Магрыб

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Дзяржавы Магрыба

Магрыб (араб. المغرب ал-Магрыба «захад») — назва, дадзеная сярэднявечнымі арабскімі географамі і гісторыкамі краінам, разьмешчаным на захад ад Эгіпта; захавалася ў арабскай мове і дагэтуль.

Да гэтага часу на арабскай мове так называецца Марока.

З захаду на ўсход: Маўрытанія, Заходняя Сахара, Марока, Альжыр, Туніс, Лібія. У сярэднявеччы ў панятак Магрыба ўключаліся таксама мусульманская Гішпанія (Андалюзія) і іншыя ўладаньні былога Арабскага халіфата ў заходняй частцы Міжземнага мора (Балеарскія астравы, Сардынія, Сыцылія).

Агульную назву Аль-Магрыб гэтыя дзяржавы атрымалі ў пэрыяд заваявальных паходаў арабаў. У перакладзе з арабскага Аль-Магрыб — «краіна, дзе заходзіць сонца» ці «Захад».

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Магрыбсховішча мультымэдыйных матэрыялаў