Магілёў (аэрапорт)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Аэрапорт Магілёў — філіял РУП «Белаэранавігацыя», разьмешчаны недалёка ад горада Магілёў. У 1998 аэрапорту прысвоены статус міжнароднага. У 2002 адбылася рэарганізацыя Дзяржаўнага прадпрыемства «Аэрапорт Магілёў» і ён быў далучаны да РУП «Белаэранавігацыя». З 2003 аднавіліся рэгулярныя палёты на Маскву, Менск і Калінінград на самалёце Л-410.

Аэрапорт мае асфальтабэтонную ўзьлётна-пасадачную паласу даўжынёй 2566 м і шырынёй 42 м і грунтавую паласу даўжынёй 2000 м і шырынёй 85 м. Прымае паветраныя судны Ту-154, Іл-76 і клясай ніжэй, максымальнай узьлётнай масай да 171 т. Мае пагранічны, мытны і санiтарна-карантынны кантроль.