Мабільныя ТэлеСыстэмы (Беларусь)
| СТАА «Мабільныя ТэлеСыстэмы» | |
| Тып | Таварыства з абмежаванай адказнасьцю |
|---|---|
| Дэвіз | На крок наперадзе |
| Заснаваная | 4 красавіка 2002 (11 гадоў таму) |
| Заснавальнікі | «Белтэлекам» (Беларусь), «Мабільныя ТэлеСыстэмы» (Расея) |
| Разьмяшчэньне | Менск, пр. Незалежнасьці, д. 95 |
| Ключавыя фігуры | Уладзімер Карповіч (генэральны дырэктар), Андрэй Дубаўскоў (старшыня) |
| Галіна | Сувязь |
| Прадукцыя | Сотавая сувязь |
| Абарачэньне | |
| Апэрацыйны прыбытак | |
| Чысты прыбытак | 149,1 млн $ (2010) |
| Матчына кампанія | «Белтэлекам» (Менск; 51%) |
| Афіцыйны сайт | by.mts.by |
Сумеснае ТАА «Мабільныя ТэлеСыстэмы» (СТАА «МТС») — беларускі апэратар мабільнай сувязі, што падае паслугі сувязі стандарту GSM 900/1800. Заснавальнікамі кампаніі зьяўляюцца РУП «Белтэлекам» (Беларусь) (51 % статутнага капіталу) і ААТ «Мабільныя ТэлеСыстэмы» (Расея) (49 %). Кампанія пачала камэрцыйную дзейнасьць 27 чэрвеня 2002 году, стаўшы другім мабільным апэратарам стандарту GSM у Беларусі. Уліковы нумар падаткаплатніка 800013732.
Зьмест |
Мінуўшчына[рэдагаваць]
23 верасьня 2001 г. ААТ «Мабільныя ТэлеСыстэмы» (Масква, Расея) выйграла за 10 мільёнаў $ тэндэр Міністэрства сувязі Беларусі на стварэньне сотавай сеткі ў Беларусі[1]. У чэрвені 2002 г. сумеснае таварыства «Мабільныя ТэлеСыстэмы» за 5 млн $ атрымала дазвол на разбудову першай у Беларусі двухдыяпазоннай сотавай сеткі GSM 900/1800. Упершыню зьявіўся дыяпазон 1800 мэгагэрц[2]. 12 жніўня адчынілі трафік для тэлефанаваньняў у сетку «Вэлком»[3]. У лютым 2003 г. расейскае ААТ «Мабільныя ТэлеСыстэмы» ўпершыню выказала намер выкупіць кантрольны пакет акцыяў сумеснага ТАА «Мабільныя ТэлеСыстэмы» ў Беларусі[4]. У 2002-2003 гадох, калі ўкладаньні склалі 95 млн $, «МТС» было найбуйнейшым капіталаўкладальнікам Беларусі[5].
Статыстыка[рэдагаваць]
17 кастрычніка 2004 году кампанія «Мабільныя ТэлеСыстэмы» першай сярод беларускіх апэратараў дасягнула адзнакі ў 1 мільён актыўных абанэнтаў і адначасова стала буйнейшай мабільнай кампаніяй у Беларусі. У студзені 2005 году рынкавая доля кампаніі перавысіла 50%, а ў траўні кампанія ўжо пераадолела мяжу ў 1,5 млн абанэнтаў.
11 ліпеня 2007 г. кампанія абвясьціла ад тым, што лік актыўных абанэнтаў дасягнула 3,5 млн чалавек[6]. Гэта складае 54 % ад агульнай колькасьці карыстальнікаў мабільнай сувязі ў краіне. На пачатак ліпеня 2007 г. пакрыцьцё МТС ахапляе звыш 80 % тэрыторыі краіны, на якой пражывае 93 % насельніцтва Беларусі. У сеткі гэтага апэратара працуюць 2 763 базавыя станцыі. Паслуга міжнароднага роўмінгу падаецца ў 129 краінах сьвету ў сетках 221 GSM-апэратара[7].
На 1 жніўня 2008 году абанэнцкая база МТС у Беларусі складае 4,070 млн карыстачоў (53,3% ад агульнай колькасьці GSM-карыстачоў у Беларусі), павялічыўшыся з пачатку года на 7,1%.
Чысты прыбытак СААТ «МТС» па US GAAP за I квартал 2008 году склаў $31,54 млн супраць $150,7 млн за ўвесь 2007 год. Выручка кампаніі (па US GAAP) за I квартал 2008 году склала 226,25 млрд беларускіх рублёў супраць 875,1 млрд бел. рублёў у 2007 годзе.
На канец 2008 году радыёпакрыцьцё сеткі МТС ахапляе 92% тэрыторыі краіны, дзе пражывае больш 98% насельніцтва Беларусі. У зоне дзеяньня знаходзяцца звыш за 20 760 населеных пунктаў, міжнародныя аўтатрасы і мясцовыя аўтадарогі, месцы адпачынку і турызму, усе станцыі Менскага мэтрапалітэну. Агульны лік базавых станцыяў перавысіў 4 тыс.
Уладальнікі[рэдагаваць]
Заснавальнікамі СААТ «МТС» зьяўляюцца беларускае РУП «Белтэлекам» (51% статутнага капіталу) і расейскае ААТ «Мабільныя ТэлеСыстэмы» (49%).
ААТ «Мабільныя ТэлеСыстэмы» (РТС: MTSS) (МТС, Расея) вядуць перамовы па набыцьці 2% долі ў беларускім СААТ «МТС» (доля расейскага МТС — 49%) за $200 млн.
Акрамя таго, расейская МТС прапаноўвае ўраду Беларусі ўжо сёлета выплаціць $400 млн за 5-галовы апцыён на астатнія 49%. Такім чынам, у выпадку згоды ўраду Беларусі інвэстыцыі МТС на набыцьцё поўнага кантролю над беларускай «дачкой» у 2008 годзе складуць $600 млн.
Лягатып[рэдагаваць]
СААТ «Мабільныя ТэлеСыстэмы» 27 чэрвеня 2006 годзе прадставіла ў Беларусі абноўлены брэнд кампаніі ў выглядзе квадрата зь яйкападобным выразам разам зь зьмененым слоганам і афіцыйна зарэгістравала яго 10 ліпеня 2006 г. Па дадзеных кампаніі, распрацоўнікам абноўленага брэнда стала брэндынгавае агенцтва Wolff Olins. Кампанія «Сыстэма-Тэлікам», у склад якой уваходзіць МТС, у 2006 годзе вылучыла на распрацоўку брэнда $4 млн.
У канцы жніўня 2007 году беларускі паэт Алесь Разанаў і мастак Віктар Маркавец падалі ў Вярхоўны суд Беларусі позву аб парушэньні сваіх аўтарскіх праў да беларуска-расейскага прадпрыемства «Мабільныя ТэлеСыстэмы» (МТС). Па дадзеных Вярхоўнага суду, «іск пададзены аб абароне аўтарскіх правоў, у якім іскавікі патрабуюць абавязаць кампанію МТС апублікаваць у газэтах «СБ. Беларусь сегодня», «Рэспубліка», «Звязда», «КП у Беларусі», «АІФ у Беларусі», «Беларусы й рынак» інфармацыю аб парушэньні аўтарскіх правоў у стаўленьні твора «Яйкавадраты», створанага ў 1992 годзе». Судовае слуханьне пачалося 1 кастрычніка 2007 году. 16 кастрычніка 2007 Вярхоўны суд Беларусі адмовіў у задавальненьні гэтай пазовы.[8] Апэляцыйная рада Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасьці 3 траўня прызнала несапраўднай рэгістрацыю таварнага знака кампаніі «МТС» з выявай чырвонага яйка.[9]
Крыніцы[рэдагаваць]
- ^ Вікторыя Целяшук. Мы робім усё, каб мабільная сувязь «МТС» была даступнай для шырокiх слаёў насельніцтва // Зьвязда : Газэта. — 24 сьнежня 2002. — № 299-300. — ISSN 1990-763x.
- ^ Уладзімер Андрыевіч. Дзве краіны — адна сувязь // Зьвязда : Газэта. — 29 чэрвеня 2002. — № 315 (24999). — ISSN 1990-763x.
- ^ Трафік «пайшоў» // Зьвязда : Газэта. — 14 жніўня 2002. — № 193 (24572). — ISSN 1990-763x.
- ^ Інга Міндалёва. МТС у Беларусi мяняе гаспадара // Зьвязда : Газэта. — 21 лютага 2003. — № 44-45. — ISSN 1990-763x.
- ^ Вікторыя Целяшук. Плюс «мабілізацыя» ўсёй краіны // Зьвязда : Газэта. — 7 траўня 2004. — № 112-113. — ISSN 1990-763x.
- ^ http://www.mts.by/news/d0c36e6e3b25fd01.html
- ^ http://naviny.by/rubrics/mobile/2007/07/05/ic_articles_127_151747/
- ^ Марат Гаравы (16 кастрычніка 2007) Вярхоўны суд пакінуў без задавальненьня пазоў аб абароне аўтарскага права Алеся Разанава і Віктара Маркаўца Грамадзтва. БелаПАН. Праверана 9 жніўня 2011 г.
- ^ Рэгістрацыя таварнага знака МТС прызнаная ў Беларусі несапраўднай(рас.)
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць]
|
||||||||