Магнат

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Магнат (ад па-лацінску: magnatus — вялікі чалавек, па-лацінску: magnatis — шляхетны чалавек, лідэр):

  • Уладальнік фінансавага ці прамысловага капіталу, які мае палітычны ці эканамічны ўплыў дзякуючы багаццю ці панавальнаму становішчу ў асобнай галіне эканомікі.

У часы ВКЛ на Беларусі грамадства складалася з двух асноўных класаў: феадалаў ды залежных сялян. Таксама мелася тры саслоўі: шляхта, мяшчане ды духавенства.

Феадалы падзяляліся на магнатаў і шляхту. Магнаты падзяляліся на тры групы:

  • князі;
  • паны ратныя;
  • паны харугоўныя.

Магнаты займалі ўсе вышэйшыя дзяржаўныя пасады. Многія мелі ўласныя ўзброеныя землі і таму фактычная ўлада належала магнатам.