Мажэйкі
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Каардынаты:
56°19′ пн. ш. 22°20′ у. д.
| Мажэйкі Mažeikiai
|
||||
|
|
||||
| Павет | Цельшыцкі павет | |||
| Першыя згадкі | 1335 | |||
| Статус гораду | 1924 | |||
| Плошча | 14 км² | |||
| Насельніцтва | 40 788 | |||
| Геаграфічныя каардынаты | 56°19′ пн. ш. 22°20′ у. д. | |||
| Часавы пас - улетку |
+2 +3 |
|||
| Афіцыйны сайт | ||||
Мажэ́йкі (па-летувіску: Mažeikiai) – горад у паўночна-заходняй Летуве, на мяжы з Латвіяй, разьмяшчаецца на рацэ Віндава. Колькасьць насельніцтва налічвае 40 800 чалавек (гэта восьмы па колькасьці насельніцтва горад Летувы). Горад зьяўляецца адміністрацыйным цэнтрам Мажэйкаўскага раёну, які уваходзіць у склад Цельшыцкага павету.
Упершыню горад узгадваецца ў 1335 годзе. У хроніцы Лівонскага ордэна гаворыцца аб паходзе ордэнскага войска пад час якога былі разрабаваныя землі князя Мажэйкі.
Горад пачаў хутка разьвівацца ў 1869 годзе, калі праз яго прайшла галіна чыгункі Вільня – Лібава. У 1893 годзе, у горадзе было ўжо 13 крамаў і 5 броварняў. У 1894 годзе тут была пабудаваная царква, ў 1902 годзе каталіцкі касьцёл, а ў 1806 лютаранская кірха.
У 1924 годзе Мажэйкі атрымалі статус горада.
Сучасныя Мажэйкі зьяўляюцца прамысловым цэнтрам Паўночнай Летувы, тут знаходзіцца нафтапераапрацоўчае прадпрыемства “Mažeikių Nafta”.
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
Мажэйкі — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў

