Маастрыхт
| Маастрыхт | |||||
| Maastricht | |||||
Дзьве царквы на пляцы Врайтгоф: царква Сьвятога Яна і базыліка Сьвятога Сэрвацыюса |
|||||
|
|||||
| Правінцыя: | Лімбург | ||||
| Плошча: | 60,06 км² | ||||
| Насельніцтва (2012) • колькасьць: • шчыльнасьць: |
121 050 2015 |
||||
| Часавы пас: • летні час: |
UTC+1 UTC+2 |
||||
| Тэлефонны код: | +31 043 | ||||
| Паштовы індэкс: | 6211-6229 | ||||
| Геаграфічныя каардынаты: | 50°51′ пн. ш. 5°41′ у. д. / 50.85° пн. ш. 5.683° у. д.Каардынаты: 50°51′ пн. ш. 5°41′ у. д. / 50.85° пн. ш. 5.683° у. д. | ||||
|
Маастрыхт на мапе Нідэрляндаў
Маастрыхт
|
|||||
| http://www.maastricht.nl/ | |||||
Маастрыхт (па-нідэрляндзку: Maastricht) — горад на паўднёвым усходзе Нідэрляндаў, сталіца правінцыі Лімбург. Насельніцтва 121 тыс. чалавек (2012).
Зьмест |
Гісторыя[рэдагаваць]
Ужо каля 500 г. да н.э. ў раёне сучаснага Маастрыхту існавала кельцкае паселішча. У I стагодзьдзі да н.э. рымлянамі быў пабудаваны мост праз раку Маас, у сувязі з чым тут узьнік гандлёвы цэнтар. Пазьней, у III стагодзьдзі, ён быў пераўтвораны ў ваенны лягер — каструм. Такім чынам, Маастрыхт належыць да трох найстарэйшых гарадоў Нідэрляндаў. У наступным стагодзьдзі тонгерэнскі біскуп Сэрвацыюс перанёс цэнтар біскупства ў Маастрыхт, якім ён заставаўся да VIII стагодзьдзя, калі біскупы абралі сабе новую рэзыдэнцыю — Льеж. У сярэднявеччы ўладарамі гораду адначасова лічыліся біскуп льежскі і герцаг Брабанту. У 1579 годзе быў захоплены і зруйнаваны гішпанцамі. У 1632 годзе Маастрыхт быў вызвалены ад гішпанцаў і ўвайшоў у склад Аб’яднаных правінцыяў. У 1673, 1748 і 1793 быў акупаваны французамі. У 1839 годзе, нягледзячы на геаграфічную блізкасьць да Бэльгіі, быў канчаткова замацаваны за Нідэрляндамі і стаў важным цэнтрам вытворчасьці керамікі. У 1976 годзе быў заснаваны ўнівэрсытэт. У 1992 тут было падпісана пагадненьне аб стварэньні Эўразьвязу, вядомае як Маастрыхцкая дамова.
Выдатныя мясьціны[рэдагаваць]
- Мост Сьвятога Сэрвацыюса (XIII стагодзьдзе)
- Сярэднявечная Брама Пекла (Helpoort, XIII стагодзьдзе)
- Базыліка Сьвятога Сэрвацыюса (VI—XIII стагодзьдзе)
- Царква Сьвятога Яна са сваёй 75–мэтровай званіцаю
- Базыліка Багародзіцы
- Будынак Суда (1475 год)
- Ратуша, пабудаваная ў стылі барока (1658—1664)
- Фартэцыя Сьвятога Пятра (Sint Pieter) з выдатным выглядам на горад і яго навакольле
Гарады-сябры[рэдагаваць]
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць]
Маастрыхт — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў