Мазамбік

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.

Перайсьці да: навігацыя, пошук
República de Moçambique
Рэспубліка Мазамбік
Сьцяг Мазамбіку
(Сьцяг)
Нацыянальны дэвіз: -
Месцазнаходжаньне Мазамбіку
Афіцыйная мова партугальская
Сталіца Мапута
Найбуйнейшы горад Мапута
Урад рэспубліка
Арамнда Гебуза
Луіза Дыёга
Плошча
 - Агульная
 - Адсотак вады
35-е месца ў сьвеце
801 590 км²
2,2
Насельніцтва
 - Агульнае (2007)
 - Шчыльнасьць
52-е месца ў сьвеце
21 397 000
25/км²
СУП
 - Агульны (2005)
 - на душу насельніцтва
100 месца ў сьвеце
27,013 млрд.$
1 389 $
Валюта Мецікал (MZN)
Часавы пас
 - улетку
СAT (UTC+2)
+2 (UTC+2)
Незалежнасьць
ад Партугаліі
25 чэрвеня 1975
Дзяржаўны гімн ««Pátria Amada»»
Аўтамабільны знак MOZ
Дамэн верхняга ўзроўню .mz
Тэлефонны код +258
Mozambique carte.png

Мазамбі́к (па-партугальску: Moçambique, Рэспубліка Мазамбік - República de Moçambique) – краіна ў паўднёвай Афрыцы. Мяжуе з ПАР, Свазілэндам, Танзаніяй, Малаві, Зімбабвэ і Замбіяй. Некалькі стагодзьдзяў была партугальскай калёніяй, атрымала незалежнасьць з 1975 года. Мае выхад да Індыйскага акіяна.

Зьмест

[рэдагаваць] Гісторыя

На тэрыторыю сёньняшняга Мазамбіку ў 1498 годзе трапіў партугальскі вандроўнік Васка да Гама. У 1505 годзе партугальцы збудавалі свае першыя паселішчы недалёка ад сучаснага горада Бэйра. У ХVІ стагодзьдзі на ўзьбярэжжы ўзьніклі новыя партугальскія паселішчы. У 1609 годзе была створана калёнія, якая стала галоўнам партугальскім цэнтрам гандлю рабамі.

Паўстаньне супраць каланіяльных ўладаў, якое ўзьнікла ў канцы ХІХ стагодзьдзя было падаўлена. З 1964 года барацьбу з уладамі Партугаліі ўзначаліла камуністычная партызанская партыя ФРЭЛІМО. Пасьля перавароту ў Партугаліі ў 1974 годзе было ўсталявана перамір’е. З 1975 года Мазамбік атрымаў незалежнасьць. З гэтага часу ў краіне бесперапынна цягнуцца унутраныя збройныя канфлікты. У 1990-х г.г. канфлікты атрымалася супакоіць і ў 1994 годзе былі праведзены першыя шматпартыйныя выбары. Да нашага часу Мазамбік застаецца адным з самых бедных краінаў сьвету.

[рэдагаваць] Палітыка

Заканадаўчая ўлада ў краіне належыць аднапалатнаму парлямэнту з 250 дэпутатаў (Сход Рэспублікі). Тэрмін дзеяньня Сходу 5 гадоў.

Выканаўчая ўлада належыць прэзыдэнту, які так сама выбіраецца на 5-ці гадовы тэрмін. У наш час кіруючай партыяй Мазамбіка зьяўляецца партыя ФРЭЛІМО, да якой належыць і прэзыдэнт і 60% парлямэнтарыяў.


[рэдагаваць] Адміністрацыйны падзел

Мазамбік падзяляецца на 11 правінцый:

Адміністрацыйны падзел Мазамбіку.
Правінцыя Цэнтар Плошча, км² Насельніцтва (1997), тыс.чал.
1 Кабу-Дэлгаду Пемба 82 625 1 284
2 Газа Шаі-Шаі 75 709 1 034
3 Іньямбанэ Іньямбанэ 68 615 1 112
4 Маніка Шымаіо 61 661 975
5 Мапуту Мапуту 602 1 098
6 Мапуту (правінцыя) Мапуту 25 756 809
7 Нампула Нампула 81 606 3 065
8 Ньяса Лішынга 129 056 764
9 Сафала Бэйра 68 018 1 380
10 Тэтэ Тэтэ 100 724 1 149
11 Замбэзія Келіманэ 105 008 3 202

Сталіца краіны – Мапута ( 1 200 тыс. чалавек). Буйныя гарады: Бэйра (412 588 чал), Нампула (230 тыс. чалавек), Іньямбанэ (150 тыс. чалавек).

[рэдагаваць] Геаграфія

Агульная працягласьць межаў краіны складае 4 571 км, з якіх:

Берагавая лінія складае 2 470 км. Самая высокая крапка краіны – гара Бінга (2 436 м).

[рэдагаваць] Эканоміка

Мазамьік – сельскагаспадарчая краіна, 75% насельніцтва працуе ў сельскай гаспадарцы. Пры гэтым 88% урадлівых земляў застаюцца неапрацаванымі.

[рэдагаваць] Дэмаграфія

Значны ўплыў на колькасьць насельніцтва аказвае эпідэмія СНІДу, якія выклікае зьніжэньне сярэдняй працягласьці жыцьця, павялічвае сьмяротнасьць немаўлятяў, зьніжае натуральны прырост насельніцтва.

Узроставая будова гармацтва:

  • 0-14 гадоў – 42,1%
  • 15-64 гады – 55,3%
  • 65+ гады – 2,6%

Натуральны прырост насельніцтва – 0,82%, нараджальнасьць – 38,2 немаўлятаў на 1000 чалавек, сьмяротнасьць немаўлятаў – 199 на 1000 немаўлятаў.

Працягласьць жыцьця:

  • агульная – 31,3 года;
  • мужчыны – 30,98 года;
  • жанчыны – 31,63 года.

[рэдагаваць] Культура

[рэдагаваць] Рэлігія

Згодна з перапісам 1997 года мазамбікцы адносяць сябе да наступных рэлігійных групаў:

  • нерэлігійныя – 24,25%
  • хрысьціяне – 35,65%
  • мусульмане – 17,8%
  • сіяністы (рэлігія якая сумяшчае элементы хрысьціянства і традыцыйных афрыканскіх веравызнаньняў) – 18,7%
  • астатнія – 3,6%.

[рэдагаваць] Спорт

[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі

На іншых мовах