Майкл Джэксан
| Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
| Майкл Джозэф Джэксан | |
| Майкл Джозэф Джэксан | |
| Дата нараджэньня | 29 жніўня 1958 |
|---|---|
| Дата сьмерці | 25 чэрвеня 2009 |
| Гады творчасьці | 1964—2009 |
| Краіна | |
| Прафэсіі | сьпявак, танцор |
| Жанры | поп-музыка |
| Гурты | Jackson 5 |
| Лэйблы | Motown, Sony Music, Epic |
| http://www.michaeljackson.com/ | |
Майкл Джозэф Джэксан (па-ангельску: Michael Joseph Jackson, 29 жніўня 1958, Гэры, шт.Індыана — 25 чэрвеня 2009, Лос-Анджэлес) — амэрыканскі сьпявак, танцор і аўтар песень.
Упершыню стаў вядомы ў 11 год як сьпявак дзіцячага гурта Jackson 5, а пасьля стаўся найбольш фінансава пасьпяховым сольным артыстам у гісторыі. Быў прызнаны «Каралём поп-музыкі». Найлепшымі лічацца тры альбомы — «Off the Wall» (1979), «Thriller» (1982) и «Bad» (1987).
Напачатку 1980-х ён стаўся дамінуючай асобай у папулярнае музыцы і першым афра-амэрыканскім выканаўцам, атрымаўшым масавую ратацыю на MTV. Папулярнасьць ягоных кліпаў («Billie Jean», «Thriller», «Beat It») дала магчымасьць самому жанру кліпу пераўтварыцца з рэклямнага прома да песьні ў самастойны акт творчасьці, а таксама вывела адносна новы MTV у ранг вядучых ТБ-каналаў. У сваіх выступах і кліпах Джэксан папулярызаваў шэраг тэхнічна складаных тэхнік танцу, такіх як «робат» ці «паходка па месяцы». Ягоны пазнавальны музычны стыль у значнай ступені вызначыў стыль поп-, гіп-гоп- і R'n'B- выканаўцаў некалькіх наступных гэнерацыяў.
Падчас сваёй актыўнай творчасьці Джэксан атрымаў і выкарыстаў на дабрачынныя мэты мільёны даляраў ад спэцыяльных выступаў і дыскаў. Іншыя аспекты яго прыватнага жыцьця, у тым ліку шматлікія апэрацыі па перамене зьнешнасьці, эксцэнтрычныя паводзіны, вельмі пашкодзілі ягонаму іміджу. Так, у 1993 годзе ён перасьледваўся з нагоды верагоднага сэксуальнага ціску на непаўнагадовага, але справа была прыпыненая. Сьпявак маў шматлікія і даўгатэрміновыя складанасьці са здароў’ем ад пачатку 1990-х, гэтаксама ягоны фінансавы стан няспынна пагаршаўся ад канцу 1990-х. Джэксан быў двойчы жанаты і гадаваў трох дзяцей. У 2005 годдзе ён перадстаў перад судом па справе аб гвалце сэксуальнага кшталту над непаўнагадовым і быў апраўданы.
Джэксан стаўся адным зь нешматлікіх музыкаў, двойчы трапіўшых у Залю Славы Рок’н'роллу сярод ягоных іншых дасягненьняў — шматлікія прэміі кнігі рэкордаў Гінэса, у тым ліку як самаму пасьпяховаму выканаўцу ўсіх часоў, 13 узнагародаў «Грэмі», 13 сінглаў на першае пазіцыі і больш за 750 мільёнаў праданых дыскаў. Перад самай сьмерцю музыка рыхтаваўся да грандыёзнага шэрага з 50 выступаў у Лёндане, меўшыхся адбыцца ад 13 ліпеня 2009 пад назовам «This Is It» («гэта яно» ці нават «гэта менавіта тое»).
Жыцьцё і кар’ера [рэдагаваць]
1958-75: Раньняе жыцьцё і Jackson 5 [рэдагаваць]
Майкл Джозэф Джэксан нарадзіўся 29 жніўня 1958 года ў прыгарадзе Чыкага, Гэры. Сын афра-амэрыканскіх бацькоў, Жазэфа Вальтэра «Джо» Джэксана і Кацярыны Эстэр Скруз, ён быў сёмым зь дзевяці дзяцей. Яго братамі і сёстрамі былі Рэбі, Джэкі, Ціта, Жармэн, Латоя, Марлон, Рэндзі і Джэнет. Жазэф Джэксан працаваў на сталёваапрацоўчым заводзе і час ад часу груў у мясцовым R&B гурце The Falcons са сваім братам Лютэрам.
Майкл Джэксан — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў