Майкл Эсьен

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Майкл Эсьен
Майкл Эсьен
Michael Kojo Essien
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 3 сьнежня 1982 (30 гадоў)
Акра, Гана
Рост 177 см
Пазыцыя паўабаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Рэал Мадрыд
Нумар 15
Моладзевыя клюбы
1999—2000 Лібэрці Прафэшыяналз
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2000—2003
2003—2005
2005—
2012—
Бастыя
Ліён
Чэлсі
Рэал Мадрыд (арэнда)
65 (11)
71 (8)
163 (17)
2 (0)
Нацыянальная зборная
2002— Гана 52 (9)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі,  адкарэктавана па стане на
7 кастрычніка 2012.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана па стане на
29 лютага 2012.

Спартовыя ўзнагароды
Футбол
Кубкі афрыканскіх нацыяў
Бронза Гана-2008

Майкл Эсьен (па-ангельску: Michael Essien; нарадзіўся 3 сьнежня, 1982, Акра, Гана) — ганскі футбаліст, паўабаронца зборнай Ганы і лёнданскага «Чэлсі».

Біяграфія [рэдагаваць]

Майкл Эсьен нарадзіўся ў Акры, сталіцы Ганы, тамака ж пачаў займацца футболам, першым яго прафэсійным клюбам стаў мясцовы «Лібэрці». У «Бастыі» Эсьена часта параўноўвалі з Віэйра за такую жа калянасьць у адзінаборствах. Паступова стаўшы лідэрам каманды, паўабаронца вывеў карсыканцаў у Кубак УЭФА, забіўшы ў Чэмпіянаце Францыі 6 галоў. У 2002 годзе за 7,8 мільёну эўра Майкл пераходзіць у «Ліён». 19 жніўня 2005 году Эсьен, за рэкордную для афрыканскага гульца суму ў 26 мільёнаў фунтаў (47 мільёнаў даляраў), перайшоў у «Чэлсі» з францускага «Ліёну». Дэбют у новай камандзе адбыўся 21 жніўня 2005 году ў матчы супраць «Арсэналу». За 2 сэзоны ў «Ліёне» ён двойчы выйграў чэмпіянат Францыі, а таксама быў прызнаны лепшым гульцом 2005 году Францускай асацыяцыяй прафэсійных футбалістаў (5 галоў у 10 матчах Лігі Чэмпіёнаў). У сэзоне 2006—2007 гадоў быў прызнаны лепшым гульцом «Чэлсі». У 2007 годзе Эсьен падпісаў новы пяцігадовы кантракт, па якім яго зарплата складае 90 тысяч фунтаў у тыдзень. Эсьен — самы дарагі футбаліст Афрыкі. Ён зьяўляецца самым тытулаваным футбалістам у складзе зборнай Ганы, хоць па ўзросьце ён зьяўляецца адным з самых маладых. У складзе юнацкай зборнай ён станавіўся пераможцам чэмпіянату Афрыкі і бронзавым прызёрам чэмпіянату сьвету 1997 году ў Новай Зэляндыі.

Эсьен фізычна разьвіты, няўступлівы ў адзінаборствах, можа адыходзіць назад на любое месца ў абароне, часта падлучаецца да нападаў, нярэдка б’е па варотах здалёк. Можа гуляць на ўсіх пазыцыях абароны, у цэнтры паўабаронцы і на фланзе. Таксама акрамя апорніка можа гуляць плэймэйкера. Майкл зьяўляецца капітанам зборнай Ганы па футболе.

Дасягненьні [рэдагаваць]

  • Па вэрсіі BBC трэці лепшы футбаліст Афрыкі ў 2007 годзе.
  • Лепшы футбаліст «Чэлсі» сэзону 2006/07.

Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]

Commons-logo.svg  Майкл Эсьенсховішча мультымэдыйных матэрыялаў