Ліўская мова
| Ліўская мова līvõ kēļ, rāndakēļ |
|
| Ужываецца ў | Латвіі (колішні арэал) |
|---|---|
| Рэгіён | Курзэмэ (паўночнае ўзьбярэжжа) |
| Колькасьць карыстальнікаў | 10-30 чал. |
| Клясыфікацыя |
Уральская сям’я |
| Афіцыйны статус | |
| Афіцыйная мова ў | — |
| Рэгулюецца | — |
| Код мовы | |
| ISO 639-1 | — |
| ISO 639-2(B) | fiu |
| ISO 639-2(T) | fiu |
| SIL | — |
Лі́ўская мова — мова народу ліваў, які жыве на паўночным узьбярэжжы латыскага рэґіёну Курзэмэ. Гістарычна зьяўлялася размоўнай мовай ліваў, але ў цяперашні час амаль не ўжываецца. Цяпер вывучаецца нешматлікімі энтузіястамі на моўных факультэтах ВНУ Латвіі ды Эстоніі.
Зьмест |
Гісторыя зьнікненьня [рэдагаваць]
Большасьць сучасных ліваў зазнала летызацыю (пераход на латыскую мову) і русіфікацыю. Сярод 179 ліваў[1]. па стане на 2011 год 92% сваёй роднай мовай назвалі латыскую, 8% — расейскую. Па стане на 2010 год 10 чал.[2] у той ці іншай ступені ведалі ліўскую мову, яшчэ 400 займаліся яе вывучэньнем.
Апошні носьбіт ліўскае мовы, для каго яна была роднай — Віктарc Бэртальдс (лат. Viktors Bertholds) — памёр у 2009 годзе.
Асноўная характарыстыка [рэдагаваць]
Найбліжэйшымі паводле ступені сваяцтва да ліўскае мовы зьяўляюцца эстонская, водзкая, вэпская, карэльская і фінская мовы.
Ліўская мова падзяляецца на два дыялекты:
- Дыялект паўночнага ўзьбярэжжа Курзэмэ (часьцей за ўсё яго і маюць на ўвазе, кажучы пра ліўскую мову)
- Дыялект паўночнага захаду Відзэмэ (вымер у сярэдзіне 19 ст.[3])
Пісьмовасьць [рэдагаваць]
Альфабэт ліўскае мовы базуецца на лацінскай аснове і зьмяшчае ў сабе элемэнты латыскага й эстонскага альфабэту. У 2005 годзе былі зацьверджаны правілы ліўскае артаґрафіі.
Ліўскі альфабэт [рэдагаваць]
| А а | Ā ā | Ä ä | Ǟ ǟ | B b | D d | Ḑ ḑ |
| E e | Ē ē | F f | G g | H h | I i | Ī ī |
| J j | K k | L l | Ļ ļ | M m | N n | Ņ ņ |
| O o | Ō ō | Ȯ ȯ | Ȱ ȱ | Ö ö | Ȫ ȫ | Õ õ |
| Ȭ ȭ | P p | R r | Ŗ ŗ | S s | Š š | T t |
| Ț ț | U u | Ū ū | Y y | Ȳ ȳ | V v | Z z |
| Ž ž | ||||||
Гісторыя мовы [рэдагаваць]
Міґраваўшыя ў Прыбалтыку фіна-вугорскія плямёны жылі ў гэтых мясьцінах задоўга да прыходу балта-славянскіх плямёнаў (продкаў сучасных латышоў, летувісаў і латґальцаў). Традыцыйна ў навуцы прынята лічыць, што фіна-вугорскія мовы мелі распаўсюджаньне ў рэґіёне ўжо ў 9000 г. да н.э. Балцкія плямёны, што прыйшлі ў Прыбалтыку з поўдня прыкладна ў 2000-1500 г. да н.э., пачалі доўгі працэс адцясьненьня фіна-вуграў на поўнач Прыбалтыкі і іх асыміляцыі. Нягледзячы на гэта, сьляды былых моваў фіна-вугорскага насельніцтва Латвіі вельмі часта і зараз знаходзяцца ў мясцовай тапаніміцы (асабліва Курзэмэ), а таксама ў якасьці субстрата ў латыскай мове.
Часта ўжывальныя фразы і словы па-ліўску [рэдагаваць]
| Па-ліўску | Прыкладнае прачытаньне | Па-беларуску |
|---|---|---|
| Tēriņtš! | Тэ:ріньтш | Вітаю! |
| Jõvvõ sīemnaigõ! | Йыввы сі:эмнайґы! | Смачна есьці! |
| Jõvā ūomõg! | Йыва: у:омыґ! | Добрае раніцы! |
| Jõvā pǟva! | Йыва: пя:ва! | Добры дзень! |
| Tienū! | Тіэну:! | Дзякуй! |
| Vȯndzist Ūdāigastõ! | Вундзіст У:да:йґасты! | Шчасьлівага Новага года! |
| kȭlmä | Кы:лмя | Паміраць |
| ikš | Ікш | Адзін |
| kakš | Какш | Два |
| kuolm | Куолм | Тры |
| nēļa | Нэ:ля | Чатыры |
| vīž | Ві:ж | Пяць |
| kūž | Ку:ж | Шэсьць |
| seis | Сэйс | Сем |
| kōdõks | Ко:дыкс | Восем |
| īdõks | І:дыкс | Дзевяць |
| kim | Кім | Дзесяць |
Статус [рэдагаваць]
У 1991 годзе латыскі ўрад афіцыйна прызнаў ліўскую мову другой аўтахтоннай (карэннай) мовай нароўні з латыскай.
Глядзіце таксама [рэдагаваць]
| Вікіпэдыя ў інкубатары мае вэрсію на мове ліўскай |
- Вікіпэдыя па-ліўску (Інкубатар)
- Livones.net — сайт, прысьвечаны разьвіцьцю й аднаўленьню ліўскае культуры ды мовы
Крыніцы [рэдагаваць]
|
||||||||||||||||||||
Ліўская мова — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў