Лі Куан Ю
Лі Куан Ю (нар. 16 верасьня 1923 году) — сынгапурскі палітык, першы прэм’ер-міністар Рэспублікі Сынгапур, адзін з бацькоў сынгапурскага «эканамічнага цуда».
Зьмест |
Біяграфія [рэдагаваць]
Лі Куан Ю нарадзіўся 16 верасьня 1923 г у Сынгапуры, у сям'і кітайскага паходжаньня. Вучыўся спачатку ў сынгапурскіх установах - у школе Тэлок Кураў, Інстытуце Рафлз і Нацыянальным Унівэрсітэце Сынгапура («Рафлз-Каледж»), - затым у брытанскім Кэмбрыджы (1945-1949).
У 1949 г. вярнуўся на радзіму. З 1950 г. займаўся адвакацкай практыкай у Сынгапуры ў кампаніі Laycock and Ong, удзельнічаў у прафсаюзным руху. У 1954 г. абраны генэральным сакратаром партыі "Народнае дзеяньне", якая прыйшла да ўлады ў 1959 г. З 1959 па 1990 г. займаў пасаду прэм'ер-міністра. У 1990-2004 г. быў старэйшым міністрам ва ўрадзе Го Чок Тонга. У жніўні 2004 г. атрымаў пасаду міністра-мэнтара (настаўніка) ва ўрадзе свайго сына Лі Сяньлуна.
Пад кіраўніцтвам Лі Куан Ю Сынгапур з беднай краіны «трэцяга сьвету» ператварыўся ў адну з самых багатых дзяржаў.
Палітычныя погляды [рэдагаваць]
Аб сваім палітычным крэда Лі Куан Ю пісаў так: «Мы выкарыстоўвалі тыя перавагі, якія Вялікабрытанія пакінула нам: ангельскую мову, юрыдычную сыстэму, адміністрацыю, пазбаўленую партыйных прыхільнасьцяў. Мы старанна пазьбягалі выкарыстаньня мэтадаў, уласьцівых сацыяльнай дзяржаве, бо бачылі, як вялікі <брытанскі> народ у выніку <сацыялістычнай> ураўнілаўкі ператварыўся ў пасрэдны ». Пасьля Лі Куан Ю выказваў захапленьне Маргарэт Тэтчэр, якая ў сваю чаргу заявіла, што «калісьці Сінгапур вучыўся ў Вялікабрытаніі, а зараз мы вучымся ў Сінгапура».
Мемуары Лі Куан Ю [рэдагаваць]
- The Singapore Story (ISBN 0-13-020803-5)
- From Third World to First: The Singapore Story (ISBN 0060197764)
Спасылкі [рэдагаваць]
Лі Куан Ю — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
На англійскай мове:
- Culture Is Destiny; A Conversation with Lee Kuan Yew
- Time Magazine — Lee was chosen as Asia’s 100 most influential persons of the century by TIMEAsia magazine.
- War of Words Alejandro Reyes, Asiaweek.com, September 25, 1998. Retrieved 2004-12-08
- Lee Kuan Yew: A Chronology, 1923—1965 Largely based on Lee Kuan Yew. The Singapore Story: Memoirs of Lee Kuan Yew. Singapore: Times, 1998. Retrieved 2004-12-08
- Free After 32 Lost Years Chia Thye Poh interview with Newsweek magazine. Retrieved 2004-12-12
- The Economist’s apology The Economist magazine’s apology to Lee Kuan Yew and Lee Hsien Loong for its 2004 nepotism article
- Gene expression: Lee Kuan Yew
- Obituary of Lee Chin Koon
- 2005 Interview with the German paper, Der Spiegel