Магнус Вісьляндэр

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Вісьляндэр.
Магнус Вісьляндэр
Магнус Вісьляндэр
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 22 лютага 1964 (60 гадоў)
Гётэборг, Швэцыя
Рост 194 см
Вага 94 кг
Пазыцыя лінейны
Моладзевыя клюбы
1973—1979 Тувэ
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
  • 1979—1990
  • 1990—2002
  • 2002—2005
Нацыянальная зборная
1985—2004 Мужчынская зборная Швэцыі па гандболе Швэцыя 384 (1184)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі.

Спартовыя ўзнагароды
Алімпійскія гульні
Срэбра Барсэлёна-1992 Зборная
Срэбра Атланта-1996 Зборная
Срэбра Сыднэй-2000 Зборная
Чэмпіянаты сьвету
Золата Чэхаславаччына-1990 Зборная
Бронза Швэцыя-1993 Зборная
Бронза Ісьляндыя-1995 Зборная
Срэбра Японія-1997 Зборная
Золата Эгіпет-1999 Зборная
Золата Францыя-2001 Зборная
Чэмпіянаты Эўропы
Золата Партугалія-1994 Зборная
Золата Італія-1998 Зборная
Золата Харватыя-2000 Зборная
Золата Швэцыя-2002 Зборная

Ганс Э́йнар Ма́гнус Ві́сьляндэр (па-швэдзку: Hans Einar Magnus Wislander; нарадзіўся 22 лютага 1964 году, Гётэборг, Швэцыя) — колішні швэдзкі гандбаліст, двухразовы чэмпіён сьвету, 4-разовы чэмпіён Эўропы, трохразовы віцэ-чэмпіён Алімпійскіх гульняў. Найлепшы гандбаліст плянэты XX стагодзьдзя па выніках апытаньня Міжнароднай фэдэрацыі гандболу[1], найлепшы гандбаліст сьвету — 1990. Завяршыў гульнявую кар’еру ў 2005 року.

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Зборная Швэцыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дэбютаваў за зборную 16 студзеня 1985 году супраць СССР.

Агулам за зборную Швэцыі ў 1985—2004 роках Вісьляндэр правёў 384 матчы (найбольш сярод швэдзкіх гульцоў)[2] і закінуў 1185 мячоў (у сярэднім болей за 3 мячы за гульню). На 4 Алімпіядах (1988, 1992, 1996 і 2000) Вісьляндэр правёў 28 матчаў, у якіх зборная Швэцыі атрымала 23 перамогі і саступіла 5 разоў. У 28 алімпійскіх матчах Вісьляндэр толькі двойчы сыходзіў з поля без закінутых мячоў, а найлепшым ягоным вынікам сталі 9 галоў у браму Гішпаніі ў паўфінале Алімпіяды-2000 у Сыднэі (перамога Швэцыі 32:25).

Клюбы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На клюбным узроўні Магнус Вісьляндер выступаў за «Рэдбэргсьлідс» з роднага Гётэборгу з 1979 па 1990 і з 2002 па 2005 рокі, а таксама за нямецкі «Кіль» (1990—2002). У складзе «Кіля» Вісьляндэр двойчы выыграваў Кубак ЭГФ (1998, 2002), а ў 2000 гуляў у фінале Лігі чэмпіёнаў, дзе нямецкі клюб саступіў гішпанскай «Барсэлёне».

У складзе «Рэдбэргсьлідса» Вісьляндэр 5 разоў станавіўся чэмпіёнам Швэцыі (1985, 1986, 1987, 1989, 2003). У складзе «Кіля» 6 разоў выйграваў чэмпіянат Нямеччыны (1994—1996, 1998—2000), правёў 357 матчаў і забіў 1332 галы.

Узнагароды[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1990 року Магнус Вісьляндэр быў прызнаны найлепшым гандбалістам року.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Турчина — лучшая гандболистка века // Коммерсантъ. — 20-06-2000. — № 109. — С. 15.
  2. ^ Elit Herrar Stora Grabbar (швэд.) (pdf) Svensk handboll Праверана 9 лютага 2014 г.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]