Мадаґаскар
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
|
|||||
| Нацыянальны дэвіз: "Tanindrazana, Fahafahana, Fandrosoana" (Бацькаўшчына, Воля, Прагрэс) | |||||
| Афіцыйная мова | малагасійская, ангельская, француская | ||||
| Сталіца | Антананарыва | ||||
| Найбуйнейшы горад | Антананарыва | ||||
| Урад | рэспубліка Марк Раваламанана Чарльз Рабемананаяра |
||||
| Плошча - Агульная - % вады |
45-е месца ў сьвеце 587 041 км² 0,13 |
||||
| Насельніцтва - Агульнае (2007) - Шчыльнасьць |
55-е месца ў сьвеце 19 448 815 33/км² |
||||
| СУП - Агульны (2006) - на душу насельніцтва |
123 месца ў сьвеце 17,27 млрд.$ 905 $ |
||||
| Валюта | Малагасійскі арыяры (MGA) |
||||
| Часавы пас - улетку |
EAT (UTC+3) +3 (UTC+3) |
||||
| Незалежнасьць ад Францыі |
26 чэрвеня 1960 | ||||
| Дзяржаўны гімн | ««Ry Tanindraza nay malala ô»» | ||||
| Аўтамабільны знак | RM | ||||
| Дамэн верхняга ўзроўню | .mg | ||||
| Тэлефонны код | +261 |
||||
Мадагаска́р (па-малагасійску: Madagasikara, па-француску: Madagascar; Рэспубліка Мадагаскар - Repoblikan'I Madagasikara, République de Madagascar) – краіна разьмешчаная на высьпе Мадагаскар і прылягаючых выспах, у заходняй частцы Індыйскага акіяну, каля паўднёва-усходняга ўзьбярэжжа Афрыкі. Мадагаскар чацьвёртая па велічыні выспа на сьвеце.
Зьмест |
[рэдагаваць] Гісторыя
Археолягі даказалі, што першыя людзі зьявіліся на Мадагаскары паміж ІІ і V стагодзьдзямі наша эры. У VII стагодзьдзі арабскія купцы збудавалі на Мадагаскары факторыю.
- 10 жніўня 1500 года партугальскі карабель пад кіраўніцтвам Дыёга Дыяза, трапіў на невядомую выспу (Мадагаскар).
- У 1665 годзе кіраўнік Усходнеіндыйскай францускай кампаніі Франсуа Карон дасягнуў Мадагаскару. Кампанія ня здолела стварыць тут калёнію, але ў тым жа годзе французы пасяліліся на прылягаючых выспах.
- У 1643 годзе французы збудавалі першую калёнію на Мадагаскары, якая існавала да 1672 года.
- Каля 1600 года тэрыторыя кантраляваная народнасьцю Мерына падзялілася на сем незалежных краінаў-гарадоў.
- У 1625 годзе адзін з правадыроў племені Мерына, Андрыяньяка заснаваў будучую сталіцу Мадагаскарскай Рэспублікі Антанарыва.
- У 1646 – 1649 г.г. выспу спрабуюць каланізаваць англічане.
- У 1680 – 1725 г.г. Мадагаскар быў адной з пірацкіх схованак.
- 1776 годзе Маўрыцы Беніёўскі, якога ў 1773 годзе ўрад Францыі выслаў на Мадагаскар для каланізацыі выспы, быў абраны мясцовымі жыхарамі каралём адной з выспаў.
- У 1883 годзе французы ўварваліся на выспу, і распачалі першую мадагаскарскую вайну.
- У 1885 годзе Вялікабрытанія прызнала права французаў на Мадагаскар
- У 1895 годзе французы заваёўваюць Антананарыва.
- У 1896 годзе францускі парлямэнт прыняў дэклярацыю аб анэксіі Мадагаскару.
- 14 жніўня і 30 жніўня 1897 года 10 000 ваяроў племені Сакалава, узброеныя стрэльбамі правялі дзьве бітвы з францускімі войскамі.
- 1912 года – узьніклі першыя незалежніцкія арганізацыі.
- 1942 год – на Мадагаскар, кантраляваны Францыяй Вішы, адбылася высадка англійскіх войскаў.
- 1947 – 1948 г.г. – узброенае паўстаньне за незалежнасьць.
- 1958 года – абвяшчэньне незалежнай Дэмакратычнай Рэспублікі Малагасі, якая мела шырокую аўтаномію ў рамках Францускага адзінства.
- 1960 – атрыманьне поўнай незалежнасьці
[рэдагаваць] Палітыка
26 чэрвеня 1960 года была абвешчана незалежнасьць Малагасійскай Рэспублікі. У выніку выбараў да ўлады прыйшла Сацыял-Дэмакратычная партыя пад кіраўніцтвам Філібера Цыранана. Неакаляніяльны рэжым Цырананы прывёў да рэзкага падзеньня ўзроўня жыцбця, паглыбленьню сацыяльных і этнічных супярэчнасьцяў. У гэтых умовах урад Цырананы быў вымушаны перадаць 18 траўня 1972 года уладу вайскоўцам. Новы ўрад узначаліў генэрал Рамананцуа. Ён перагледзеў франка-малагасійскія пагадненьні 1960года і ў 1973 годзе падпісаў новыя, якія сьцьвярджалі суверэнітэт Мадагаскару і вывад францускіх войскаў. Была абмежавана дзейнасьць іншаземнага капітала і ўведзены кантроль над экспартна-імпартнымі апэрацыямі.
У 1975 годзе быў узьняты вайсковы путч. У лютым 1975 года ўрад Рамананцуа пайшоў у адстаўку. Быў утвораны Вярхоўны Рэвалюцыйны Савет, які ўзначаліў міністар замежных спраў Дыд’е Рацырака. У сьнежні 1975 года на рэфэрэндуме была прынята новая кантытуцыя а Рацыракі быў абраны прэзыдэнтам.
У 1991 – 2002 гадах, у краіне зьмянілася некалькі кіраўнікоў, Рацырака перыядычна вяртаўся да ўлады.
З 2002 года прэзыдэнтам стаў буйны прамысловец Марк Равалуманана, які праводзіць палітыку эканамічных рэформаў.
[рэдагаваць] Адміністрацыйны падзел
| № | Правінцыя | Цэнтар | Плошча, км² | Насельніцтва (2001), тыс.чал. |
|---|---|---|---|---|
| 1 | Антананарыва | Антананарыва | 58 283 | 4 580,788 |
| 2 | Анцэранана | Анцэранана | 43 046 | 1 188,425 |
| 4 | Махадзанга | Махадзанга | 150 023 | 1 733,917 |
| 5 | Туамасына | Туамасына | 71 911 | 2 593,063 |
| 6 | Туліара | Туліара | 161 405 | 2 229,550 |
| 3 | Фіянаранцуа | Фіянаранцуа | 102 373 | 3 366,291 |
[рэдагаваць] Геаграфія
Плошча Мадагаскару складае 587 040 км². Ва ўсходняй частцы краіны пераважаюць нізіны, якія паступова пераходзяць ва ўзвышшы цэнтральнай часткі выспы. На поўначы краіны знаходзіцца горны масыў Тсаратанана, дзе знаходзіцца самая высокая кропка краіны вулькан Марумукутру (2 876 м). На заходнім узьбярэжжы шмат невялікіх затокаў і раўнінаў. Поўдзень выспы гэта рэгіён пласкагор’яў і пустэльняў.
Рэкі Мадагаскару нядоўгія, багатыя на энергарэсурсы. Самыя вялікія рэкі гэта: Суфія, Мангукі, Бецыбука, Вухітра. Самае вялікае возера Алаотра разьмешчана на паўночным усходзе.
[рэдагаваць] Эканоміка
Мадагаскар – слабаразьвітая сельскагаспадарчая краіна. Асноўныя сельскагаспадарчыя культуры: рыс, бульба, цукровы трысьнёг. Развіта жывёлагадоўля і рыбалоўства. Ёсьць невялікія прадпрыемствы па здабычы хрому, урану, золата, каштоўных камянёў. Транспартная сетка краіны слабаразьвітая. Асноўныя гандлёвыя партнёры: Францыя, ЗША, Японія.
[рэдагаваць] Дэмаграфія
Афіцыйныя мовы краіны – француская і малагасійская. Насельніцтва краіны адносіцца да змешанай мангалоідна-негроіднай расе, узьнікшай у выніку змяшэньня перасяленцаў з Малайскага архіпэлага і ўсходняга ўзьбярэжжа Афрыкі.

