М’янма
| М'янма Pyi-daung-zu Myan-ma Naing-ngan-daw' |
|||||
|
|||||
| Нацыянальны дэвіз: Kaba Ma Kyei | |||||
| Дзяржаўны гімн «Kaba Ma Kyei» |
|||||
| Афіцыйная мова | Бірманская | ||||
| Сталіца | Найп'іда | ||||
| Найбуйнейшы горад | Рангун | ||||
| Форма кіраваньня
кіраўнік рады спакою і разьвіцьця
прэм'ер-міністар |
вайсковая дыктатура Тхан Швэ Тхэін Сэін |
||||
| Плошча • агульная • адсотак вады |
40-е месца ў сьвеце 676 578 км² 3,06 |
||||
| Насельніцтва • агульнае (2009) • шчыльнасьць |
24-е месца ў сьвеце 50 020 000 73,9/км² |
||||
| СУП • агульны (2008) • на душу насельніцтва |
59 месца ў сьвеце $67,963 млрд $1156 |
||||
| Валюта | К’ят (MMK) |
||||
| Часавы пас | UTC (UTC+6:30) | ||||
| Незалежнасьць ад Вялікабрытаніі |
4 студзеня 1948 году | ||||
| Аўтамабільны знак | MYA | ||||
| Дамэн верхняга ўзроўню | .mm | ||||
| Тэлефонны код | +95 | ||||
М’янма (афіцыйна — Рэспубліка Зьвязу М’янмы, да 2010 году — Зьвяз М’янмы[1], да 1989 году — Бірма) — дзяржава ў паўднёва-ўсходняй Азіі на паўвысьпе Індакітай, разьмешчаная на беразе Бэнгальскай затокі ў Індыйскім акіяне. М’янма мяжуе зь Індыяй, Кітаем, Лаосам, Банглядэшам ды Тайляндам.
Зьмест |
[рэдагаваць] Гісторыя
[рэдагаваць] Палітыка
З 1997 году М’янма кіруецца вайсковай Дзяржаўнай радай міру і разьвіцьця, правапераймальнікам прыйшоўшай да ўлады ў 1988 годзе Дзяржаўнай рады па аднаўленьні закону і парадку. Кіраўнік рады — генэрал Тан Швэ. Менавіта ён ажыцьцявіў зьмену афіцыйнай назвы дзяржавы ў 1989 годзе. Рэжым характаруецца аўтарытарным стылем кіраўніцтва, перасьледам нацыянальных меншасьцяў, адсутнасьцю свабоды СМІ. Разам з гэтым, у наш час, кіраўніцтва краіны актыўна супрацоўнічае зь міжнароднымі арганізацыямі.
[рэдагаваць] Адміністрацыйны падзел
Краіна дзеліцца на 7 штатаў і 7 правінцыяў. Правінцыі створаны на тэрыторыях заселеных бірманцамі, а штаты на тэрыторыях заселеных нацыянальнымі меншасьцямі. Нягледзячы на розныя назвы, штаты і правінцыі нічым не адрозьніваюцца (штаты ня маюць ніякай аўтаноміі).
М’янмскія штаты:
М’янмскія правінцыі:
[рэдагаваць] Геаграфія
М’янма мяжуе зь Індыяй (1463 км) і Банглядэшам (193км) на захадзе, Кітаем (2185 км) на паўночным усходзе, з Лаосам (235 км) на ўсходзе і Тайляндам (1800 км) на паўднёвым усходзе. З поўдня і паўднёвага захаду мае выхад да Бэнгальскай затокі, затокі Маўтама і Андаманскага мора. Плошча краіны разам з выспамі складае 678 тыс. км², даўжыня берагавой лініі — 1930 км.
Асноўныя рэкі М’янмы: Іравадзі, Меконг, Салуін, Сітаўн і Чындуін. Самае вялікае возера краіны — возера Інле на Шанскім нагор’і.
[рэдагаваць] Эканоміка
М’янма была адной з самых багатых краін Паўднёва-Ўсходняй Азіі, але цяпер адносіцца да адных з самых бедных краінаў сьвету. Асноўнай праблемай эканомікі зьяўляецца адсутнасьць адпаведнай інфраструктуры. Чыгуначныя каляіны ў гаротным стане, яны не рамантаваліся ўжо некалькі дзесяцігодзьдзяў. У сельскай мясцовасьці адсутнічаюць дарогі зь цьвёрдым пакрыцьцём. Часта здараюцца перабоі з электрычнасьцю. Частка прыватных прадпрыемстваў належыць арміі.
Структура эканомікі выглядае наступным чынам:
- сельская гаспадарка — 57%;
- прамысловасьць — 10%;
- паслугі — 33%.
Экспарт краіны складаецца ў асноўным з прадукцыі сельскай гаспадаркі: рысу і г. д. Імпарт складаецца з прадукцыі жывёлагадоўлі, лекаў, машынаў і тэхнічнага абсталяваньня, нафты.
[рэдагаваць] Дэмаграфія
Насельніцтва М’янмы складаецца з наступных нацыяў:
- Бірманцы — 68%;
- Сзаны — 9%;
- Карэны — 7%;
- Араканы — 4%;
- Кітайцы — 3%;
- Індусы — 2%;
- Моны — 2%;
- іншыя народнасьці — каля 5%.
Па веравызнаньні насельніцтва складаецца з: будысты — 89%, хрысьціяне — 4%, мусульмане — 4%, анімісты — 1%, іншыя — 2%.
[рэдагаваць] Культура
[рэдагаваць] Спорт
[рэдагаваць] Крыніцы і заўвагі
- ^ Правительство Мьянмы снова сменило название страны и государственные символы(рас.). Навінасны партал «Ale.by» (22 кастрычніка 2010). Праверана 22 кастрычніка 2010 г.
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
М’янма — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
| Краіны Азіі | |
|---|---|
|
Аб’яднаныя Арабскія Эміраты · Азэрбайджан · Аман · Армэнія · Аўганістан · Банглядэш · Бахрэйн · Брунэй · Бутан · Віетнам · Грузія · Емэн · Ізраіль · Інданэзія · Індыя · Ірак · Іран · Казахстан · Камбоджа · Катар · Кіпр · Кітай · Кувэйт · Кыргыстан · Лаос · Лібан · Малайзія · Мальдыўскія выспы · Манголія · М’янма · Нэпал · Пакістан · Паўднёвая Карэя · Паўночная Карэя · Расея · Рэспубліка Кітай (Тайвань) · Саудаўская Арабія · Сынгапур · Сырыя · Таджыкістан · Тайлянд · Туркмэністан · Турэччына · Узбэкістан · Усходні Тымор · Філіпіны · Шры-Ланка · Эгіпет · Японія · Ярданія
|
|
| Непрызнаныя і залежныя тэрыторыі | |
| Гэта — накід артыкула па геаграфіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |