.
  16. ^ Darius Baronas. Trys Vilniaus kankiniai: gyvenimas ir istorija. — Vilnius: Aidai, 2000.
  17. ^ Зь ліста Літоўскага мітрапаліта Кіпрыяна з 23 чэрвеня 1378 году: «Патриарха литвином назвали, царя тако же». — Крыніца: Памятники древнерусского канонического права, I. Русская историческая библиотека, VI, СПб., 1880. Стлб. 185).
  18. ^ Патриаршая или Никоновская летопись // ПСРЛ. Т. 11. — М.: 2000. С. 174.
  19. ^ ПСРЛ. Т. 32. — М.: Наука, 1968. С. 78.
  20. ^ Codex epistolaris Vitoldi, p. 103.
  21. ^ J. Fijałek. Uchrześcijanienie Litwy przez Polskę // Polska i Litwa w dziejowym stosunku. Wł. Abracham, J. Fijałek, J. Rozwadowski et al. – Kraków etc.: Gebethner i Wolff, 1914. s. 152-158.
  22. ^ а б [1]
  23. ^ Гудавичус Э. История Литвы с древнейших времён до 1569 г. Т. 1. — Москва: Baltrus, 2005.
  24. ^ ПСРЛ. Т. 12. — М. 1965. С. 22; ПСРЛ. Т. 25. — М.; Л., 1949. С. 252.
  25. ^ J. Fijalek. Uchrzescijanienie Litwy przez Polske // Polska i Litwa w dziejowym stosunku. Wl. Abracham, J. Fijalek, J. Rozwadowski et al. – Krakow etc. Gebethner i Wolff, 1914. s. 136-173.
  26. ^ Алег Латышонак. Студэнты зь Вялікага Княства Літоўскага перад рэктарскім судам Кракаўскага ўнівэрсытэту ў 1469—1536 гг. // ARCHE, № 6 (57) — 2007.
  27. ^ Из истории философской и общественно-политической мысли Белоруссии. Избранные произведения XVI — начала XIX в. Минск: Изд-во АН БССР, 1962. Бб. 63—67, 69—81.
  28. ^ Трещенок Я. И. История Беларуси. Т. 1. — Могилев: МГУ им. А. А. Кулешова. 2004. С. 114.
  29. ^ Дунін-Марцінкевіч В. Збор твораў. — Мн., 1958. С. 362.
  30. ^ Станіслаў Лясковіч. Да пытаньня нацыянальнага самавызначэньня Ігната Дамейкі // «Лідскі летапісец» №19
  31. ^ Кастусь Лашкевіч. Як TUTэйшыя зьмянялі сьвет. Ліцьвінскі элін — герой Грэцыі // TUT.BY, 2 красавіка 2009
  32. ^ Cronicon Dubnicense, — Quinque Ecclesiis, 1884. bl. 3, p. 161.
  33. ^ А. Латышонак. Нацыянальнасць — Беларус. — Вільня: Інстытут беларусістыкі, 2009. С. 86.
  34. ^ [2] разгорнуты пост пра «літоўскую» (беларускую) мову ў ВКЛ (по-русски)
  35. ^ Прывілей 1387 г. / Пер. з лац. А. Ліцкевіч // Вялікае княства Літоўскае. Энцыклапедыя. — т. 3. Дадатак: А-Я. — Мн., 2010. — с. 426—427.
  36. ^ В. Ластоўскі. Кароткая гісторыя Беларусі. Вільня, 1910. с. 106; W.A. Maciejowski. Pamietniki o dziejach, pismiennictwie i prawodawstwie Slowian. T.I, 1839. s.349; И. И. Первольф. Славяне, их взаимные отношения и связи. т. ІІІ, ч.2. 1893. с.161.
  37. ^ Codex Diplomaticus Ecclesiae Cathedralis necnon Dioeceseos Vilnensis. Vol. I. Krakow, 1932. № 33, p. 58.
  38. ^ а б Урбан П. Старажытныя ліцьвіны: Мова, паходжаньне, этнічная прыналежнасьць. — Мн.: Тэхналогія, 2001. с. 40
  39. ^ «Lituania et ipsa late patents regio Polonis ad orlentem connexa est… Sermo gentis Sclavonicus est». — Крыніца: Pii II Pontificis Maximi Historia Rerum ubique Gestarum cum Locorum descriptione. Parrhisiis, 1509, pp.109v-110.
  40. ^ «…Predicta linguagia possunt se simul intelligere, scilicet Poloni, Ruteni, Lithwani». — Крыніца: SRP, t.I, p.806.
  41. ^ «Post Poloniam Lituania est spaciola quoque tellus verum paludibos sylvisque plurimum obducta… Lingua utuntur Sclavonica». — Крыніца: Jo. Coclei Norici Decastichon. In librum. Norinburgae, 1511, pp.Kv-K II — Inkunabel. Gymnasial Bibliothek zu Koeln, GB XI 490b, Panzer VII, 451, 86.
  42. ^ «Lithunia est Poloniae ad ortum connexa noningentorum millium passuum circuitu magna sui parte palustris plurimumque nemorosa… Sermo gentis, ut Polonis, Sclavonicus, hie enim sermo, quern latissime patet, ac plurimis quidem gentibus communis est…». — Крыніца: Omnium Gentium Mores, Leges et Ritus. Ex mulris clarissimis rerum scriptoribus a Joanne Boemo Aubano Teutonico nuper collecti et novissime recogniti. Antverpiae, 1538, pp.80v-81
  43. ^ (red.) Steponas Maculevičius, Doloresa Baltrušiene, Znajomość z Litwą. Księga tysiąclecia. Tom pierwszy. Państwo. — Kaunas: Kraštotvarka, 1999. ISBN 9986-892-34-1. S. 114.
  44. ^ Długosz J. Dziejów Polskich ksiąg dwanaście / Przekład K. Mecherzyńskiego. T. 4., 1869. S. 606, 609—610.
  45. ^ Akta unji Polski z Litwą, 1385—1791, №39
  46. ^ Litifani … ante omnia serpentem, quem Gyvotem lingua sua dicunt Callimachus Buonacorsi P. Vita et mores Sbignei Cardinalis // Pomniki dziejowe Polski. Warszawa, 1961. T. 6. P. 245
  47. ^ Herberstein. Rerum Moscoviticarum. Unveraenderter Nachdruck. Minerva GMBH. Frankfurt a. M., 1964, p.2, s. 109—114; Сигизмунд Герберштейн. Записки о Московии. — М.: МГУ. 1988
  48. ^ а б Козловский И. Судьбы русского языка в Литве и на Жмуди // Вестн. Зап. России, 1869. Т. IV, кн. 10, отд. II, с. 1—16; кн. 11, с. 45—63; кн. 12, с. 85—111.
  49. ^ Codex Ecclesie Vilnensis. Nr. 507. p. 616—617; Урбан П. Старажытныя ліцьвіны: Мова, паходжаньне, этнічная прыналежнасьць. — Мн.: Тэхналогія, 2001. С. 32—33).
  50. ^ CMSSD. Pars I. Nr. 106. P. 165—166; Урбан П. Старажытныя ліцьвіны: Мова, паходжаньне, этнічная прыналежнасьць. — Мн.: Тэхналогія, 2001. С. 118.
  51. ^ «Questi Moscoviti parlano la lingua Schiavona, et scrivono nella stessa, siccome i Dalmatini, Bohemi, Polacchi et Lithuani…» — Крыніца: Historica Russiae Monumenta, ex antiquis exterarum gentium archivis et bibliothecis depromta ab A.J.Turgenevio, t.I. Petropoli, 1841, Nr.135, p.149.
  52. ^ А. И. Журавский. Деловая письменность в системе старобелорусского литературного языка // Восточнославянское и общее языкознание. — М., 1978. — С. 185—191.
  53. ^ а б в Язэп Юхо. Пра назву «Беларусь» // Полымя №1, 1968. С. 175—182.
  54. ^ «Litterae Nuntiorum Apostolicorum historiam Ucrainae illustrantes». Еd. А.G.Welykyj, vol.I, Romae, 1959, no.49, pp.69-70.
  55. ^ «Воссоединение Украины с Россией. Документы и материалы». Изд-во АН СССР. Т. ІІІ. №195. — Москва, 1954. С. 402.
  56. ^ Барбаро и Контарини о России. К истории итало-русских связей в ХV в. —Ленинград: Изд-во «Наука», 1971. С. 202, 226.
  57. ^ А. Латышонак. Нацыянальнасць — Беларус. — Вільня: Інстытут беларусістыкі, 2009. С. 210.
  58. ^ а б А. Латышонак. Нацыянальнасць — Беларус. — Вільня: Інстытут беларусістыкі, 2009. С. 212—213.
  59. ^ Воспоминание о древнем православии Западной Руси. — Репринт. изд. — Мн.: Белорусский экзархат Московской патриархии, 1990
  60. ^ «Литовцы выходят во вторник на могилы своих родителей… обедать и поминать их за упокой… После сего приветствуют родителей: „Святые родзицели, ходзице к нам хлеба-соли кушаць!“ — И садятся на могилах поминать их. По окончании поминок говорят: „Мои родзицели, выбачайте, не дзивицесь, чем хата богата, тем и рада“». — Крыніца: И. П. Сахаров. Сказания русского народа, издание 1836 года.
  61. ^ Акты, издаваемые Виленскою археографическою коммиссиею // Акты Упитского гродского суда. — Вильна, 1899.
  62. ^ «Rusko-Polski rekopis roku 1510» // Slavia: casopis pro slovanskou filologii.
  63. ^ Litewskiey mowy świadomismy wszyscy a iako powiedzaią żeby się zgadzała z Łacińską niezda mi się iako w tych słowiech obaczysz „Superatus hodie astus demonis, cum ipse sit cum suis demonibus ambiciosus“ „Isgaleta Jauesti Kitristas velino / Kuri saua sutrine Lampse velina“ . Kronika wszystkyego swyata, wyd. 1564 s. 438 [3]
  64. ^ И. В. Чаквин, П. В. Терешкович. Из истории становления национального самосознания белорусов (XIV — начало XX вв.). // Советская этнография. 1990. № 6.
  65. ^ Прокопчук Артур Андреевич. Беларусь литовская
  66. ^ 1. Национальный состав населения на www.perepis2002.ru
  67. ^ Создан оргкомитет празднования 1000-летия названия Литва(рас.) // БелаПАН, 22.01.2009
  68. ^ Адкуль паходзіць найменьне «літва»? // 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зьміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002.— 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Ліцьвінысховішча мультымэдыйных матэрыялаў