Магілёўцы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Магілёўцы
трансьліт. Mahilioŭcy
Памятны знак Канстытуцыі 3 траўня
Памятны знак Канстытуцыі 3 траўня
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Берасьцейская
Раён: Пружанскі
Сельсавет: Зеляневіцкі
Насельніцтва: 514 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1632
Паштовы індэкс: 225157[1]
СААТА: 1256825051
Нумарны знак: 1
Геаграфічныя каардынаты: 52°52′23″ пн. ш. 24°40′30″ у. д. / 52.87306° пн. ш. 24.675° у. д. / 52.87306; 24.675Каардынаты: 52°52′23″ пн. ш. 24°40′30″ у. д. / 52.87306° пн. ш. 24.675° у. д. / 52.87306; 24.675
Магілёўцы на мапе Беларусі ±
Магілёўцы
Магілёўцы
Магілёўцы
Магілёўцы
Магілёўцы
Магілёўцы
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Магілёўцы[2]вёска ў Пружанскім раёне Берасьцейскай вобласьці. Уваходзіць у склад Зеляневіцкага сельсавету.

Назва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Непадалёк ад вёскі знаходзіцца ўзвышша, на якім выяўленыя масавыя пахаваньні. Мясцовыя насельнікі завуць гэтае месца Магільнікам. Паводле аднае з вэрсіяў, ад яго атрымала назву і вёска[3].

Сярод іншых вэрсіяў паходжаньня назвы — у гонар пасяленцаў, што нібыта прыехалі сюды з-пад Магілёву, або паводле назвы родавага гербу «Магіла» ўладальнікаў гэтых земляў — Быхаўцаў[4]. Апошняя вэрсія мае асаблівы сэнс з-за магчымага словаўтваральнага і этымалягічнага падабенства і спалучэньня з назвамі дзьвюх блізкіх вёскаў — гэта Брантоўцы (некалі маёмасьць памешчыка Брандта) і Зельзін (некалі маёмасьць памешчыка Зельдзіна).

Мінуўшчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сядзіба закладзеная Язэпам Быхаўцам, камэргерам караля Рэчы Паспалітай Станіслава Аўгуста Панятоўскага, у XVIII стагодзьдзі. Унутры барокавага парку знаходзіўся двухпавярховы палац[4].

За расейскім часам — у Лыскаўскай воласьці Ваўкавыскага павету Гарадзенскай губэрні[5], уласнасьць Быхаўцаў. Па сьмерці Аляксандра Быхаўца ў 1863 годзе ўласьнікам маёнтку стаў ягоны сын Станіслаў, ад якога Магілёўцы перайшлі ў спадчыну ягонаму пляменьніку Казімеру Дзяконскаму[6].

Пасьля Быхаўцаў Магілёўцы перайшлі да Казімера і Стэфаніі Дзяконскіх. Апошнім уласьнікам быў Альбін Дзяконскі. Пасьля прыходу Саветаў у 1939 року Альбін быў арыштаваны і перавезены ў Менск, пасьля чаго ягоны сьлед губляецца. Меркавана ён загінуў там у 1940 року. Родавая капліца Быхаўцаў была зьнішчаная, парк закінуты. Палац у цяперашні час займае псыхіятрычная больніца[4].

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 2010 год — 514 чалавек
  • 1999 год — 697 чалавек

Транспарт[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Аўтамабільныя дарогі Н536 ЯрашэвічыЗіновічы — Магілёўцы[7] і Н564 Магілёўцы — Лібярполь[8].

Турыстычная інфармацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асобы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Алфавитный список улиц по Могилевцы (рас.) Пружанский район. БелпоштаПраверана 28 кастрычніка 2011 г.
  2. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 247
  3. ^ Вера Терехова. Откуда «есть пошла» моя деревенька (рас.). Гістарычная брамаПраверана 13 лютага 2012 г.
  4. ^ а б в Могилевцы, Пружанский район, Брестская область — бывший владелец с помощью Наполеона мечтал восстановить ВКЛ, а сейчас во дворце — психушка (рас.) Новыя падарожжы дылетанта. СТБПраверана 25 красавіка 2012 г.
  5. ^ Mohylowce // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XV, cz. 2: Januszpol — Wola Justowska. — Warszawa, 1902. — S. 347
  6. ^ Пясняр зялёных Магілёўцаў // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Пружанскага р-на / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.; Маст. А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1992. ISBN 5-85700-094-7. — С. 437.
  7. ^ Решение Брестского областного исполнительного комитета от 22 декабря 2007 г. №1094 «Об утверждении перечня местных автомобильных дорог Брестской области» (рас.) Спэцпраект «Зона». Валер ЛеванеўскіПраверана 27 сакавіка 2012 г.
  8. ^ Решение Брестского областного исполнительного комитета от 22 декабря 2007 г. №1094 «Об утверждении перечня местных автомобильных дорог Брестской области» (рас.) Спэцпраект «Зона». Валер ЛеванеўскіПраверана 27 сакавіка 2012 г.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]