Магіла невядомага салдата

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Магіла невядомага салдата — помнік, прысьвечаны загінулым воінам. Магіла можа быць як сымбалічным (кенатаф), так і сапраўдным пахаваньнем.

Разьвіцьцё нацыяналізму ў 19 стагодзьдзі і зьяўленьне масавых армій прывялі да ваенных канфліктаў небывалага раней размаху. Прычым у адрозьненьне ад войнаў мінулага цяпер ваявалі не адносна нешматлікія прафэсіяналы або прымусовыя рэкруты, а мабілізаваныя грамадзяне і салдаты тэрміновай службы, гэта значыць «узброены народ». Вялізныя страты новых войнаў, якія закраналі самыя шырокія пласты грамадзтва, з аднаго боку рабілі немагчымым індывідуальнае грамадзкае ўвекавечаньне загінулых, а зь іншага боку патрабавалі тлумачэньні і апраўданьні. Загінулых было зашмат, каб згадваць усіх, а дэмакратызацыя не дазваляла абмяжоўвацца імёнамі асобных военачальнікаў або герояў. Магілы невядомага салдата — гэта сьвядомыя помнікі не каму-небудзь канкрэтнаму, а ўсім сваім загінуўшым. Гэта ўвасабленьне патрыятычнай памяці аб ваенных канфліктах. Менавіта таму падобныя помнікі ва ўсім сьвеце шануюцца на дзяржаўным (грамадзкім) узроўні, а іх наведваньне і ўшаноўваньне нярэдка аб’ядноўвае нават супрацьлеглыя палітычныя сілы.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Магіла невядомага салдатасховішча мультымэдыйных матэрыялаў