Ліянэль Мэсі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Ліянэль Мэсі
Ліянэль Мэсі
Пэрсанальная інфармацыя
Мянушка Лео
Нарадзіўся 24 чэрвеня 1987 (25 гадоў)
Расарыё, Аргентына
Рост 169 см
Вага 67 кг
Пазыцыя нападнік, атакуючы паўабаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Барсэлёна
Нумар 10
Моладзевыя клюбы
19921995
19952000
20002003
Грандолі
Ньюэлз Олд Бойз
Барсэлёна
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
20032004
2004
Барсэлёна Б
Барсэлёна
22 (10)
241 (209)
Нацыянальная зборная
2005— Сьцяг Аргентыны Аргентына 77 (31)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі,  адкарэктавана па стане на
9 сакавіка 2013.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана па стане на
1 сьнежня 2012.

Ліянэ́ль Андрэс Мэ́сі (па-гішпанску: Lionel Andrés Messi; нарадзіўся 24 чэрвеня 1987 года ў Расарыё, Аргентына) — аргентынскі футбаліст, нападнік клюба «Барсэлёна» і нацыянальнай зборнай Аргентыны. Мэсі — Алімпійскі чэмпіён 2008 году, чэмпіён сьвету сярод моладзі 2005 году, чэмпіён клюбнага кубка сьвету 2009 году, шматразовы ўладальнік «Залатога мяча».

Зьмест

Раньнія гады[рэдагаваць]

Нарадзіўся 24 чэрвеня 1987 года ў Расарыё, Аргентына. Ягоны бацька Хорхэ Мэсі працаваў на фабрыцы, а маці Сэсылія Мэсі (Кусытыні) — часткова занятая прыбіральшчыца. Сям’я ягонага бацькі паходзіць з італьянскага гораду Анкона, адкуль ягоны прашчур Анджэлё Мэсі эміграваў у Аргентыну ў 1883 годзе. Ліянэль мае двух старэйшых братоў — Радрыга й Матыяса, а таксама сястру Марыю Соль. Мэсі стаў займацца футболам ува ўзросьце пяці гадоў, выступаючы за мясцовы клюб «Грандолі». На першыя трэніроўкі яго прывозіла бабуля, якая была адзінай у сям’і, хто хацеў бачыць Ліянэля футбалістам[1]. Пасьля «Грандолі» Ліянэль перайшоў у «Ньюэлз Олд Бойз», які таксама базуецца ў Расарыё. Ува ўзросьце дзесяці гадоў у Ліянэля дыягназавалі дэфіцыт гармона росту. «Рывэр Плэйт» праяўляў інтарэс да хлопца, але ня меў дастатковых сродкаў на ягонае лячэньне. Калі Ліянэлю было 13 гадоў, адзін з акцыянэраў «Барсэлёны» даведаўся пра маладога гульца. Пасьля прагляду футбаліста спартыўны дырэктар клюба Карляс Рэксача здолеў пераканаць савет дырэктароў аплаціць пераезд сям’і Мэсі ў Эўропу й ягонае лячэньне.

Кар’ера[рэдагаваць]

З 13 гадоў Ліянэль гуляў у моладзевым складзе «Барсэлёны», у першым жа сваім матчы аформіўшы «покер». За асноўны склад гішпанскага клюба Мэсі дэбютаваў 17 кастрычніка 2003 году ў таварыскай сустэчы з партугальскім «Порту». Пасьля матчу газэта «El Mundo» напісала: «У гэтага хлопца левая нага Марадоны, хуткасьць Кроіфа й пас Ранальдыньё».

Міжнародная кар’ера[рэдагаваць]

Да свайго дэбюту ў моладзевай камандзе Аргентыны Мэсі атрымаў запрашэньне выступаць за нацыянальную зборную Гішпаніі, але адхіліў яго. У чэрвені 2004 году ён нарэшце дэбютаваў у складзе нацыянальнай зборнай Аргентыны ў матчы супраць Парагваю.

Дасягненьні[рэдагаваць]

Пэрсанальныя[рэдагаваць]

Клюбныя[рэдагаваць]

Міжнародныя[рэдагаваць]

Крыніцы[рэдагаваць]

  1. ^ «Блоха», championat.ru (рас.)

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць]

Commons-logo.svg  Ліянэль Мэсісховішча мультымэдыйных матэрыялаў