Магістраль 60

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Магістраль 60
Interstate 60
Interstate 60 2002.jpg
Рэжысэр Боб Гэйл
Прадусар Пітэр Брэй
Нэйл Кэнтон
Сцэнарыст Боб Гэйл
У ролях Джэймс Марсдэн
Гэры Олдмэн
Кампазытар Крыстаф Бэк
Вытворчасьць Fireworks Entertainment
Redeemable Features
Дата выхаду 2002
Час 116 хв.
Краіна Сьцяг Канады Канада
Сьцяг ЗША ЗША
Мова ангельская
Бюджэт $7 000 000
Профіль на IMDb
Афіцыйны сайт

«Магістраль 60» (па-ангельску: Interstate 60) — культавы фільм-казка з элемэнтамі камэдыі. У расейскім перакладзе - «Траса 60» (Т-60), «Аўтастрада 60».

Сюжэт[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У паданьнях і казках ёсьць героі, што выконваюць пажаданьні. У арабаў — гэта джыны, у ірляндцаў — лепрыконы, у кітайцаў — цмокі, у эўрапейцаў — феі й лясныя духі. У Амэрыцы ёсьць нейкі А. Ж. Грант (па-ангельску: One Wish Grant - Выконваючы Адно Жаданьне) — дзіўны й цікавы чалавек, які можа таксама выконваць пажаданьні. Але ён вельмі шкадлівы і жартаўлівы. Напрыклад, чалавек, які хацеў мець сэкс кожны дзень з рознымі прыгажунямі без наступстваў, стаў атрымліваць штодня порначасопісы і пакунак сурвэтак; стары, што марыў зьесьці палову мэню рэстарацыі - чорную дзюрку ў страўніку, а пара, што хацела пражыць жыцьцё без сварак і скрухі - загінула ў дзень вясельля.

І вось А.Ж. Гранта сустракае на сваім дні народзінаў Нэйл Олівэр.

Нэйл, здаецца, мусіць быць задаволены сваім жыцьцём: заможныя бацькі, прыгожая нявеста, наперадзе бліскучая кар'ера юрыста. Але ён насуперак бацьку-адвакату хоча быць мастаком. А ў апошні час яму сьніцца загадкавая дзяўчына (Эмі Смарт), якая не дае яму пакою.

У рэстарацыі Грант прыносіць Нэйлу торт і прапануе задуць сьвечкі, загадаўшы жаданьне. Нэйл хоча атрымаць адказы на сваё жыцьцё.

Дзіўнаваты Грант прапануе Нэйлу зьдзейсьніць падарожжа па таямнічай магістралі 60, якой нямашака на мапах ЗША. Нэйл кідае ўсё і накіроўваецца ў незвычайнае і рызыкоўнае падарожжа, спадзеючыся знайсьці незнаёмку са сваіх сноў ды й знайсьці адказы на пытаньні свайго жыцьця...

Артысты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Узнагароды[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 2003 – прэмія «DVDX Award» у катэгорыі «лепшая прам'ера на DVD» (Пітэр Брэй, Нэйл Кэнтон, Боб Гэйл)
  • 2003 – прэмія «DVDX Award» у катэгорыі «лепшы сцэнар фільму, выдадзенага на DVD» (Боб Гэйл)
  • 2003 – намінацыя на прэмію «DVDX Award» у катэгорыі «лепшы рэзысэр фільму, выдадзенага на DVD» (Боб Гэйл)
  • 2003 – намінацыя на прэмію «DVDX Award» у катэгорыі «лепшы актор другога пляну фільма, выдадзенага на DVD» (Гэры Олдмэн)
  • 2003 – намінацыя на прэмію «DVDX Award» у катэгорыі «лепшы актор другога пляну фільма, выдадзенага на DVD» (Крыс Купэр)
  • 2003 – намінацыя на прэмію «DVDX Award» у катэгорыі «лепшая акторка другога пляну фільма, выдадзенага на DVD» (Эмі Смарт)
  • 2004 – намінацыя на прэмію «Сатурн» (Saturn Award) у катэгорыі «лепшы рэліз на DVD»

Слоганы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • «No rules, no boundaries».
  • «Get off on…Interstate 60».
  • «All your answers will be questioned».
  • «It began as a wish, became an adventure, and ended as the ultimate road trip».

Цікавыя факты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Калі Ніл упершыню бачыць свой падарунак — новы чырвоны BMW — музыка, што гучыць у гэты час, вельмі падобная да той, што гучала ў «Назад у будучыню», калі Марці адчыняе дзьверы гаража і бачыць тамака новы аўтамабіль.
  • Гадзіньнік за героем Крыстафэра Лойда паказвае час 10:04 — у фільме «Назад у будучыню» у такі самы час гадзіньнік спыніўся на ратушы ад удару маланкі.
  • На пачатку фільма магчыма заўважыць, што ў Ніла ў пакоі шмат выяваў героеў коміксаў «Людзі Х» выдавецтва Marvel. Джэймс Марсдэн здымаўся ў ролі Цыклопа гэтай трылёгіі.
  • Вобраз А. Ж. Гранта створаны на міталёгіі сьвету. Грант паказаны як лепрыкон-ірляндзец, таму ён — руды. Люлька ў выглядзе галавы малпы - з Усходняй міталёгіі, а сама лялька - ад джынаў.
  • Калі Ніл і А. Ж. Грант пад'яжджаюць да магістралі 60, герой Гэры Олдмана кажа: «There’s a signpost up ahead». Гэта вядомы выраз з сэрыялу 1959 году «The Twilight Zone».
  • Картачныя штукі за Крыстафэра Лойда выконваў прафэсыйны фокусьнік-дублёр.
  • Гэта першае супольнае зьяўленьне Майкла Джэй Фокса і Крыстафэра Лойда ў кіно пасьля здымак трылёгіі «Назад ў будучыню» (хоць у 1996 годзе яны разам зьняліся ў эпізодзе сэрыялу «Spin City»).
  • Нумар будынку, дзе Нілу была прызначана сустрэча з Рэем — 555. Гэта лічба часта выкарыстоўваецца ў фільмах для неіснуючых аб'ектаў.
  • У будынку суда гораду Марлоў (па-ангельску: Morlaw) вісіць герб, на якім напісаны перакручаны амэрыканскі дэвіз: «In law we trust» («Мы верым ў закон») замест «In God We Trust».
  • А. Ж. Грант — зашыфраванае імя «Адно прадстаўленае пажаданьне» (One Wish Grant).
  • Фільм зьняты амаль за месяц — с 18 верасьня да кастрычніка 2000 году.
  • Фільм здымаўся ў Фэніксе (штат Арызона, ЗША) і ў Таронта (правінцыя Антарыё, Канада).
  • Фільм – рэжысэрскі дэбют ужо добра вядомага да таго сцэнарыста Боба Гэйла (Bob Gale).

Музыка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • «Broken Heart For Sale» у выкананьні Heather Myles
  • «Blind Spot» у выкананьні Transmatic
  • «Not Too Close Encounters» у выкананьні Seattle Music
  • «Diesel Only Theme»" у выкананьні The World Famous Blue Jays
  • «Relax (Club 69 Doomsday Mix)» у выкананьні Frankie Goes To Hollywood
  • «Everything In The World» у выкананьні Starling
  • «I Get A Kick Out Of You» и «On The Sunny Side Of The Street» у выкананьні Frank Sinatra
  • «Daily Life». Капазытар — Lee Chu Kiong
  • «Crescent Moon». Капазытар — Chen Dacan & Xu Pingxin
  • «Eine Kleine Nachtmusik». Капазытар — Wolfgang Amadeus Mozart

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]