Мазавецкае княства
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Мазавецкае княства (па-польску: Księstwo Mazowieckie) — адно зь пяці княстваў, на якія падзялілася Польшча ў 1138 паводле тэстамэнту Баляслава Крывавуснага. Першым мазавецкім князем стаў Баляслаў Кучаравы, сын Баляслава Крывавуснага і вярхоўны князь польскі ў 1146—1173. Далей княствам амаль чатыры стагодзьдзі кіравала мясцовая галіна Пястаў. Калі Януш III Мазавецкі памёр у 1526, не пакінуўшы спадчыньнікаў, княства было далучанае да Польшчы як Мазавецкае ваяводзтва.
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Мазавецкае княства — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
| Гэта — накід артыкула пра Польшчу. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |