Ліцэнзіі Creative Commons

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Ліцэ́нзіі Creative Commons — шэраг ліцэнзіяў у галіне аўтарскага права, складзеных амэрыканскай некамэрцыйнай арганізацыяй Creative Commons. Першыя вэрсіі ліцэнзіяў зьявіліся 16 сьнежня 2002 году.[1][2] Па стане на ліпень 2010 году ліцэнзіі Creative Commons даступныя афіцыйна ў 53 краінах (адбываецца як пераклад ліцэнзіі на іншыя мовы, гэтак і імплемэнтацыя ліцэнзіяў у прававую сыстэму дзяржаваў).[3] Таксама вядзецца праца над адаптацыяй для 9 наступных краін.[3]

Віды ліцэнзіяў[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Усе ліцэнзіі Creative Commons перш за ўсё маюць «базавыя правы» (анг. baseline rights), у склад якіх уваходзяць права на свабоднае выкарыстаньне, капіяваньне, распаўсюджаньне ў любой форме. Кожная з шасьці ліцэнзіяў мае ўласныя патрабаваньні, якія выбіраюцца з чатырох даступных:

Attribution (by)

Attribution by
Пазначэньне аўтарства

Share-Alike (sa)

Share-Alike sa
На тых жа ўмовах

Non-Commercial (nc)

Non-Commercial nc
Некамэрцыйнае выкарыстаньне

No Derivative Works (nd)

No Derivative Works nd
Без вытворных прац

Дазваляецца капіяваньне, распаўсюджаньне, публічнае прадстаўленьне працы і вытворных ад яе пры ўмове пазначэньня аўтара. Дазваляецца распаўсюджаньне вытворных ад арыгінальнай прац пры ўмове выкарыстаньня ліцэнзіі, ідэнтычнай ліцэнзіі арыгінальнай працы. Дазваляецца капіяваньне, распаўсюджаньне, публічнае прадстаўленьне працы і вытворных ад яе толькі ў некамэрцыйных мэтах. Дазваляецца капіяваньне, распаўсюджаньне, публічнае прадстаўленьне працы толькі ў першатворным выглядзе.

Камбінацыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

З пазначаных вышэй чатырох магчымых абмежаваньняў выкарыстаньня ўсяго магчымыя 16 камбінацыяў, зь якіх 11 камбінацыяў ёсьць слушнымі ліцэнзіямі Creative Commons, а астатнія 5 - не. З тых пяці камбінацыяў чатыры ўлучаюць патрабаваньні nd і sa, якія пярэчаць адно воднаму. Пятае не ўлучае ніводнага патрабаваньня. З адзінаццаці застаўшыхся 5 ня маюць у складзе патрабаваньняў by, але ў 98% выпадкаў аўтары жадаюць, каб пры выкарыстаньні згадвалася іх аўтарства. Таму звычайна выкарыстоўваюцца шэсьць ніжэй пададзеных ліцэнзіяў:

  • Attribution (cc by)
  • Attribution Share-Alike (cc by-sa)
  • Attribution No Derivatives (cc by-nd)
  • Attribution Non-Commercial (cc by-nc)
  • Attribution Non-Commercial Share-Alike (cc by-nc-sa)
  • Attribution Non-Commercial No Derivatives (cc by-nc-nd)

Зь іх першыя дзьве ліцэнзіі лічацца вольнымі, таму што іх умовы не супярэчаць вызначэньню «вольнага твору культуры».[4] У той жа час, ніводная зь іх не зьяўляецца капілэфтнай.[4]

Адмаўленьне ад асобных правоў[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Як закладзеныя ў ліцэнзіі пэўныя патрабаваньні, гэтак і закладзеная магчымасьць іх адкліканьня (анг. waiving). Уладальнік аўтарскіх правоў можа адмовіцца ад некаторых правоў, напрыклад, выключнага права на камэрцыйнае выкарыстаньне.[5]

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Creative Commons launch, Scripting News. 16 сьнежня 2002 году. (анг.)
  2. ^ Creative Commons Unveils Machine-Readable Copyright Licenses, Creative Commons. 16 сьнежня 2002 году. (анг.)
  3. ^ а б International, Creative Commons (анг.)
  4. ^ а б Licenses, Definition of Free Cultural Works (анг.)
  5. ^ Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 Unported (анг.)

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Ліцэнзіі Creative Commonsсховішча мультымэдыйных матэрыялаў