Мабільныя ТэлеСыстэмы
| ААТ «Мабільныя ТэлеСыстэмы» | |
![]() |
|
| Тып | ААТ |
|---|---|
| Заснаваная | 1993 |
| Разьмяшчэньне | Расейская Фэдэрацыя |
| Ключавыя фігуры | Леанід Меламед (прэзыдэнт) |
| Галіна | паслугі мабільнай сувязі |
| Абарачэньне | |
| Чысты прыбытак | |
| Афіцыйны сайт | www.mts.ru |
Мабільныя ТэлеСыстэмы (ММВБ: MTSI , РТС: MTSS , NYSE: MBT) — найбуйнейшы апэратар мабільнай сувязі GSM у Расеі й краінах СНД, які абслуговае больш за 74,16 мільёнаў абанэнтаў. Таксама МТС на цяперашні момант зьяўляецца найбуйнейшым апэратарам мабільнай сувязі ў Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропе[1]. Штаб-кватэра — у Маскве.
Зьмест |
Уласнікі й кіраўніцтва [рэдагаваць]
- АФК «Сыстэма», Расея, 52,8 % акцыяў;
- 46,7 % акцыяў — у вольным звароце.
Рынкавая капіталізацыя кампаніі на пачатак 2007 — каля $20,07 млрд.
Прэзыдэнт кампаніі — Леанід Меламед.
Дзейнасьць [рэдагаваць]
Сетка МТС выкарыстоўвае стандарт GSM. Кампанія працуе ў Расеі (маюцца ліцэнзіі на аказаньне паслуг сувязі ў стандарце GSM у 84 рэгіёнах краіны[2]), Беларусі, Украіне, Узбэкістане й Туркмэністане [3].
Статыстыка [рэдагаваць]
- Больш за 74,52 (па стане на 3.04.2007)[4] мільёнаў актыўных абанэнтаў, у тым ліку:
- Расея — 51,84 млн.
- Масква й Маскоўская вобласьць — 11,62 млн.
- Санкт-Пецярбург і Ленінградская вобласьць — 2,608 млн.
- Украіна — 20,68 млн.
- Беларусь — 3,38 млн[3].
- Узбэкістан — 1,80 млн.
- Туркмэністан — 0,21 млн.
- Расея — 51,84 млн.
- Больш 300 комплексных цэнтраў продажаў і абслугоўваньня;
- Больш 27 000 дылерскіх кропак, дзе можна падлучыцца да сеткі;
- Роўмінг у 150 краінах сьвету.
Фінансавыя паказчыкі дзейнасьці [рэдагаваць]
Выручка кампаніі за 2006 год па US GAAP вырасла на 35,5 % да $6,38 млрд, OIBDA — на 52,9 % да $3,23 млрд, чысты прыбытак — на 15,5 % да $1,25 млрд[5].
Дадатковыя факты [рэдагаваць]
- 10 траўня 2006 году было абвешчана аб пачатку правядзеньня рэбрэндынга кампаніі[6], які быў ініцыяваны для ўводзін скразнога брэнда для кампаніі «Сыстэма Тэлеком»[7] (падпадзяленьні АФК «Сыстэма»), якая, у тым ліку, уключае ў сябе апэратара мабільнай сувязі «МТС». Новы лягатып МТС уяўляе сабой два чырвоныя квадраты, разьмешчаныя побач. На правым квадраце белымі літарамі напісана назва брэнда, а на левым — скразны малюнак белага яйка, якое павінна сымбалізаваць прастату й геніяльнасьць.
- Па дадзеных незалежных даследаваньняў, за год, які прайшоў пасьля правядзеньня рэбрэндынгу, пазнавальнасьць гандлёвай маркі кампаніі вырасла з 84 % да 91 %[8]. Лік рэспандэнтаў, якія лічаць МТС жаданым апэратарам, вырасла за гэты час на 19 %[8].
- 15 чэрвеня 2006 года быў праведзены рэбрэндынг кампаніі «Уздунробіта»[9], даччынага прадпрыемства МТС ва Ўзбэкістане.
- C 28 верасьня 2006 года кампанія пачала ўкараненьне новага брэнда ў Туркмэністане ў сваёй даччынай кампаніі BCTI, якая зьяўляецца першым апэратарам мабільнай сувязі краіны. Пераход на новы брэнд суправаджаўся актыўнай рэклямнай акцыяй і рознымі кліенцкімі праграмамі.
- 25 ліпеня 2007 года было абвешчана аб пачатку рэбрэндынгу на Украіне у кампаніі «Украінская мабільная сувязь»[10].
Кантакты [рэдагаваць]
Тэлефоны цэнтра абслугоўваньня кліентаў:
- Беларусь[3]
- +375-17-237-98-98 — кошт выкліку са стацыянарнага або мабільнага тэлефона вызначаецца тарыфным планам абанэнта па кірунку «ГТС г. Менска»
- 0890 — бясплатна з тэлефонаў МТС
- Украіна
- +380-44-240-00-00 — кошт выкліку са стацыянарнага або мабільнага тэлефона вызначаецца тарыфным планам абанэнта па кірунку «ГТС г. Кіева»
- 222 — бясплатна з тэлефонаў МТС
- Расея
- +7-495-766-01-77 — кошт выкліку са стацыянарнага або мабільнага тэлефона вызначаецца тарыфным планам абанэнта па кірунку «ГТС г. Масквы»
- +7-812-380-00-00 — кошт выкліку са стацыянарнага або мабільнага тэлефона вызначаецца тарыфным планам абанэнта па кірунку «ГТС г. Санкт-Пецярбурга»
- +7-800-333-0890-паўза-0 — даведкавая інфармацыя аб нумарах гарадскіх тэлефонаў кантактнага цэнтра ў іншых рэгіёнах — бясплатна з расейскіх стацыянарных і мабільных тэлефонаў пры знаходжаньні ў Расеі
- 0890 — бясплатна з тэлефонаў МТС
- Туркмэністан
- 777 — бясплатна з тэлефонаў МТС[11]
- 0890 — бясплатна з тэлефонаў МТС
- +993-12-42-52-05 — дадатковы нумар кантактнага цэнтра, званок на ўсёй тэрыторыі Туркмэністана - бясплатна [12]
- Узбэкістан
- +998-71-130-09-09 — кошт выкліку са стацыянарнага або мабільнага тэлефона вызначаецца тарыфным планам абанэнта па кірунку «ГТС г. Ташкента»
- 0890 — бясплатна з тэлефонаў МТС
| Структура актываў АФК «Сыстэма» | ||||||||||||||||
| Высокія тэхналёгіі: Канцэрн «Сытронікс» |
Тэлекамунікацыі: мабільная сувязь: «Мабільныя ТэлеСыстэмы» «Скай Лінк» фіксаваная сувязь: «Комстар-ОТС» «МГТС» МТТ «Сувязьінвэст» |
Нерухомасьць: дэвелапмэнт: «Сыстэма-Галс» і даччыныя структуры |
Радыё- і касьмічныя тэхналёгіі: Канцэрн «РТІ Сыстэмы» |
|||||||||||||
| Банкаўскі сэктар: Маскоўскі банк рэканструкцыі й развіцьця East-West United Bank |
Турызм: ВАТ Інтурыст: некаторыя даччыныя таварыствы: «Інтурыст Гатэль Груп» Гасьцініца «Космас» Гасьцініца «Пэкін» |
Страхаваньне: «Росна» і даччыныя структуры |
Масмэдыя: «Сыстэма Мас-мэдыя»: некаторыя прыналежныя мэдыйныя актывы: «Стрым-ТВ» Космас-ТВ Літаратурная газэта |
|||||||||||||
| Фармацэўтыка й біятэхналёгіі: Мэдыка-тэхналягічны холдынг «МТХ» |
Гандаль: «Дзіцячы мір — Цэнтар» і даччыныя структуры; «Дзіцячы мір» |
Мэдыцынскія паслугі: «Мэдсі» |
Масмэдыя: «Сыстэма Мас-мэдыя» і даччыныя структуры |
|||||||||||||
МТС у Беларусі [рэдагаваць]
| СААТ «Мабільныя ТэлеСыстэмы» | |
| Тып | ААТ |
|---|---|
| Заснаваная | 4 красавіка 2002 |
| Разьмяшчэньне | Беларусь |
| Ключавыя фігуры | Уладзімір Карповіч (генэральны дырэктар) |
| Галіна | паслугі мабільнай сувязі |
| Афіцыйны сайт | www.bel.mts.by |
Беларуска-расейскае сумеснае ААТ «Мабільныя ТэлеСыстэмы» (МТС; па-расейску: Мобильные ТелеСистемы) — беларускі апэратар мабільнай сувязі. Падае паслугі сувязі стандарту GSM 900/1800. Заснавальнікамі кампаніі зьяўляюцца РУП «Белтэлеком» (Беларусь) (51 % статутнага капіталу) і ААТ «Мабільныя ТэлеСыстэмы» (Расея) (49 %). Кампанія пачала камэрцыйную дзейнасьць 27 чэрвеня 2002 году, стаўшы другім мабільным апэратарам стандарту GSM у Беларусі.
Статыстыка [рэдагаваць]
11 ліпеня 2007 году кампанія абвясьціла ад тым, што колькасьць актыўных абанэнтаў дасягнула 3,5 млн чалавек[13]. Гэта складае 54 % ад агульнай колькасьці карыстальнікаў мабільнай сувязі ў краіне. На пачатак ліпеня 2007 году пакрыцьцё МТС ахапляе звыш 80 % тэрыторыі краіны, на якой пражывае 93 % насельніцтвы Беларусі. У сеткі гэтага апэратара працуюць 2763 базавыя станцыі. Паслуга міжнароднага роўмінгу падаецца ў 129 краінах сьвету ў сетках 221 GSM-апэратара[14].
Глядзіце таксама [рэдагаваць]
Крыніцы [рэдагаваць]
- ^ http://www.expert.ru/printissues/d/2006/05/emitent_mts/
- ^ http://www1.company.mts.ru/press-centre/briefly/
- ^ а б в Заснавальнікамі СААТ «Мабільныя ТэлеСыстэмы» (Беларусь) зьяўляюцца РУП «Белтэлекам» (Беларусь) (51 % акцый) і ААТ «Мабільныя ТэлеСыстэмы» (Расея) (49 % акцый). Такім чынам, СААТ «Мабільныя ТэлеСыстэмы» не зьяўляецца даччынай структурай ААТ «Мабільныя ТэлеСыстэмы». Аднак, і ў фінансавых дакумэнтах і пры падліку ліку абанэнтаў ААТ «Мабільныя ТэлеСыстэмы» часта прыводзіць даведкавыя лічбы па СААТ «Мабільныя ТэлеСыстэмы», што часта ўводзіць у памылку адносна рэальнага ўладальніка СААТ «Мабільныя ТэлеСыстэмы».
- ^ http://www1.company.mts.ru/press-centre/press_release/2007-05-18-99583/
- ^ http://news.mail.ru/economics/1285710/
- ^ Новы знак якасьці МТС
- ^ Брэнд новага пакаленьня для кампаній групы «Сыстэма Тэлеком»
- ^ а б МТС дапамаглі яйкі. Новы брэнд апэратара спадабаўся абанэнтам. Ведомости, № 108 (1882), 15 чэрвеня 2007
- ^ Рэбрэндынг групы кампаній «Сістэма Тэлеком». «Уздунробіта» уваходзіць у фазу абнаўленьня.
- ^ Брэнд МТС стартуе ва Ўкраіне
- ^ Нумар 777 для кантактнага цэнтра выкарыстоўвала кампанія BCTI да куплі яе «Мабільнымі ТэлеСыстэмамі»
- ^ "Даведнік абанэнта МТС"
- ^ http://www.mts.by/news/d0c36e6e3b25fd01.html
- ^ http://naviny.by/rubrics/mobile/2007/07/05/ic_articles_127_151747/
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Мабільныя ТэлеСыстэмы — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Афіцыйны сайт кампаніі
- МТС у Беларусі
- МТС ва Ўзбэкістане
- МТС у Туркмэністане
- МТС ва Ўкраіне
- Крэдытныя рэйтынгі кампаніі на сайце Standart&Poors
- Вакансіі кампаніі на сайце HeadHunter
- Mobile TeleSystems OJSC — Google Finance
|
||||||||
