Мадзьдзі Ўотэрс
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
| Мадзьдзі Ўотэрс | |
| McKinley Morganfield | |
| Дата нараджэньня | 4 красавіка 1915 |
|---|---|
| Дата сьмерці | 30 красавіка 1983 |
| Гады творчасьці | 1915—1983 |
| Краіна | ЗША |
| Прафэсіі | сьпявак, гітарыст, аўтар песень |
| Жанры | блюз |
| Лэйблы | Testament Chess Aristocrat |
| www.MuddyWaters.com | |
Мадзьдзі Ўотэрс (па-ангельску: Muddy Waters, сапраўднае імя McKinley Morganfield; 4 красавіка 1915 — 30 красавіка 1983) — уплывовы амэрыканскі блюзмэн, які лічыцца заснавальнікам чыкаскай школы блюзу. Яго візытнай карткай стала выпушчаная ў 1948 годзе кампазыцыя «Rollin’ Stone», якая дала назву гурту The Rolling Stones і часопісу Rolling Stone. Ўотэрс ледзь ня першым распазнаў талент Чака Бэры і дапамог яму займець кантракт з гуказапісвальнай кампаніяй. Адным зь першых стаў выкарыстоўваць электрагітару. Падводзячы вынікі 20 стагодзьдзя, часопіс Rolling Stone улучыў яго ў дваццатку найвялікшых музыкаў у гісторыі рок-н-ролу.
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
- «Я быў такі гарачы, як перачная поліўка» (кніга аб Мадзьдзі Ўотэрсе)(рас.)
- Храналёгія жыцьця Мадзьдзі Ўотэрса(рас.)
Мадзьдзі Ўотэрс — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў