Лішкаў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Лішкаў
Liškiava
Панарама вёскі і кляштару
Панарама вёскі і кляштару
Павет: Аліцкі
Раён: Аранскі
Насельніцтва: 65 (2001)
Геаграфічныя каардынаты: 54°04′50″ пн. ш. 24°03′20″ у. д. / 54.08056° пн. ш. 24.05556° у. д. / 54.08056; 24.05556Каардынаты: 54°04′50″ пн. ш. 24°03′20″ у. д. / 54.08056° пн. ш. 24.05556° у. д. / 54.08056; 24.05556
Лішкаў на мапе Летувы
Лішкаў
Лішкаў
Лішкаў
Commons-logo.svg Галерэя здымкаў у Wikimedia Commons

Лішкаў[1][2], Лішкава (па-летувіску: Liškiava) — вёска ў Летуве, на левым беразе ракі Нёман. Уваходзіць у склад Мерацкага староства Аранскага раёну Аліцкага павету. Насельніцтва 65 чал. (2001). Знаходзіцца за 9 км ад Друскенікаў.

Лішкаў — даўняе мястэчка гістарычнай Гарадзеншчыны.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У кан. XIV ст. вялікі князь Вітаўт распачаў тут будову мураванага замка. Аднак па Грунвальдзкай бітве (1410) Лішкаў страціў сваё абарончае значэньне і замак застаўся недабудаваным. Гістарычна мясьціна ўваходзіла ў склад Гарадзенскага павету[1] Троцкага ваяводзтва.

Першая бажніца ў Лішкаве з кан. XVI ст. да 1624 была пратэстанцкай. У 1694 войскі Ўладзіслаў Юры Касілаў з жонкай Крыстынай (з Гібеляў) заснавалі ў вёсцы кляштар дамініканаў. У 17041741 пры кляштары збудавалі мураваны касьцёл Найсьв. Тройцы[1].

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Лішкаў апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Сейненскім павеце. У 1796 расейскія ўлады скасавалі дамініканскі кляштар, касьцёл працягваў дзейнічаць як парафіяльны.

Згодна з Рыскай мірнай дамовай (1921) Лішкаў апынуўся ў складзе Летувы.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Турыстычная інфармацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Выдатныя мясьціны[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Замчышча
  • Касьцёл Найсьв. Тройцы і кляштар дамініканаў (1704—1741)
  • Могілкі хрысціянскія

Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б в Лішкаўскі кляштар дамініканцаў // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. С. 214.
  2. ^ Смоліч А. Географія Беларусі. — Вільня: Друкарня «Віленскага Выдавецтва» Б. А. Клецкіна, 1922. С. 240.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Лішкаўсховішча мультымэдыйных матэрыялаў