Маартэн Стэкеленбург

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Маартэн Стэкеленбург
Маартэн Стэкеленбург
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 22 верасьня 1982 (31 год)
Гаарлем, Нідэрлянды
Рост 197 см
Вага 84 кг
Пазыцыя брамнік
Клюбная інфармацыя
Клюб Фулгэм
Нумар 1
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2001—2011
2011—2013
2013—
Аякс
Рома
Фулгэм
191 (0)
48 (0)
1 (0)
Зборныя
2004— Нідэрлянды 54 (0)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана па стане на
18 жніўня 2013.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана па стане на
17 чэрвеня 2012.

Маартэн Стэкеленбург (па-нідэрляндзку: Maarten Stekelenburg; нарадзіўся 22 верасьня 1982 году, Гаарлем, Нідэрлянды) — нідэрляндзкі футбаліст ангельскага клюбу «Фулгэм» і гулец нацыянальнай зборнай Нідэрляндаў. Гуляе на пазыцыі брамніка.

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

«Аякс»[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сваю футбольную кар’еру Стэкеленбург распачаў у клюбе «Схотэн», а ў 15 гадоў трапіў у футбольную школу «Аякса». Свой першы афіцыйны матч за амстэрдамскі клюб Маартэн правёў 24 лютага 2002 году супраць клюба «НАК Брэда». На працягу трох сэзонаў з 2002 па 2005 гады Стэкеленбург ня быў асноўным брамнікам «Аякса», ведучы пры гэтым канкурэнцыю за месца ў браме з Богданам Лобанцом, Джоўі Дыдуліцей і Гэнкам Тымэрам.

З сэзону 2005—2006 гадоў Маартэн безумоўна заняў сталае месца ў браме клюба й на працягу трох гадоў яно не паддавалася сумневу. Тады пачалі сур’ёзна пагаворваць, пра тое, што ў Эдвіна ван дэр Сара на пасадзе брамніка зборнай Нідэрляндаў зьявіўся годны зьменшчык. Аднак у сэзоне 2008—2009 гадоў новы галоўны трэнэра «Аякса» Марка ван Бастэн пасадзіў Стэкеленбурга на лаўку запасных, і ўсё часьцей стаў давяраць месца ў складзе маладому Кенэту Вэрмэййру. З сыходам ван Бастэна й прыходам Мартына Ёля кар’ера Стэкеленбурга зноў пайшла ў гару. Ён ня толькі вярнуўся ў аснову «Аякса», але й стаў асноўным асноўным брамнікам зборнай Нідэрландаў.

«Рома»[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

2 жніўня 2011 году Маартэн падпісаў кантракт з італьянскім клюбам «Рома» тэрмінам да 30 чэрвеня 2015 году[1][2]. Сума ўгоды склала 6 млн эўра. 18 жніўня гулец дэбютаваў за новы клюб ў гасьцявым матчы кваліфікацыйнага раўнду Лігі Эўропы супраць славацкага «Словану»[3].

«Фулгэм»[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

3 чэрвеня 2013 году спартовы дырэктар «Ромы» Франка Бальдыні пацьвердзіў, што клюб завяршыў зьдзелку з клюбам Прэм’ер-Лігі «Фулгэмам» па продажы Стэкеленбурга[4]. Празь некалькі дзён «Фулгэм» абвесьціў, што з Маартэнам быў падпісаны чатырыхгадовы кантракт за неназваную суму[5]. 17 жніўня брамнік дэбютаваў у гасьцявой гульне супраць клюбу «Сандэрлэнд», дзе «Фулгэм» дамогся перамогі зь лікам 1:0, аднак у другім тайме Маартэн атрымаў пашкоджаньне й быў зьменены на Дэйвіда Стокдэйла[6].

Міжнародная кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У складзе нацыянальнай зборнай Нідэрляндаў Стэкеленбург дэбютаваў 3 верасьня 2004 году ў матчы супраць зборнай Ліхтэнштайну, які скончыўся перамогай нідэрляндзкіх гульцоў зь лікам 3:0.

Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клюбныя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сьцяг Нідэрляндаў Аякс

Міжнародныя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сьцяг Нідэрляндаў Нідэрлянды

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Маартэн Стэкеленбургсховішча мультымэдыйных матэрыялаў