Майкл Шапіра

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Michael Shapiro NYTF.jpg

Майкл Шапіра (па-ангельску: Michael «Mike» Shapiro) — амэрыканскі актор агучваньня, вядомы, перш за ўсё, агучваньнем пэрсанажаў кампутарных гульняў. Акрамя іх, Майкл Шапіра ўдзельнічае таксама ў тэлебачаньні і тэатральных пастаноўках.

Сваім удзелам у кампутарных гульнях Шапіра найбольш вядомы па сэрыі Half-Life, вытворчасьці амэрыканскай кампаніі Valve Corporation. Ва ўсіх гульнях сэрыі Майкл агучваў пэрсанажаў G-Man’а і Барні Калхаўна, а таксама Ніхіланта, салдатаў падразьдзяленьня HECU, Чорных апэратыўнікаў і навукоўцаў Чорнай Мэзы.