Майкл Фарадэй

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Майкл Фарадэй
Michael Faraday
M Faraday Th Phillips oil 1842.jpg
Партрэт Майкла Фарадэя працы Томаса Філіпса
Нарадзіўся 22 верасьня 1791
Ньюінгтан Батс, Сурэй, Ангельшчына
Памёр 25 жніўня 1867
Гэмптан Корт, Сурэй, Ангельшчына
Грамадзянства Злучанае Каралеўства
Навуковая сфэра Хімія, Фізыка, Электрахімія,
Месца працы Каралеўскі інстытут
Вядомы як адкрывальнік закону электрамагнітнай індукцыі, яго імем названа адзінка электрычнага зараду й электрычнай ёмістасьці ў сыстэме СІ.

Майкл Фарадэй (па-ангельску: Michael Faraday, 22 верасьня 1791 — 25 жніўня 1867) — ангельскі хімік і фізык (ці «прыродазнаўца» згодна з тагачаснай тэрміналёгіяй), які ўнёс значны ўнёсак ў вывучэньні электрамагнэтызма. Чалец Лёнданскага каралеўскага таварыства.

Раньнія гады[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нарадзіўся Майкл 22 верасьня 1791 года ў Ньюінгтан Батсу[1](цяпер Вялікі Лёндан). Яго бацька быў незаможным ковалем з лёнданскага прыгараду. Ковалем быў таксама й старэйшы брат Робэрт, які ўсяляк заахвочваў імкненьне Майкла да ведаў і й матэрыяльна яму дапамагаў. Маці Фарадэя, была працавітай і мудрай жанчынай, але й непісьменнай, дажыла да тых часоў, калі Майкл дабіўся посьпехаў і прызнаньня, і па праву ганарылася сынам. Сьціплыя даходы сям’і не далі магчымасьці Майклу скончыць сярэднюю школу, таму хлапец з трынаццаці гадоў пойшоў працаваць разносшчыкам газэтаў і часопісаў, а на наступны год пайшоў працаваць у кніжную краму, дзе вычыўся пераплётнаму рамяству. Сем гадоў працы ў майстэрне на вуліце Блэндфард сталі для юнака й часамі напруджанай самаадукацыі. Увесь гэты час Фарадэй упарта вучыўся — ён з захапленьнем чытаў усе пераплятаймыя ім навуковыя працы па фізыцы й хіміі, а таксама артыкулы з «Брытанскай энцыкляпэдыі», паўтараючы в хатняй самаробнай лябараторыі экспэрымэнты, што былі апісаны ў кнігах. Важным этапам жыцьця Фарадэя сталі заняткі ў Гарадзкім філязоўскім таварыстве, дзе Макйл увечары слухаў навукова-папулярныя лекцыі па фізыцы й астраноміі й удзельнічаў у дыспутох. Грошы на лекцыі ён атрымліваў ад брата. Падчас паведваньня лекцыяў у Майкла зьявілася новыя знаёмыя, якім ён пісаў шмат лістоў, каб адпрацаваць ясны й ляканічны стыль пісаньня; ён таксама імкнуўся авалодаць прыёмамі аратарскага майстэрства.

Пачатак працы ў Каралеўскім інстытуце[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Зьвярнуўшы ўвагу да цягі юнака да навукі, у 1812 годзе адзін з наведвальнікаў пераплётнай майстэрні, чалец Лёнданскага каралеўскага таварыства, падараваў яму квіток на цыкл лекцыяў знакамітага фізыка й хіміка, вынаходніка шматлікіх хімічных элемэнтаў Гэмфры Дэві ў Каралеўскім інстытуце.[2] Майкл не толькі зь цікавасьцю выслухаў, але й падрабязна запісаў і пераплёў чатыры лекцыі, якія даслаў разам з лістом прафэсару Дэві з просьбай уладкаваць яго на працу ў Каралеўскі інстытут. Гэты «сьмелы й наіўны крок», па словах Фарадэя, паўплываў на ўсё яго жыцьцё. Прафэсар быў зьдзіўлены шырокімі ведамі юнака, але на той момант свабодных месцаў у інстытуце не было, і просьба Фарадэя была зьдзейсьнена толькі празь некалькі месяцаў. У 1813 годзе Дэві, пасьля нядоўгіх ваганьняў, запрасіў Фарадэя на апусьцелае месца лябаранта ў хімічнай лябараторыі Каралеўскага інстытута, дзе Майкл працаваў напрацягу наступных гадоў. Напачатку гэтай дзейнасьці ён разам з прафэсарам і ягонай жонкай зьдзейсьнілі падарожжа па навуковым цэнтрам Эўропы з 1813 па 1815 годы. Падарожжа мела для Фарадэя вялікае значэньне, бо ён разам з Дэві наведаў шэраг лябараторыяў, дзе пазнаёміўся з выбітнымі навукоўцамі таго часу, як то Ампэр, Шэўрэль, Гей-Люсак і Вольта, якія ў сваю чаргу зьвярнулі ўвагу на выдатныя здольнасьці маладога ангельца.

Першыя самастойныя дасьледаваньні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Фарадэй чытае публічную лекцыю
Фарадэй працуе ў лябараторыі

Пасьля вяртаньня ў 1815 годзе ў Каралеўскі інстытут Фарадэй узяўся за інтэнсіўную працу, у якой ўсё большае месца пачалі занімаць самастойныя навуковыя дасьледваньні. У 1816 годзе Майкл пачаў чытаць публічны курс лекцыяў па фізыцы й хіміі ў Таварыстве для самаадукацыі. У гэтым жа годзе зьяўляецца ягоная першая надрукаваная праца. У 1820 годзе Фарадэй правёў некалькі досьледаў па выплаўцы сталі, якая ўтрымоўвала нікель. Гэтая праца стала вынаходніцтвам неіржавеючай сталі, якая на той час не зацікавіла мэталюргаў. У 1821 годзе ў жыцьці Фарадэя адбыліся некалькі важных падзеяў. Па-першае, ён атрымаў месца наглядчыка будынка й лябараторыяў Каралеўскага інстытута (тэхнічны наглядчык). Па-другое, Майкл апублікаваў дзьве значныя навуковыя працы аб вярчэньні тока вакол магніта й магніта вакол тока й аб зжыжэньні хлёру. І па-трэцяе, у том жа годзе ён ажаніўся, і як паказала жыцьцё, гэты шлюб быў шчасьлівы для абодвух.

У пэрыяд да 1821 году Фарадэй апублікаваў каля сарака навуковых працаў, галоўным чынам па хіміі. У 1824 годзе яму першаму ўдалося атрымаць хлёр ў вадкім стане, а ў 1825 годзе ён упершыню сынтэзаваў гексахлёран — рэчыва, на базе якога ў XX стагодзьдзі вырабляліся розныя інсэктыцыды.

Паступова ягоныя экспэрымэнтальныя дасьледваньні ўсё болей пераключаліся на вобласьць электрамагнэтызму. Пасьля вынаходніцтва ў 1820 годзе Эрстэдам магнітнага дзеяньня электрычнага току Фарадэя захапіла праблема сувязі паміж электрычнасьцю й магнэтызмам. У 1822 годзе ў ягоным лябараторным дзёньніку зьявіўся запіс: «Ператварыць магнэтызм у электрычнасьць». У 1831 годзе Фарадэй экспэрымэнтальна вынайшаў зьяву электрамагнітнай індукцыі — узьнікненьне электрычнага тока ў правадніке, які рухаецца ў магнітным полі. Фарадэй таксама даў матэматычнае апісаньне гэтай зьявы. На наступны год Майкл вынайшаў так званую «Клетку Фарадэя», а таксама электрахімічныя законы, якія складваюць аснову новаму разьдзелу навукі — электрахіміі, які мае на сёньняшні час вялікую колькасьць тэхналягічных прымяненьняў.

Апошнія гады[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У чэрвені 1832 году Оксфардзкі ўнівэрсытэт дараваў Фарадэю ганаровае званьне Доктара грамадзянскіх правоў. Напряцягу свайго жыцьця Фарадэй адхіліў прапанову перайсьці ў рыцарства й двойчы адмовіўся ад пасады прэзыдэнта Каралеўскага таварыства. Але ў 1838 годзе ён стаў чальцом Швэдзкай каралеўскай Акадэміі навук, а ў 1844 годзе — францускай Акадэміі навук.[3] У 1848 годзе за вялікія паслугі ў галіне навукі Фарадэй атрымаў у маёмасьць палац Гэмптан Корт, куды навукоўца пераехаў у 1858 годзе.[4] Там жа ён і сканаў 25 жніўня 1867 года.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Faraday, Michael (1827). Chemical Manipulation, Being Instructions to Students in Chemistry. John Murray. 2nd ed. 1830, 3rd ed. 1842
  • Faraday, Michael (1839, 1844). Experimental Researches in Electricity, vols. i. and ii. Richard and John Edward Taylor.; vol. iii. Richard Taylor and William Francis, 1855
  • Faraday, Michael (1859). Experimental Researches in Chemistry and Physics. Taylor and Francis.
  • Faraday, Michael (1861). W. Crookes. ed. A Course of Six Lectures on the Chemical History of a Candle. Griffin, Bohn & Co.
  • Faraday, Michael (1873). W. Crookes. ed. On the Various Forces in Nature. Chatto and Windus.
  • Faraday, Michael (1932—1936). T. Martin. ed. Diary. — published in eight volumes; see also the 2009 publication of Faraday’s diary
  • Faraday, Michael (1991). B. Bowers and L. Symons. ed. Curiosity Perfectly Satisfyed: Faraday’s Travels in Europe 1813—1815. Institution of Electrical Engineers.
  • Faraday, Michael (1991). F. A. J. L. James. ed. The Correspondence of Michael Faraday. 1. INSPEC, Inc. — volume 2, 1993; volume 3, 1996; volume 4, 1999
  • Faraday, Michael (2008). Alice Jenkins. ed. Michael Faraday’s Mental Exercises: An Artisan Essay Circle in Regency London. Liverpool, UK: Liverpool University Press.
  • Course of six lectures on the various forces of matter, and their relations to each other London ; Glasgow : R. Griffin, 1860.
  • The liquefaction of gases Edinburgh: W. F. Clay, 1896.
  • The letters of Faraday and Schoenbein 1836—1862. With notes, comments and references to contemporary letters London: Williams & Norgate 1899.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Frank A. J. L. James, ‘Faraday, Michael (1791—1867)’, Oxford Dictionary of National Biography, Oxford University Press, Sept 2004; Jan 2008
  2. ^ Майкл Фарадэй — артыкул з энцыкляпэдыі «Кругасьвет»
  3. ^ Gladstone, John Hall (1872). Michael Faraday. London: Macmillan and Company. p. 53.
  4. ^ Twickenham Museum on Faraday and Faraday House

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Майкл Фарадэйсховішча мультымэдыйных матэрыялаў