Майкл Дэвіс
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Ма́йкл Тры́герн Дэ́віс (па-ангельску: Michael Treharne Davies; 13 сакавіка 1936 — 25 верасьня 2004) — брытанскі каталіцкі публіцыст, апалягет традыцыйнага (дарэформеннага) абраду імшы.
Біяграфія [рэдагаваць]
Нарадзіўся ў графстве Самэрсэт. Паходзіў з пратэстанцкае сям’і, аднак у дарослым узросьце навярнуўся ў каталіцтва. Пасля літургічнае рэформы стаў актыўным апалягетам традыцыйнага абраду імшы. У 1995—2003 гадах быў прэзыдэнтам традыцыяналісцкае Міжнароднае Фэдэрацыі Una Voce. Аўтар шэрагу кнігаў, прысьвечаных гісторыі і актуальным пытаньням Каталіцкае Царквы і лацінскае літургіі.
| Гэта — накід артыкула пра чалавека. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |