Мазырскі трамвай

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Каардынаты: 52°03′06″ пн. ш. 29°12′29″ у. д. / 52.051639° пн. ш. 29.208183° у. д. / 52.051639; 29.208183

Мазырскі трамвай
Трамвайная сыстэма
Краіна Беларусь Беларусь
Горад Сьцяг Мазыру Мазыр, Сьцяг Гомельскае вобласьці Гомельская вобласьць
Тып сыстэмы пасажырская
Дата адкрыцьця 1 жніўня 1988 (35 гадоў таму)
Колькасьць маршрутаў 1 асноўны + 3 дадатковыя
Кампанія-перавозчык Трамвайная ўправа МНПЗ
Інфраструктура
Даўжыня кантактнай сеткі 19,6 км
Рэглямэнтаваная вышыня падвешваньня кантактнай сеткі >5,5 м
Колькасьць трамвайных паркаў 1
Колькасьць вагонаў 47 пасажырскіх
9 службовых
Мадэлі эксплюатаваных трамваяў
Шырыня каляіны 1524 мм
Тып сілкаваньня кантактная сетка
Напружаньне кантактнай сеткі 600 В
Статыстыка
Колькасьць прыпынкаў 38
Пасажыраплынь за дзень 2200 (2017)
Пасажыраплынь за год 800 000 (2017)

Мазы́рскі трамва́й — грамадзкі транспарт у месьце Мазыры Гомельскай вобласьці. Дзейнічае зь 1 жніўня 1988 году. Уласьнік, загадчык і эксплюататар сеткі — Трамвайная ўправа Мазырскага нафтаперапрацоўчага заводу, які стварыў і эксплюатуе маршрут.

Мінуўшчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Будаўніцтва трамвайных шляхоў пачалося ў 1973 року, але праз брак сродкаў было спыненае да 1986 року. Першы трамвайны вагон КТМ-5М3 прыбыў у дэпо ў сьнежні 1987 року. 1 жніўня 1988 року адкрытае рэгулярнае трамвайнае злучэньне ў прамысловую зону Мазыру[1].

Лінія будавалася для абслугоўваньня Мазырскага нафтаперапрацоўчага заводу. Асноўны маршрут мазырскага трамваю — «Дэпо — МНПЗ»; асноўныя пасажыры — работнікі прамысловай зоны і жыхары прыгарадных населеных пунктаў, празь якія праходзіць трамвай. Расклад руху складзены такім чынам, што пераважная большасьць рэйсаў зьдзяйсьняюцца ў часы пачатку і сканчэньня зьменаў на МНПЗ.

Даўжыня маршруту — 19,6 кілямэтра, якія трамвай праходзіць за 40 хвілін. На працягу маршруту ёсьць 4 разваротныя кольцы. Раніцай у бок заводу, а вечарам у бок гораду трамвай ідзе без прыпынкаў у прыгараднай зоне. У гарадзкіх межах лінія пралягае на адасобленым палатне, перасячэньні з аўташляхамі выкананыя на адным узроўні. У прыгараднай зоне перасячэньні з аўтамабільнымі дарогамі выкананыя на розных узроўнях, ва ўсіх выпадках трамвай едзе зьнізу. У межах ахоўнай зоны трамвайная лінія даволі маляўнічая — праходзіць уздоўж лесу, лесастэпу, палёў сельскагаспадарчага прызначэньня.

Трамвайная сетка — кантактная: нясучыя дроты мацуюцца да кансоляў жалезабэтонных апораў, разьмешчаных узбоч трамвайнай лініі. Рэйкі скрозь двухтаўровыя, у тым ліку ў крывых, якія маюць вялікі радыюс (мэтраў 400—600). Канцавая станцыя МНПЗ — найбольшая ў Беларусі паводле памераў і ўзроўню шляхавага разьвіцьця: тут, напрыклад, прадугледжаны адстой 2-3х дзясяткаў двухвагонных саставаў між пачаткам і сканчэньнем дзённай зьмены на прадпрыемствах прамзоны.

Маршруты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пералік трамвайных маршрутаў[2]
Канцавы пункт А Канцавы пункт Б Працягласьць, км Сярэдні інтэрвал, хв. Заўвагі
Асноўны маршрут
1 Трамвайная ўправа МНПЗ 19,6 25—95
Дадатковыя маршруты
Э Трамвайная ўправа МНПЗ 19,6 3—12 У гадзіны «пік», без прыпынкаў у прыгараднай зоне
Ц Трамвайная ўправа ЦЭЦ 1 рэйс
П Трамвайная ўправа Пасёлак Пянькі 12,2 1 рэйс

Рухомы склад[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паводле стану на 2018 рок у Мазыры выкарыстоўваліся такія мадэлі трамваяў:

Мадэль Колькасьць Гады эксплюатацыі
КТМ-5М3 47 1988 — цяпер
ВТК-24 2 1988 — цяпер
ВТК-10 1 1988 — цяпер
ВТК-06 1 1988 — цяпер
НТТРЗ 1 1987 — цяпер
ВТК-09Д 1 1988 — цяпер
ВТК-01 1 1988 — цяпер
МСШУ-4 1 1990-я — цяпер
ПРМ-5М 1 1990-я — цяпер

Вартасьць праезду[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Трамваі працуюць без кандуктараў — аплата кіроўцу на прыпынку. На лініі сустракаюцца кантралёры.

Зь 1 лютага 2010 року вартасьць праезду ў мазырскім трамваі складала 600 BYR (у межах гораду); па маршруце «Горад — Крынічны, Раеўскія, Бібікі, Пянькі, Дружба» — 1060 BYR; па маршруце «Горад — Прамзона» — 2760 BYR.

У 2018 року вартасьць праезду складала:

  • горад — 0,50 BYN;
  • прыгарад — 0,60 BYN;
  • прамзона — 1,30 BYN[3].

У 2021 року вартасьць праезду складала:

  • горад — 0,70 BYN;
  • прыгарад — 0,80 BYN;
  • прамзона — 1,80 BYN[2].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Гісторыя трамвайнай управы (рас.) Трамвайная ўправа. Мазырскі нафтаперапрацоўчы завод. Праверана 2 лістапада 2021 г.
  2. ^ а б Інфармацыя для пасажыраў (рас.) Трамвайная ўправа. Мазырскі нафтаперапрацоўчы завод. Праверана 2 лістапада 2021 г.
  3. ^ Храналёгія: Мазыр Гарадзкі электратранспарт. TransPhoto. Праверана 2 лістапада 2021 г.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]